Даўно пара: здымуць фільм пра раман Ёка Оны і Джона Ленана

© Flickr / rei hardtНа выставе фота Ёкі Оны і Джона Ленана
На выставе фота Ёкі Оны і Джона Ленана - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Над сцэнарам стужкі працуе Энтані Макарці - раней ён удзельнічаў у стварэнні карціны "Сусвет Стывена Хокінга".

МІНСК, 2 лют — Sputnik. Фільм пра ўзаемаадносіны мастачкі Ёка Оны і легендарнага ўдзельніка групы The Beatles Джона Ленана здымуць ў ЗША, паведаміў у чацвер часопіс Hollywood Reporter.

Ленан пазнаёміўся з Она ў 1966 годзе, у іх распачаўся раман, які працягваўся да самай смерці музыканта ў 1980 годзе. У пачатку 2017 года стала вядома, што пра жыццё пары здымуць фільм — цяпер над гэтым працуе амерыканскі прадзюсар Майкл Дэ Лука (працаваў над стужкамі "Амерыканская гісторыя Х", "Я — Сэм", "Какаін"). Ён кансультуецца па дадзеным пытанні ў тым ліку з самой Онай.

Сцэнарый для карціны напіша Энтані Макарці, які раней працаваў над аскараносным фільмам "Сусвет Стывена Хокінга".

"Гісторыя раскажа пра сталыя і актуальныя тэмы кахання, адвагу і актывізм у ЗША — з ухілам на тое, каб заахвоціць цяперашнюю моладзь адстойваць свае правы і ведаць напэўна, чаго яна хоча ў будучыні", — сказаў Дэ Лука.

Адносіны Ленана і Оны былі адной з самых папулярных тым у 1970-х, а здымкі закаханых сталі часткай гісторыі сусветнай фатаграфіі.

Стужка навiн
0