МІНСК, 25 сту — Sputnik. Магілёўскі абласны драматычны тэатр 27 студзеня прадстаўляе прэм'еру спектакля "Казкі старога Арбата".
Рэжысёр Андрэй Дольнікаў паспрабаваў ператварыць п'есу Аляксея Арбузава ў добрую казку. Прыгожай паэтычнай мовай у ёй распавядаецца аб каханні і творчасці, дружбе і суперніцтве, маладосці і старасці.
"Дзеянне адбываецца на старым Арбаце, у кватэры 60-гадовага майстра-лялечніка Баляснікава. Раптам там з'яўляецца нейкая Віктоша. У выдатную госцю ўлюбляюцца літаральна ўсё: і стары майстар, і яго верны сябар Хрыстафор, і сын Кузьма. З яе з'яўленнем душы герояў становяцца чысцей, а іх жыццё — больш шчаслівым і асэнсаваным", — распавялі пра пастаноўку ў тэатры.
Аляксей Арбузаў — адзін з самых запатрабаваных драматургаў СССР, дзе яго п'есы не сыходзілі са сцэны, з поспехам яны ставіліся і за мяжой. Пісьменнік з'яўляецца аўтарам "Казкі старога Арбата" — незвычайна кранальнай і мудрай п'есы, аднаго з герояў якой ён напісаў з сябе.
Ролі выконваюць:
Баляснікаў — Народны артыст Беларусі Рыгор Белацаркоўскі
Кузьма, яго сын — Аляксандр Куляшоў
Хрыстафор Блахін — заслужаны артыст Беларусі Васіль Галец
Віктоша — Марыя Рудакова, Юлія Ладзік
Лёвушка — Дзмітрый Дудкевіч
Рэжысёр-пастаноўшчык, мастак-пастаноўшчык, музычнае афармленне — Аляксандр Дольнік
МІНСК, 7 кра – Sputnik. У вясновым сезоне на тэрыторыі музейнага комплекса "Дудуткі" аднаўляецца папулярная інтэрактыўная праграма, удзельнікі якой кожныя выхадныя будуць даведвацца пра самыя значныя эпохі, падзеі і асобы, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі Беларусі.
10 красавіка адбудзецца першае мерапрыемства, прысвечанае Рыцарам Вялікага Княства і цікавым сярэдневяковым беларускім традыцыям. Займальны экскурс у гісторыю беларускай дзяржавы пачнецца з аповеда пра даспехі, зброю і тактыку бою сярэднявечных войскаў.
Наведвальнікаў Дудутак чакаюць рыцарскія баталіі, старажытныя танцы, традыцыйныя гульні і рамёствы бяларускага сярэднявечча.
Гасцей свята ахіне атмасфера часоў высакародных рыцараў і вандроўных менестрэляў з касцюміраваным тэатралізаваным прадстаўленнем і пастановачнымі паядынкамі!
На працягу ўсяго дня наведвальнікі будуць мець магчымасць адчуць прыгажосць беларускай сярэднявечнай музыкі і змогуць паўдзельнічаць у майстар-класах па старажытных танцах.
Арганізатары свята падрыхтавалі розныя інтэрактыўныя лакацыі з сярэдневяковымі гульнямі і забавамі, уключаючы лучны і арбалетны цір, а такасама шмат іншага.
Дарэчы, праграмы ў межах праекта "Легендарныя эпохі" будуць праходзіць кожную суботу з 12 да 17 гадзін і будуць прысвечаны розным гістарычным перыядам. Таму кожны, хто пажадае, зможа і сэрцам, і рукой дакарнуцца да беларускай спадчыны праз імклівыя стагоддзі!
Дзе: Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі" (Мінская вобласць, ля в. Птіч).
Калі: 10 красавіка, пачатак у 12:00.
Кошт квітка: дарослы – 14 руб., дзіцячы – 7 руб., дашкольнікі – бясплатна.
МІНСК, 25 сак – Sputnik. Пакаштаваць здобнае традыцыйнае печыва у выглядзе вясенніх птушачак і разам з усімі упрыгожыць стужкамі жаданняў дрэвы запрашае Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі".
Штогод Дудуткі адчыняюць сваю браму для усіх прыхільнікаў народнай творчасці, закаханых у таямніцу веснавых абардаў. Таксама і ў гэты раз гасцей чакае зачаравальнае і аўтэнтычнае свята "Гуканне Вясны"!
З дапамогай сапраўдных знаўцаў традыцый беларускай культуры наведвальнікі змогуць прыняць удзел у старадаўніх танцах і гульнях, паспрабаваць свае здольнасці ў святочным роспісе па дрэве.
Таксама ўсім жадаючым будзе прапанавана ўласнымі рукамі зрабіць з саломкі гукальную птушку – сімвал абуджэння прыроды і надыходзячай вясны. А каб выгуканым птушачкам было дзе жыць і спяваць, арганізатары свята падрыхтавалі адмысловае тэатралізаванае дзейства-інтэрактыў – вывешванне шпакоўняў.
Сумаваць сапраўды не прыйдзецца, бо на працягу ўсіх народных гулянняў чакаюцца выступленні вядомых беларускіх творчых калектываў – фолк-этна гурта "GUDA", Народнага сямейнага ансамбля "Жывіца" і этнаграфічнага клуба "Кола" з танцавальна-гульнявой праграмай.
А для самых малых гасцей мерапрыемства будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі, дзе можна будзе зрабіць аквагрым і падзівіцца на забавы з паветранымі шарамі.
Увогуле, усе наведвальнікі свята змогуць адчуць самыя яскравыя пачуцці ад адраджэння найцікавейшых звычаяў беларускай архаічнай культуры і прыняць удзел у пазітыўным вясновым народным абрадзе!
А першых 100 наведвальнікаў чакае традыцыйны святочны пачастунак - здобныя вясновыя птушкі!
Дзе: Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі" (Мінская вобласць, ля в. Птіч).
Калі: 27 сакавіка, пачатак у 12:00.
Кошт квітка: дарослы – 14 руб., дзіцячы – 7 руб., дашкольнікі – бясплатна.
ГРОДНА, 19 кра – Sputnik. Якой будзе сярэдні заробак на ААТ "Гродна Азот" у другім квартале 2021, далажыў на чарговай нарадзе намеснік гендырэктара па эканоміцы і фінансах Дзмітрый Гарошка, паведамляе прэс-служба прадпрыемства.
Паводле яго слоў, па выніках першага квартала гэтага года прадпрыемства перавыканала ключавыя паказчыкі па рэнтабельнасці продажаў і экспарту тавараў. Сярэдні заробак у першым квартале на заводзе склаў 1805 рублёў.
У красавіку, па словах Гарошкі, сярэдні заробак будзе ужо 2000 рублёў. Дасягнуць такога ўзроўню дапаможа павелічэнне на 15% тарыфнай стаўкі першага разраду - у красавіку яе ўзровень складзе 183 рублі. Павышаныя красавіцкія заробкі работнікі "Гродна Азот" павінны атрымаць у траўні.
Таксама на прадпрыемстве распрацоўваюць новае палажэнне аб прэміраванні. Неўзабаве тут пяройдуць на індывідуальныя паказчыкі пры налічэнні прэмій у асноўных і дапаможных цэхах, аддзелах і падраздзяленнях. Гэта зроблена для таго, каб у зарплаце павялічылася доля мэтавых прэміяльных паказчыкаў.
Чытайце таксама: