Мастацкі музей распачынае курс лекцый "Рэвалюцыі ў думках і мастацтве"

© Sputnik / Виктор ТолочкоНацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Цыкл уяўляе сабой 18 аўтарскіх лекцый, падрыхтаваных супрацоўнікамі музея, а таксама запрошанымі даследнікамі.

МІНСК, 25 сту — Sputnik. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь 1 лютага распачне новы цыкл лекцый "ХХ стагоддзе. Рэвалюцыі ў думках і мастацтве".

Перадаўкцыённая выстава трох юбілейных аўкцыёнаў - Sputnik Беларусь
Скрадзеную карціну Шышкіна знайшлі ў Беларусі

Цікаўнасць да гэтага перыяду ў музеі тлумачаць тым, што "ў гістарычнай перспектыве ХХ стагоддзе апынулася насычаным падзеямі як ніякае іншае. Яно поўніцца грамадскімі сутыкненнямі, рэвалюцыямі, супярэчнасцямі і навацыямі. Для Заходняй Еўропы ХХ стагоддзе стала стагоддзем глабалізацыі, капіталізацыі, камадыфікацыі; для рэспублік Савецкага Саюза — у першую чаргу гісторыяй камуністычных ідэалаў, народжанага імі сацыяльнага эксперыменту і эпахальнага краху".

У фокусе ўвагі Нацыянальнага мастацкага музея традыцыйна апынуцца мастацтвазнаўчая і культуралагічная праблематыкі. Індывідуалізацыя погляду, запазычанне ўсходніх матываў на Захадзе і заходніх — на Усходзе, авангард першай і другой хвалі, нараджэнне масавай культуры, метамарфоза твораў мастацтва ад класічнай карціны да відэаінсталяцыі — і гэта толькі малая частка таго, што мае на ўвазе цыкл лекцый аб ХХ стагоддзі ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

© Photo : Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі БеларусьМастацкі музей распачынае курс лекцый "ХХ стагоддзе. Рэвалюцыі ў думках і мастацтве"
Мастацкі музей распачынае курс лекцый ХХ стагоддзе. Рэвалюцыі ў думках і мастацтве - Sputnik Беларусь
Мастацкі музей распачынае курс лекцый "ХХ стагоддзе. Рэвалюцыі ў думках і мастацтве"

Лекцыі праходзяць кожную сераду ў 19:00, Малая зала

Кошт квітка на адну лекцыю: 5 руб. (дарослыя), 2,5 (школьнікі, студэнты).

Кошт абанемента: 20 руб. (10 наведванняў), 12 руб. (5 наведванняў).

Кошт абанемента для школьнікаў і студэнтаў: 11 руб. (10 наведванняў), 7 руб. (5 наведванняў).

Стужка навiн
0