БелАЗКар'ерныя самазвалы БелАЗа

БелАЗ: прызнацца ў каханні на палубе самазвала

12
(абноўлена 10:55 23.01.2017)
Беларускі бальшагруз паспяхова зарабляе не толькі продажам машын, але і прамысловым турызмам, не забываючыся пры гэтам піярыць сваё гучнае імя.

МІНСК, 22 сту — Sputnik. Тры гады таму, менавіта 22 студзеня 2014 года, БелАЗ устанавіў сусветны рэкорд па грузападымальнасці. Тады кар'ерны самазвал перавёз за адзін раз 503,5 тоны грузу, атрымаў з рук рэдактара "Кніга рэкордаў Расіі" А. Свістунова сертыфікат аб занясенні ў "Кнігу рэкордаў СНД" і падаў заяўку на прэтэндэнты ў "Кнігу рекордаў Гінэса".

І паспяхова ажыццявіў свой намер, прычым ужо двойчы. 450-тонны самазвал прызнаны таксама самай вялікай дзвюхоснай машынай у свеце, а "БелАЗ" працягвае піярыць сваю марку, у тым ліку за кошт прамысловага турызму.

Так, гігант зарабляе не толькі на продажы машын, але і на жадаючых пабываць на палубе таго самага "Гінэсаўскага самазвала".

Не забыліся ў таварыстве і пра Дзень закаханых, падрыхтаваўшы падарункавы сертыфікат, дзякуючы якому можна будзе пакатацца ў кабіне 130-тоннага самазвала, пагуляць па палубе 450-тонніка. Прычым акцыя распаўсюджваецца не толькі на 14 лютага, а на цэлы тыдзень з 11 па 19. 

"Няхай вашы пачуцці будуць такімі ж моцнымі, вялізнымі і трывалымі, як наша тэхніка", — такі слоган прыдумаў БелАЗ для закаханых.

12
Тэги:
Дзень закаханых, ААТ "БелАЗ", Жодзіна
Дудуткі. Рыцары ў прадчуванні паядынкаў

Дудуткі запрашаюць у беларускае сярэднявечча на сапраўдны рыцарскі турнір

23
(абноўлена 21:08 06.04.2021)
Інтэрактыўны гістарычны праект "Легендарныя эпохі" вяртаецца ў знакаміты музейны комплекс ля вёскі Птіч.

МІНСК, 7 кра – Sputnik. У вясновым сезоне на тэрыторыі музейнага комплекса "Дудуткі" аднаўляецца папулярная інтэрактыўная праграма, удзельнікі якой кожныя выхадныя будуць даведвацца пра самыя значныя эпохі, падзеі і асобы, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі Беларусі.

10 красавіка адбудзецца першае мерапрыемства, прысвечанае Рыцарам Вялікага Княства і цікавым сярэдневяковым беларускім традыцыям. Займальны экскурс у гісторыю беларускай дзяржавы пачнецца з аповеда пра даспехі, зброю і тактыку бою сярэднявечных войскаў.

Дудуткі. У чаканні саперніка па турніры
© Photo : "Берсерк"
Дудуткі. У чаканні саперніка па турніры

Наведвальнікаў Дудутак чакаюць рыцарскія баталіі, старажытныя танцы, традыцыйныя гульні і рамёствы бяларускага сярэднявечча.

Гасцей свята ахіне атмасфера часоў высакародных рыцараў і вандроўных менестрэляў з касцюміраваным тэатралізаваным прадстаўленнем і пастановачнымі паядынкамі!

На працягу ўсяго дня наведвальнікі будуць мець магчымасць адчуць прыгажосць беларускай сярэднявечнай музыкі і змогуць паўдзельнічаць у майстар-класах па старажытных танцах.

Дудуткі. Хутка пачнуцца бугурты
© Photo : "Берсерк"
Дудуткі. Хутка пачнуцца бугурты

Арганізатары свята падрыхтавалі розныя інтэрактыўныя лакацыі з сярэдневяковымі гульнямі і забавамі, уключаючы лучны і арбалетны цір, а такасама шмат іншага.

Дарэчы, праграмы ў межах праекта "Легендарныя эпохі" будуць праходзіць кожную суботу з 12 да 17 гадзін і будуць прысвечаны розным гістарычным перыядам. Таму кожны, хто пажадае, зможа і сэрцам, і рукой дакарнуцца да беларускай спадчыны праз імклівыя стагоддзі!

