Тэатр имя Янкі Купалы

Купалаўскі тэатр запрашае ў "школу падаткаплацельшчыкаў"

161
(абноўлена 14:13 20.01.2017)
П’еса, напісаная ў няпросты для французаў 1934 год, застаецца актуальнай для ўсіх і ва ўсе часы.

МІНСК, 20 сту — Sputnik. Нацыянальны акадэмiчны тэатр імя Янкi Купалы 28 студзеня запрашае на прэм'еру спектакля "Школа падаткаплацельшчыкаў".

Фрнцузскую камедыю ў трох дзеях за аўтарствам Луі Вернэя і Жоржа Бэра ставіць Мікалай Пінігін, а пераклад на беларускую мову падрыхтаваў паэт Андрэй Хадановіч.

Лёгкая, іранічная, не пазбаўленая лірызму французская камедыя са сцэны Купалаўскага тэатра распавядзе, як можна выжыць і разбагацець у самыя неспрыяльныя часы эканамічнага крызісу.

Купалаўцы падказваюць просты рэцэпт: абвясціць "вайну падаткам", стварыць папулярную і прыбытковую школу, размясціць рэкламу на самой Эйфелевай вежы і, безумоўна, быць пры гэтым абаяльным, таленавітым і закаханым ва ўласную ветраную жонку авантурыстам.

П'еса, напісаная ў няпросты для французаў 1934 год, калі ва ўсім свеце панаваў эканамічны крызіс, застаецца актуальнай для ўсіх і ва ўсе часы.

На сцэне Купалаўскага тэатра можна будзе пабачыць такіх знаных актороў, як Віктар Манаеў, Павел Харланчук-Южакоў, Мікалай Кірычэнка, Алег Гарбуз і Ігар Сігоў. Жаночны складкнік камедыі таксама ўражваючы: Дзіяна Камінская, Ганна Хітрык, Валянціна Гарцуева і Кацярына Алейнікава.

161
Тэги:
спектакль, тэатр, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Мінск, Беларусь
Тэмы:
Купалаўскі тэатр: гісторыя і сучаснасць (61)
Дудуткі. Рыцары ў прадчуванні паядынкаў

Дудуткі запрашаюць у беларускае сярэднявечча на сапраўдны рыцарскі турнір

25
(абноўлена 21:08 06.04.2021)
Інтэрактыўны гістарычны праект "Легендарныя эпохі" вяртаецца ў знакаміты музейны комплекс ля вёскі Птіч.

МІНСК, 7 кра – Sputnik. У вясновым сезоне на тэрыторыі музейнага комплекса "Дудуткі" аднаўляецца папулярная інтэрактыўная праграма, удзельнікі якой кожныя выхадныя будуць даведвацца пра самыя значныя эпохі, падзеі і асобы, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі Беларусі.

10 красавіка адбудзецца першае мерапрыемства, прысвечанае Рыцарам Вялікага Княства і цікавым сярэдневяковым беларускім традыцыям. Займальны экскурс у гісторыю беларускай дзяржавы пачнецца з аповеда пра даспехі, зброю і тактыку бою сярэднявечных войскаў.

Дудуткі. У чаканні саперніка па турніры
© Photo : "Берсерк"
Дудуткі. У чаканні саперніка па турніры

Наведвальнікаў Дудутак чакаюць рыцарскія баталіі, старажытныя танцы, традыцыйныя гульні і рамёствы бяларускага сярэднявечча.

Гасцей свята ахіне атмасфера часоў высакародных рыцараў і вандроўных менестрэляў з касцюміраваным тэатралізаваным прадстаўленнем і пастановачнымі паядынкамі!

На працягу ўсяго дня наведвальнікі будуць мець магчымасць адчуць прыгажосць беларускай сярэднявечнай музыкі і змогуць паўдзельнічаць у майстар-класах па старажытных танцах.

Дудуткі. Хутка пачнуцца бугурты
© Photo : "Берсерк"
Дудуткі. Хутка пачнуцца бугурты

Арганізатары свята падрыхтавалі розныя інтэрактыўныя лакацыі з сярэдневяковымі гульнямі і забавамі, уключаючы лучны і арбалетны цір, а такасама шмат іншага.

Дарэчы, праграмы ў межах праекта "Легендарныя эпохі" будуць праходзіць кожную суботу з 12 да 17 гадзін і будуць прысвечаны розным гістарычным перыядам. Таму кожны, хто пажадае, зможа і сэрцам, і рукой дакарнуцца да беларускай спадчыны праз імклівыя стагоддзі!

Дзе: Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі" (Мінская вобласць, ля в. Птіч).

Калі: 10 красавіка, пачатак у 12:00.

Кошт квітка: дарослы – 14 руб., дзіцячы – 7 руб., дашкольнікі – бясплатна.

25
Тэги:
вёска, эпоха, праект, Рыцарскі турнір, турнір, Сярэднявечча, Музейны комплекс "Дудуткі", Дудуткі
Гуканне вясны

Музейны комплекс Дудуткі запрашае на таямнічае Гуканне вясны

27
(абноўлена 18:17 25.03.2021)
Наведвальнікаў свята чакаюць старажытныя гукальные песні, шматлікія майстар-класы, абрадавыя гульні і вясеннія карагоды.

МІНСК, 25 сак – Sputnik. Пакаштаваць здобнае традыцыйнае печыва у выглядзе вясенніх птушачак і разам з усімі упрыгожыць стужкамі жаданняў дрэвы запрашае Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі".

Штогод Дудуткі адчыняюць сваю браму для усіх прыхільнікаў народнай творчасці, закаханых у таямніцу веснавых абардаў. Таксама і ў гэты раз гасцей чакае зачаравальнае і аўтэнтычнае свята "Гуканне Вясны"!

З дапамогай сапраўдных знаўцаў традыцый беларускай культуры наведвальнікі змогуць прыняць удзел у старадаўніх танцах і гульнях, паспрабаваць свае здольнасці ў святочным роспісе па дрэве.

Гуканне вясны
© Sputnik Альфрэд Мікус
Саламяная птушка - сімвал абуджэння прыроды!

Таксама ўсім жадаючым будзе прапанавана ўласнымі рукамі зрабіць з саломкі гукальную птушку – сімвал абуджэння прыроды і надыходзячай вясны. А каб выгуканым птушачкам было дзе жыць і спяваць, арганізатары свята падрыхтавалі адмысловае тэатралізаванае дзейства-інтэрактыў – вывешванне шпакоўняў.

Сумаваць сапраўды не прыйдзецца, бо на працягу ўсіх народных гулянняў чакаюцца выступленні вядомых беларускіх творчых калектываў – фолк-этна гурта "GUDA", Народнага сямейнага ансамбля "Жывіца" і этнаграфічнага клуба "Кола" з танцавальна-гульнявой праграмай.

А для самых малых гасцей мерапрыемства будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі, дзе можна будзе зрабіць аквагрым і падзівіцца на забавы з паветранымі шарамі.

Увогуле, усе наведвальнікі свята змогуць адчуць самыя яскравыя пачуцці ад адраджэння найцікавейшых звычаяў беларускай архаічнай культуры і прыняць удзел у пазітыўным вясновым народным абрадзе!

А першых 100 наведвальнікаў чакае традыцыйны святочны пачастунак - здобныя вясновыя птушкі!

Дзе: Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі" (Мінская вобласць, ля в. Птіч).

Калі: 27 сакавіка, пачатак у 12:00.

Кошт квітка: дарослы – 14 руб., дзіцячы – 7 руб., дашкольнікі – бясплатна.

27
Тэги:
карагод, Гульні, песні, свята, Гуканне вясны, Дудуткі, Музейны комплекс "Дудуткі"
Хакейныя шайбы, архіўны фотаздымак

Мы не бачым, каб там быў лёд: прэзідэнт LHF аб інфраструктуры да ЧС-2021

2
(абноўлена 12:20 16.04.2021)
Першапачаткова планавалася, што турнір прымуць Рыга і Мінск, аднак у лютым IIHF вырашыў, што ўсе матчы ЧС па хакеі 2021 года пройдуць у Латвіі.

МІНСК, 19 кра – Sputnik. Кіраўнік Латвійскай федэрацыі хакея (LHF) Айгар Калвітыс выказаў занепакоенасць гатоўнасцю пляцовак да правядзення чэмпіянату свету, а таксама сітуацыяй з вакцынацыяй спартсменаў.

Чэмпіянат пройдзе з 21 траўня па 6 чэрвеня на дзвюх пляцоўках - "Арэна Рыга" і Алімпійскі спартыўны цэнтр, трэніроўкі спартсменаў - на лядовым холе стадыёна "Даўгава". Асноўнай пляцоўкай стане "Арэна Рыга", якая прыме паядынкі групы B, а таксама два чвэрцьфіналы, паўфінал, матч за бронзу і фінал.

"Часу няма, усе працуюць ва ўзмоцненым рэжыме. Трэба спадзявацца, што ўсё атрымаецца. Больш за ўсё хвалюе інфраструктура", - цытуе кіраўніка LHF выданне Delfi.

Калвітыс выказаў занепакоенасць сітуацыяй вакол пляцоўкі для трэніровак хакеістаў. "Даўгаву" павінны былі здаць у эксплуатацыю амаль месяц таму - 17 сакавіка. Аднак, паводле слоў прэзідэнта LHF, ён "не бачыць, каб там быў лёд".

"Нам кожны тыдзень абяцаюць, што лёд вось-вось пачнуць заліваць, але хол да гэтага часу не здадзены ў эксплуатацыю", - наракае Калвітыс.

Антыкавідныя меры

Яшчэ адно вострае пытанне напярэдадні ЧС-2021 - вакцынацыя хакеістаў і трэнераў зборнай Латвіі ад каронавіруса. Па словах кіраўніка LHF, урад не знайшоў магчымасці іх прышчапіць, нягледзячы на ​​тое, што заяўка была пададзена ў час.

"Згодна з нашым планам, іх (прышчэпкі ад каронавіруса - Sputnik) павінны былі зрабіць у пачатку сакавіка, каб хакеісты атрымалі абедзве дозы перад нагрузкамі. Вакцыны нам не далі. Цяпер кожны гулец будзе ўяўляць сабой рызыку для каманды. На жаль, будзем гуляць як ёсць", - рэзюміраваў Калвітыс.

Нагадаем, чэмпіянат свету па хакеі ў Латвіі пройдзе без гледачоў, а спартсмены і тэхперсанал будуць жыць у фармаце "пузыра". Акрамя таго, ім будуць рэгулярна рабіць тэсты.

ЧС па хакеі-2021

Латвія ў другі раз прыме турнір, упершыню сусветнае першынство прайшло ў Рызе ў 2006 годзе.

У лютым стала вядома, што Латвія стала аднаасобным гаспадаром чэмпіянату свету па хакеі-2021. Раней планавалася, што турнір прымуць Мінск і Рыга.

У Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) патлумачылі, што "гэта звязана з эпідэміялагічнымі складанасцямі, якія захоўваюцца, а таксама з тэхнічнымі прычынамі, якія прывялі да вырашэння правесці турнір у адным горадзе". Акрамя таго, IIHF заявіла, што арганізацыя ўсяго турніру ў Рызе "дазволіць пазбегнуць пераездаў паміж краінамі і стане найбольш бяспечным і эканамічным спосабам правядзення мерапрыемства".

Чытайце таксама:

2
Тэги:
IIHF, Мінск, Рыга, турнір, Латвія, Хакей, Чэмпіянат свету па хакеі 2021 года, ЧС, інфраструктура, LHF, прэзідэнт, лёд