Віцебск, Успенскі кафедральны сабор фотаздымак, Сяргея Пракудзіна-Горскага

У Мінску пакажуць Беларусь на першых каляровых фотаздымках

56
(абноўлена 17:08 24.01.2017)
Падчас гэтай лекцыі наведвальнікі змогуць пабачыць першыя ў гісторыі каляровыя фотаздымкі Беларусі, а напрыканцы прагледзіць дакументальны фільм Леаніда Парфёнава "Цвет нации".

МІНСК, 24 сту — Sputnik. Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў запрашае 1 лютага на лекцыю "Беларусь на фотаздымках Пракудзіна-Горскага".

Як паведамляюць арганізатары мерапрыемства, у межах дыскусійнага клуба BLOWUP адбудзецца лекцыя Паўла Дзюсекава, кіраўніка праекта "Вандроўкі ў мінулае".

Падчас гэтай лекцыі ўсе наведвальнікі змогуць пабачыць першыя ў гісторыі каляровыя фотаздымкі Беларусі, а напрыканцы паглядзець дакументальны фільм Леаніда Парфёнава "Цвет нации".

Сяргей Пракудзін-Горскі — рускі фатограф, член Імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства. Зрабіў значны ўклад у развіццё фатаграфіі і кінематаграфіі. Напачатку ХХ стагоддзя быў аднім з першапраходцаў каляровай фатаграфіі ў Расіі, стваральнік "Калекцыі славутасцяў Расійскай імперыі".

Пачатак а 19 гадзіне.

Уваход па ўваходных білетах НЦСМ (3 руб. — агульны, 2 руб. для льготных катэгорыяў).

 

56
Каментары