Дзе: Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі" (Мінская вобласць, ля в. Птіч).

Калі: 10 красавіка, пачатак у 12:00.

Кошт квітка: дарослы – 14 руб., дзіцячы – 7 руб., дашкольнікі – бясплатна.

23
Тэги:
вёска, эпоха, праект, Рыцарскі турнір, турнір, Сярэднявечча, Музейны комплекс "Дудуткі", Дудуткі
Гуканне вясны

Музейны комплекс Дудуткі запрашае на таямнічае Гуканне вясны

26
(абноўлена 18:17 25.03.2021)
Наведвальнікаў свята чакаюць старажытныя гукальные песні, шматлікія майстар-класы, абрадавыя гульні і вясеннія карагоды.

МІНСК, 25 сак – Sputnik. Пакаштаваць здобнае традыцыйнае печыва у выглядзе вясенніх птушачак і разам з усімі упрыгожыць стужкамі жаданняў дрэвы запрашае Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі".

Штогод Дудуткі адчыняюць сваю браму для усіх прыхільнікаў народнай творчасці, закаханых у таямніцу веснавых абардаў. Таксама і ў гэты раз гасцей чакае зачаравальнае і аўтэнтычнае свята "Гуканне Вясны"!

З дапамогай сапраўдных знаўцаў традыцый беларускай культуры наведвальнікі змогуць прыняць удзел у старадаўніх танцах і гульнях, паспрабаваць свае здольнасці ў святочным роспісе па дрэве.

Гуканне вясны
© Sputnik Альфрэд Мікус
Саламяная птушка - сімвал абуджэння прыроды!

Таксама ўсім жадаючым будзе прапанавана ўласнымі рукамі зрабіць з саломкі гукальную птушку – сімвал абуджэння прыроды і надыходзячай вясны. А каб выгуканым птушачкам было дзе жыць і спяваць, арганізатары свята падрыхтавалі адмысловае тэатралізаванае дзейства-інтэрактыў – вывешванне шпакоўняў.

Сумаваць сапраўды не прыйдзецца, бо на працягу ўсіх народных гулянняў чакаюцца выступленні вядомых беларускіх творчых калектываў – фолк-этна гурта "GUDA", Народнага сямейнага ансамбля "Жывіца" і этнаграфічнага клуба "Кола" з танцавальна-гульнявой праграмай.

А для самых малых гасцей мерапрыемства будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі, дзе можна будзе зрабіць аквагрым і падзівіцца на забавы з паветранымі шарамі.

Увогуле, усе наведвальнікі свята змогуць адчуць самыя яскравыя пачуцці ад адраджэння найцікавейшых звычаяў беларускай архаічнай культуры і прыняць удзел у пазітыўным вясновым народным абрадзе!

А першых 100 наведвальнікаў чакае традыцыйны святочны пачастунак - здобныя вясновыя птушкі!

Дзе: Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі" (Мінская вобласць, ля в. Птіч).

Калі: 27 сакавіка, пачатак у 12:00.

Кошт квітка: дарослы – 14 руб., дзіцячы – 7 руб., дашкольнікі – бясплатна.

26
Тэги:
карагод, Гульні, песні, свята, Гуканне вясны, Дудуткі, Музейны комплекс "Дудуткі"
Візіт кіраўніка МЗС РФ Сяргея Лаўрова ў Іран

Лаўроў выказаўся пра перспектывы ядзернай здзелкі, санкцыі і нафтавы рынак

2
(абноўлена 12:48 13.04.2021)
Расійская дыпламатыя адхіляе ўвядзенне эканамічных санкцый як элемент нядобрасумленнай канкурэнцыі і заклікае адмяніць абмежавальныя меры ў дачыненні да Ірана.

МІНСК, 13 кра – Sputnik. Расійскі бок здзіўлены рашэннем ЕС увесці санкцыі ў дачыненні да іранскіх чыноўнікаў у разгар перамоў, заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў падчас візіту ў Тэгеран.

У цяперашні час Іран і краіны, якія гарантавалі выкананне ядзернай здзелкі (Расія, Кітай, Францыя, Германія і Вялікабрытанія), сумесна з Еўрапейскім Саюзам праводзяць кансультацыі па Сумесным усёабдымным плане дзеянняў (СУПД). На перамовах вядзецца абмеркаванне пытання адмены амерыканскіх санкцый у дачыненні да Тэгерана і поўнага выканання пагаднення.

Памылка горш злачынства

"Я сёння са здзіўленнем даведаўся пра навіну аб тым, што Еўрасаюз увёў санкцыі ў дачыненні да цэлага шэрага афіцыйных асоб Ісламскай Рэспублікі Іран з-за нібыта меўшага месца парушэння праў чалавека", - сказаў міністр замежных спраў Расіі.

Пры гэтым Сяргей Лаўроў дадаў, што не бачыў пакуль поўнага тэксту гэтага рашэння, але ўжо сам факт выклікае велізарную колькасць пытанняў, калі ў Вене абмяркоўваецца лёс СУПД.

Паводле яго слоў, у выпадку, калі ў еўрапейскай знешняй палітыцы адсутнічае каардынацыя, то гэта бяда, а калі рашэнне, прынятае ў разгары перамоў усвядомленае, "то гэта ўжо не бяда, гэта ўжо памылка, якая, як вы ведаеце, горш, чым злачынства".

Санкцыі аднабаковыя і незаконныя

Кіраўнік МЗС РФ спадзяецца на пазітыўны зыход перамоў у Вене і на тое, што гэта добра паўплывае на нафтавы рынак. Пры гэтым на рынку ў выпадку адмены рэстрыкцый з'явіцца больш чорнага золата з Ірана, што паўплывае на здзелку АПЕК+.

"Вядома, палітыка павінна абапірацца на эканоміку, і палітыка павінна дапамагаць вырашаць эканамічныя задачы той ці іншай краіны, але выключна законнымі метадамі, на аснове міжнароднага права, на аснове норм і прынцыпаў Сусветнай гандлёвай арганізацыі і прынцыпаў свабоды гандлю", - выказаў прынцыповую пазіцыю Сяргей Лаўроў.

Пасля чаго дадаў, што расійскі бок асуджае палітыку, калі яна выбудоўваецца для дасягнення эканамічнай выгады шляхам "аднабаковых незаконных санкцый, і ў прамое парушэнне рэзалюцыі Савета бяспекі, і ў парушэнне норм і прынцыпаў СГА"

"Эканамічныя выгады не могуць дасягацца незаконнымі метадамі", - асабліва падкрэсліў кіраўнік расійскай знешняй палітыкі.

Вакцына для Ірана

Сяргей Лаўроў паведаміў таксама, што профільныя структуры ў Маскве і Тэгеране прааналізавалі дзеянні па супрацьдзеянні каронавірусу. У Іран пастаўлена больш за 500 тысяч двухкампанентных доз "Cпутник V".

"Гэтая вакцына даказала сваю эфектыўнасць, як нам пацвердзілі сёння іранскія сябры, і мы гатовы і далей дапамагаць як суседзям у барацьбе з пандэміяй, у тым ліку шляхам арганізацыі вытворчасці гэтай вакцыны на тэрыторыі Ірана", - канстатаваў ён.

У сваю чаргу, кіраўнік МЗС Ірана Махамад Джавад Зарыф звярнуў увагу, што ісламская рэспубліка разлічвае атрымаць больш доз вакцыны "Спутник V" ад расійскага боку.

Адказнасць за ядзерную здзелку

Сяргей Лаўроў асобную ўвагу звярнуў на той факт, што частка амерыканскіх законаў нацэлена на ўвядзенне абмежавальных мер у дачыненні да ісламскай рэспублікі.

У той жа час іранскі парламент прыняў закон, які мае на ўвазе рэагаванне на стратэгічным узроўні, прычым ён мае пэўныя храналагічныя рамкі.

"Гэтыя рамкі ўлічваюцца ў тых кантактах, якія цяпер праходзяць у Вене", - нагадаў кіраўнік МЗС Расіі.

На яго думку, для выратавання ядзернай здзелкі ёсць не так шмат часу, улічваючы гэты фактар ​​бакі, жадаючыя яе сарваць, і "займаюцца вядомымі правакацыямі. Спадзяюся, што ўсё ж такі разумны сэнс пераможа".

"Асабліва спадзяюся, што нашы еўрапейскія калегі ўсведамляюць сваю адказнасць за лёс СУПД і не будуць ісці на повадзе ў тых, хто хоча гэтую дамоўленасць разбурыць і пахаваць", - падсумаваў расійскі міністр.

Чытайце таксама:

2
Тэги:
Іран, канкурэнцыя, Дыпламатыя, нафтавы рынак, рынак, санкцыі, здзелка, ядзерная здзелка, перспектывы, Сяргей Лаўроў