Кадры иКадры з фільма Рай Андрэя Канчалоўскага

Усё ж пакажуць: "Рай" Канчалоўскага выйдзе ў пракат 14 лютага

13
Драму расійскага кінарэжысёра Андрэя Канчалоўскага пакажуць у Дзень усіх закаханых.

МІНСК, 17 сту — Sputnik. Фільм "Рай" вядомага расійскага кінарэжысёра Андрэя Канчалоўскага выйдзе ў беларускі пракат 14 лютага — амаль на месяц пазней, чым у Расіі.

Канчалоўскі атрымаў за стужку "Рай" прыз Венецыянскага кінафестывалю, фільм таксама трапіў у шорт-ліст намінантаў на "Оскар" (лепшы фільм на замежнай мове).

У расійскі пракат "Рай" выходзіць 19 студзеня. Раней Sputnik паведамляў, што адначасова з Расіяй у рэспубліцы фільм паказаны не будзе. У драмы ў Беларусі свая дата прэм'еры — 14 лютага, у Дзень усіх закаханых. Такім чынам, беларускія кінаманы атрымаюць адзіную магчымасць паглядзець "Рай" — анлайн фільма пакуль няма.

Гістарычная драма "Рай" распавядае гісторыю пра людзей, жыцці якіх перасекліся падчас Другой сусветнай вайны: рускай эмігранткі Вольгі (ролю выконвае Юлія Высоцкая), удзельніцы руху французскага Супраціўлення, француза-калабарацыяніста Жуля (Філіп Дюкень) і немца Хельмута (Крысціян Клаусс), высокапастаўленага афіцэра СС.

Дзеянне фільма разгортваецца пераважна ў нямецкім канцлагеры.

13
Тэги:
Кіно, Андрэй Канчалоўскі, Расія
Рэканструкцыя Першай сусветнай вайны, архіўнае фота

Паглядзець на баі Першай сусветнай вайны запрашаюць у Дудуткі

10
(абноўлена 11:33 29.10.2020)
Аматары гістарычнай рэканструкцыі таксама змогуць убачыць зброю тых часоў.

МІНСК, 29 кас – Sputnik. Рэканструкцыю штыкавага боя часоў Першай сусветнай вайны зладзяць у Дудутках у рамках праекта "Легендарныя эпохі", паведамілі арганізатары мерапрыемства.

Акрамя рэканструкцыі 31 кастрычніка гасцей чакае аповед пра падзеі Першай сусветнай вайны і выстава зброі тых часоў, праца інтэрактыўных і фота- зон.

"Праект "Легендарныя эпохі" закліканы ў інтэрактыўным фармаце распавесці пра самыя цікавыя эпохі, падзеі і людзей Беларусі. Кожныя выхадныя на тэрыторыі музейнага комплекса будзе праходзіць інтэрактыўная праграма, якая адлюстроўвае пэўны гістарычны перыяд або падзеі", - паведамілі арганізатары.

Праграмы ў межах праекта будуць праходзіць кожную суботу з 12:00 да 17:00.

7 лістапада тэмай мерапрыемства стане Другая Сусветная вайна, 14 лістапада – шатландскія найміты, 21 лістапада – эпоха вікінгаў, а 28 лістапада ў Дудутках пройдзе рыцарскі турнір сярэднявечча.

Чытайце таксама:

10
Тэги:
Музейны комплекс "Дудуткі", Першая сусветная вайна
Спектакль Убачыць ружовага слана

Тэатр HomoCosmos запрашае на восеньскія прэм’еры ўжо зараз

48
(абноўлена 14:46 15.05.2020)
Адзін з самых яркіх тэатральных праектаў сталіцы рыхтуе тры цікавыя пастаноўкі, сярод якіх спектакль па кнізе Святланы Алексіевіч.

МІНСК, 15 мая - Sputnik. Незалежная тэатральная кампанія Homocosmos рыхтуецца прадставіць восенню адразу тры прэм’еры, якія прыйшлося адкласці з-за пандэміі каронавіруса.

Зараз тэатр збірае грошы на падрыхтоўку рэквізіта і рашэнне арганізацыйных момантаў праз творчую ініцыятыву #АртПроездной, што аб’ядноўвае творчыя калектывы, якія зараз маюць патрэбу ў падтрымцы.

HomoCosmos, знакаміты гледачам такімі пастаноўкамі як "Дора, ці Сэксуальныя неўрозы нашых бацькоў", "Убачыць ружовага слана", "Бог козыту", "Раскрыццё", не проста просіць грошы: яны прапануюць сваім наведвальнікам цікавую альтэрнатыву.

Сёння гледачы могуць набыць квіткі з адкрытай датай на спектаклі: такім чынам, калі адновіцца праца, яны змогуць абраць любую пастаноўку.

Патрапіць можна будзе не толькі на знаёмыя спектаклі, але і на запланаваныя на восень гэтага года прэм’еры - "Хлопчыкі" (па рамане "Цынкавыя хлопчыкі" Святланы Алексіевіч рэжысёра Алега Хрысталюбскага), "Нічога святога" рэжысёра Аляксандра Марчанкі і "Ясь і Малгося" рэжысёрак Кацярыны Аверкавай і Паліны Дабравольскай.

Чытайце таксама:

48
Тэги:
Мінск, Тэатр
Слова COVID-19 адлюстроўваецца ў кроплі на ігле шпрыца

Ад правалаў у памяці да загусцення крыві: якія наступствы ў COVID-19

0
(абноўлена 17:52 25.11.2020)
Амаль 60 мільёнаў чалавек па ўсім свеце апынуліся заражаныя каронавірусам. Самая напружаная сітуацыя склалася ў ЗША, Індыі і Бразіліі.

МІНСК, 25 ліс - Sputnik. Урач-імунолаг Уладзіслаў Жамчугоў распавёў аб наступствах каронавіруснай інфекцыі для арганізма.

Паводле яго слоў, у час захворвання магчымыя пашкоджанні цэнтральнай і перыферычнай нервовай сістэмы. У хворага назіраюцца правалы ў памяці, адсутнасць нюху, парушэнні слыху, парэстэзіі - парушэнне адчувальнасці ў розных частках цела.

Наступствы COVID-19 Уладзіслаў Жамчугоў параўнаў з наступствамі ВІЧ/СНІД, а таксама рассеянага склерозу. Паводле яго слоў, гэтым сімптомы могуць захоўвацца доўгі час, паколькі адбываецца аднаўленне нервовых клетак.

"Мы бачым у такіх хворых пры магнітна-рэзананснай тамаграфіі карціну, вельмі падобную на рассеяны склероз. Такое бывае і пры ВІЧ/СНІД", - адзначыў імунолаг ў эфіры НСН.

У нейкім плане каронавірус падобны да інсульта, дадаў урач. У некаторых хворых адбывалася загусценне крыві. У сувязі з гэтым медык рэкамендаваў асаблівую ўвагу надаваць сасудам і згусальнасці крыві пры лячэнні COVID-19.

Разам з тым, ён нагадаў, што каронавірус да канца не вывучаны, таму казаць аб доўгатэрміновых наступствах рана.

Па дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, у свеце каронавірусам заразіліся каля 60 мільёнаў чалавек. Больш за ўсё выпадкаў заражэння зарэгістравана ў ЗША (больш за 12,5 мільёнаў), Індыі (9,2 млн) і Бразіліі (больш за 6,1 млн). Па ўсім свеце памерлі больш за 1,4 мільёна пацыентаў, у якіх быў знойдзены COVID-19.

0
Тэги:
каронавірус