МІНСК, 1 лют — Sputnik. Вялікі канцэрт і прэзентацыя дыска "Песні матчыны з Вушаччыны" адбудзецца 26 лютага ў Палацы культуры ветэранаў.
Такі падарунак падрыхтаваў да дня народзінаў народнага паэта Беларусі гурт "Re1ikt", этна-гурт "Vuraj", калектыў "Harmonic style project", фальклорны гурт "Варган", Ірэна Катвіцкая, Віктар Сямашка, паэт Міхась Скобла.
Аўтару ідэі і праекта Сяргею Доўгушаву Рыгор Барадулін некалі падараваў кніжку, якая так і называлася: "Песьні матчыны з Вушаччыны".
"Мы вырашылі пераасэнсаваць і аднавіць вушацкія песні, якія з дзяцінства Рыгору Барадуліну спявала яго маці. У ёй запісаны абрадавыя, пазаабрадавыя, лірычныя і застольныя песні. Вось мы і паспрабавалі іх агучыць", — кажа аўтар праекту Сяржук Доўгушаў.
На дыску акрамя кампазіцый сучасных музыкаў будуць яшчэ і арыгінальныя запісы спеваў маці паэта — Куліны Барадулінай, а таксама спевы самаго Рыгора Барадуліна.
Гэта будзе сапраўдны падарунак не толькі для сваякоў і землякоў паэта, але і для ўсіх беларусаў. Аўтары праекту мяркуюць зрабіць прэзентацыі дыска і ў іншых гарадах Беларусі.
Раней паэт і спявак Алесь Камоцкі выклаў у інтэрнэт альбом "Гойкнуў баравік", які Рыгор Барадулін запісаў у яго дома 16 год таму.
МІНСК, 7 кра – Sputnik. У вясновым сезоне на тэрыторыі музейнага комплекса "Дудуткі" аднаўляецца папулярная інтэрактыўная праграма, удзельнікі якой кожныя выхадныя будуць даведвацца пра самыя значныя эпохі, падзеі і асобы, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі Беларусі.
10 красавіка адбудзецца першае мерапрыемства, прысвечанае Рыцарам Вялікага Княства і цікавым сярэдневяковым беларускім традыцыям. Займальны экскурс у гісторыю беларускай дзяржавы пачнецца з аповеда пра даспехі, зброю і тактыку бою сярэднявечных войскаў.
Наведвальнікаў Дудутак чакаюць рыцарскія баталіі, старажытныя танцы, традыцыйныя гульні і рамёствы бяларускага сярэднявечча.
Гасцей свята ахіне атмасфера часоў высакародных рыцараў і вандроўных менестрэляў з касцюміраваным тэатралізаваным прадстаўленнем і пастановачнымі паядынкамі!
На працягу ўсяго дня наведвальнікі будуць мець магчымасць адчуць прыгажосць беларускай сярэднявечнай музыкі і змогуць паўдзельнічаць у майстар-класах па старажытных танцах.
Арганізатары свята падрыхтавалі розныя інтэрактыўныя лакацыі з сярэдневяковымі гульнямі і забавамі, уключаючы лучны і арбалетны цір, а такасама шмат іншага.
Дарэчы, праграмы ў межах праекта "Легендарныя эпохі" будуць праходзіць кожную суботу з 12 да 17 гадзін і будуць прысвечаны розным гістарычным перыядам. Таму кожны, хто пажадае, зможа і сэрцам, і рукой дакарнуцца да беларускай спадчыны праз імклівыя стагоддзі!
Дзе: Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі" (Мінская вобласць, ля в. Птіч).
Калі: 10 красавіка, пачатак у 12:00.
Кошт квітка: дарослы – 14 руб., дзіцячы – 7 руб., дашкольнікі – бясплатна.
МІНСК, 25 сак – Sputnik. Пакаштаваць здобнае традыцыйнае печыва у выглядзе вясенніх птушачак і разам з усімі упрыгожыць стужкамі жаданняў дрэвы запрашае Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі".
Штогод Дудуткі адчыняюць сваю браму для усіх прыхільнікаў народнай творчасці, закаханых у таямніцу веснавых абардаў. Таксама і ў гэты раз гасцей чакае зачаравальнае і аўтэнтычнае свята "Гуканне Вясны"!
З дапамогай сапраўдных знаўцаў традыцый беларускай культуры наведвальнікі змогуць прыняць удзел у старадаўніх танцах і гульнях, паспрабаваць свае здольнасці ў святочным роспісе па дрэве.
Таксама ўсім жадаючым будзе прапанавана ўласнымі рукамі зрабіць з саломкі гукальную птушку – сімвал абуджэння прыроды і надыходзячай вясны. А каб выгуканым птушачкам было дзе жыць і спяваць, арганізатары свята падрыхтавалі адмысловае тэатралізаванае дзейства-інтэрактыў – вывешванне шпакоўняў.
Сумаваць сапраўды не прыйдзецца, бо на працягу ўсіх народных гулянняў чакаюцца выступленні вядомых беларускіх творчых калектываў – фолк-этна гурта "GUDA", Народнага сямейнага ансамбля "Жывіца" і этнаграфічнага клуба "Кола" з танцавальна-гульнявой праграмай.
А для самых малых гасцей мерапрыемства будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі, дзе можна будзе зрабіць аквагрым і падзівіцца на забавы з паветранымі шарамі.
Увогуле, усе наведвальнікі свята змогуць адчуць самыя яскравыя пачуцці ад адраджэння найцікавейшых звычаяў беларускай архаічнай культуры і прыняць удзел у пазітыўным вясновым народным абрадзе!
А першых 100 наведвальнікаў чакае традыцыйны святочны пачастунак - здобныя вясновыя птушкі!
Дзе: Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі" (Мінская вобласць, ля в. Птіч).
Калі: 27 сакавіка, пачатак у 12:00.
Кошт квітка: дарослы – 14 руб., дзіцячы – 7 руб., дашкольнікі – бясплатна.
МІНСК, 23 кра – Sputnik. Вытворчасць вакцыны ад COVID-19 для жывёл можа быць наладжана ў Беларусі, распавёў у пятніцу кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт у эфіры тэлеканала "Россия 24".
Першая партыя ветэрынарных лекавых сродкаў супраць каронавіруса, вырабленых у РФ, паступіць у продаж у пачатку траўня. Усяго на базе Федэральнага цэнтра аховы здароўя жывёл (ФДБУ "ВНДІЗЖ") магчыма выпрацоўка трох мільёнаў доз вакцыны штомесяц. Расія першай у свеце зарэгістравала прэпарат, разлічаны на ахову здароўя хатніх і сельскагаспадарчых жывёл.
"Усё залежыць ад попыту, як будзе развівацца сітуацыя. У выпадку неабходнасці павелічэння аб'ёму вытворчасць вакцыны будзе наладжана ў Беларусі. На бягучы момант няма дастатковых дадзеных аб тым, як актыўна вірус муціруе сярод жывёл, адпаведна, і па ўплыву вакцыны на розныя штамы", - паведаміў Данкверт.Па словах кіраўніка Рассельгаснагляду, перадача захворвання ад жывёл чалавеку ў Расіі не пацвердзілася. Хоць ён заўважыў, што было некалькі выпадкаў, калі вірус перадаваўся ад кошак.
Таксама Данкверт адзначыў, што ўтылізацыя норак ў Даніі была марнай - племянное пагалоўе можна было захаваць. Нагадаем, у лістападзе 2020 года ў скандынаўскай дзяржаве былі знішчаны мільёны асобін. Рашэнне аб ліквідацыі ферм урад прыняў з-за падазрэнняў, што норкі маглі быць пераносчыкамі патэнцыйна небяспечнай мутацыі віруса.
Чытайце таксама: