МІНСК, 22 сту — Sputnik. Зборная Беларусі па гандболе ў 1/8 фіналу Чэмпіянату свету сярод мужчын згуляе супраць каманды Швецыі.
Падапечныя Юрыя Шаўцова выйшлі ў плэй-оф турніру з трэцяга месца ў групе С, абыграўшы венграў (27:25).
У нядзелю беларусы будуць змагацца са шведамі, якія носяць статус фаварыта ў гэтым паядынку. Пачатак матчу а 18:00 (па мінскім часе), у прамым эфіры яго пакажа тэлеканала "Беларусь 5".
Разам з тым, напярэдадні былі вызначаны першыя ўдзельнікі чвэрцьфіналу: японцы абыгралі Анголу (37:26), палякі былі мацнейшыя за тунісцаў (28:26), нарвежцы атрымалі пераканаўчую перамогу над Македоніяй (34:24), гаспадары ЧС французы ўзялі верх над Ісландыяй (31:25), славенцы адолелі расіян (32:26), а іспанцы з мінімальнай перавагай выйгралі ў бразільцаў (28:27).
У выпадку перамогі беларусаў над шведамі ў 1/4 каманда Шаўцова згуляе са зборнай Францыі. Чвэрцьфіналы пройдуць 24 студзеня, паўфіналы — 26 і 27 студзеня, сустрэча за бронзу — 28, вырашальны паядынак за чэмпіёнскі тытул адбудзецца 29 студзеня ў Парыжы.
МІНСК, 29 кас – Sputnik. Рэканструкцыю штыкавага боя часоў Першай сусветнай вайны зладзяць у Дудутках у рамках праекта "Легендарныя эпохі", паведамілі арганізатары мерапрыемства.
Акрамя рэканструкцыі 31 кастрычніка гасцей чакае аповед пра падзеі Першай сусветнай вайны і выстава зброі тых часоў, праца інтэрактыўных і фота- зон.
"Праект "Легендарныя эпохі" закліканы ў інтэрактыўным фармаце распавесці пра самыя цікавыя эпохі, падзеі і людзей Беларусі. Кожныя выхадныя на тэрыторыі музейнага комплекса будзе праходзіць інтэрактыўная праграма, якая адлюстроўвае пэўны гістарычны перыяд або падзеі", - паведамілі арганізатары.
Праграмы ў межах праекта будуць праходзіць кожную суботу з 12:00 да 17:00.
7 лістапада тэмай мерапрыемства стане Другая Сусветная вайна, 14 лістапада – шатландскія найміты, 21 лістапада – эпоха вікінгаў, а 28 лістапада ў Дудутках пройдзе рыцарскі турнір сярэднявечча.
Чытайце таксама:
МІНСК, 15 мая - Sputnik. Незалежная тэатральная кампанія Homocosmos рыхтуецца прадставіць восенню адразу тры прэм’еры, якія прыйшлося адкласці з-за пандэміі каронавіруса.
Зараз тэатр збірае грошы на падрыхтоўку рэквізіта і рашэнне арганізацыйных момантаў праз творчую ініцыятыву #АртПроездной, што аб’ядноўвае творчыя калектывы, якія зараз маюць патрэбу ў падтрымцы.
HomoCosmos, знакаміты гледачам такімі пастаноўкамі як "Дора, ці Сэксуальныя неўрозы нашых бацькоў", "Убачыць ружовага слана", "Бог козыту", "Раскрыццё", не проста просіць грошы: яны прапануюць сваім наведвальнікам цікавую альтэрнатыву.
Сёння гледачы могуць набыць квіткі з адкрытай датай на спектаклі: такім чынам, калі адновіцца праца, яны змогуць абраць любую пастаноўку.
Патрапіць можна будзе не толькі на знаёмыя спектаклі, але і на запланаваныя на восень гэтага года прэм’еры - "Хлопчыкі" (па рамане "Цынкавыя хлопчыкі" Святланы Алексіевіч рэжысёра Алега Хрысталюбскага), "Нічога святога" рэжысёра Аляксандра Марчанкі і "Ясь і Малгося" рэжысёрак Кацярыны Аверкавай і Паліны Дабравольскай.
Чытайце таксама:
МІНСК, 25 сту – Sputnik. Сутачны прырост тых, хто захварэў на каронавірус у Беларусі - 1024 чалавекі, паведаміла ў панядзелак прэс-служба Міністэрства аховы здароўя краіны.
Па дадзеных на 25 студзеня, у краіне зарэгістраваны 238 635 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. Ачунялі – 224 171 пацыент, у якіх быў раней дыягнаставаны COVID-19.
Ад пачатку пандэміі ў Беларусі ад наступстваў каронавіруснай інфекцыі памерлі 1658 пацыентаў (+9 чалавек).
"За мінулыя суткі выканана 9 694 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 4 млн. 375 тыс. 265 тэстаў", - гаворыцца ў паведамленні.
Па дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць хворых на каронавірус у свеце набліжаецца да 100 мільёнаў: на апоўдні 25 студзеня зарэгістравана 99 245 800 выпадкаў COVID-19. Колькасць памерлых ад каронавіруса складае 2 130 497 чалавек.
Самая цяжкая сітуацыя па-ранейшаму захоўваецца ў ЗША 25 127 004 выпадкі інфекцыі і 419 220 смяротных вынікаў.
На другім месцы знаходзіцца Індыя (больш за 10,6 млн захварэлых і амаль 153,5 памерлых), затым ідзе Бразілія (больш за 8,8 млн інфіцыраваных і больш за 217 тыс. смяротных вынікаў), на чацвёртым - Расія (амаль за 3,7 млн захварэлых і 68,8 тыс. памерлых), а на пятым - Вялікабрытанія (3,6 млн выпадкаў каронавіруснай інфекцыі і 98,1 тыс. смяротных вынікаў).
Чытайце таксама: