J-морс

"J:морс": без віз - гэта выдатна, многія замежнікі прыедуць на канцэрт

13
(абноўлена 16:59 02.02.2017)
"З улікам віз білет на наш канцэрт каштаваў бы, як на ўваскрослага Луі Армстранга", - жартуе лідэр гурта "J:морс" Уладзімір Пугач.

МІНСК, 2 лют — Sputnik. Беларускі гурт "J:морс" на дзень закаханых выступіць з канцэртам, падчас якога прадставіць некалькі песень са свайго новага альбома. Сярод іх беларускамоўная кампазіцыя "Блізка".

Гурт "J:морс" нестандартна падышоў да рэкламы свайго канцэрта: музыкі рэкламуюць мерапрыемства на дзесяці мовах краін, грамадзяне якіх неўзабаве змогуць прыехаць у Беларусь без віз. У прыватнасці, інфармацыя пра канцэрт гучыць на кітайскай, арабскай і еўрапейскіх мовах. 

"Бязвізавы рэжым — адна з лепшых навін за апошні час. У мяне ёсць шэраг знаёмых з Еўропы, якія даўно хацелі прыехаць на наш канцэрт, але з улікам віз білет каштаваў бы, як на ўваскрослага Луі Армстранга", — жартуе лідэр гурта "J:морс" Уладзімір Пугач.

Канцэрт адбудзецца ў канцэрт-холе "Prime Hall" па праспекце Пераможцаў, 65 у 19 гадзін.

13
Тэги:
J:МОРС, Мінск
По теме
"J:морс" з новым альбомам ідзе на аншлаг
Беларусь адкрывае бязвізавы ўезд на 5 сутак для грамадзян 80 краін
Рэканструкцыя Першай сусветнай вайны, архіўнае фота

Паглядзець на баі Першай сусветнай вайны запрашаюць у Дудуткі

12
(абноўлена 11:33 29.10.2020)
Аматары гістарычнай рэканструкцыі таксама змогуць убачыць зброю тых часоў.

МІНСК, 29 кас – Sputnik. Рэканструкцыю штыкавага боя часоў Першай сусветнай вайны зладзяць у Дудутках у рамках праекта "Легендарныя эпохі", паведамілі арганізатары мерапрыемства.

Акрамя рэканструкцыі 31 кастрычніка гасцей чакае аповед пра падзеі Першай сусветнай вайны і выстава зброі тых часоў, праца інтэрактыўных і фота- зон.

"Праект "Легендарныя эпохі" закліканы ў інтэрактыўным фармаце распавесці пра самыя цікавыя эпохі, падзеі і людзей Беларусі. Кожныя выхадныя на тэрыторыі музейнага комплекса будзе праходзіць інтэрактыўная праграма, якая адлюстроўвае пэўны гістарычны перыяд або падзеі", - паведамілі арганізатары.

Праграмы ў межах праекта будуць праходзіць кожную суботу з 12:00 да 17:00.

7 лістапада тэмай мерапрыемства стане Другая Сусветная вайна, 14 лістапада – шатландскія найміты, 21 лістапада – эпоха вікінгаў, а 28 лістапада ў Дудутках пройдзе рыцарскі турнір сярэднявечча.

Чытайце таксама:

12
Тэги:
Музейны комплекс "Дудуткі", Першая сусветная вайна
Спектакль Убачыць ружовага слана

Тэатр HomoCosmos запрашае на восеньскія прэм’еры ўжо зараз

49
(абноўлена 14:46 15.05.2020)
Адзін з самых яркіх тэатральных праектаў сталіцы рыхтуе тры цікавыя пастаноўкі, сярод якіх спектакль па кнізе Святланы Алексіевіч.

МІНСК, 15 мая - Sputnik. Незалежная тэатральная кампанія Homocosmos рыхтуецца прадставіць восенню адразу тры прэм’еры, якія прыйшлося адкласці з-за пандэміі каронавіруса.

Зараз тэатр збірае грошы на падрыхтоўку рэквізіта і рашэнне арганізацыйных момантаў праз творчую ініцыятыву #АртПроездной, што аб’ядноўвае творчыя калектывы, якія зараз маюць патрэбу ў падтрымцы.

HomoCosmos, знакаміты гледачам такімі пастаноўкамі як "Дора, ці Сэксуальныя неўрозы нашых бацькоў", "Убачыць ружовага слана", "Бог козыту", "Раскрыццё", не проста просіць грошы: яны прапануюць сваім наведвальнікам цікавую альтэрнатыву.

Сёння гледачы могуць набыць квіткі з адкрытай датай на спектаклі: такім чынам, калі адновіцца праца, яны змогуць абраць любую пастаноўку.

Патрапіць можна будзе не толькі на знаёмыя спектаклі, але і на запланаваныя на восень гэтага года прэм’еры - "Хлопчыкі" (па рамане "Цынкавыя хлопчыкі" Святланы Алексіевіч рэжысёра Алега Хрысталюбскага), "Нічога святога" рэжысёра Аляксандра Марчанкі і "Ясь і Малгося" рэжысёрак Кацярыны Аверкавай і Паліны Дабравольскай.

Чытайце таксама:

49
Тэги:
Мінск, Тэатр
Праца медыка

Рэзкае зніжэнне: Міністэрства аховы здароўя назвала колькасць тых, хто захварэў на COVID

2
(абноўлена 16:00 25.01.2021)
Ад пачатку пандэміі ў Беларусі ад каронавіруса памерлі 1658 пацыентаў, у якіх быў пацверджаны каронавірус.

МІНСК, 25 сту – Sputnik. Сутачны прырост тых, хто захварэў на каронавірус у Беларусі - 1024 чалавекі, паведаміла ў панядзелак прэс-служба Міністэрства аховы здароўя краіны.

Па дадзеных на 25 студзеня, у краіне зарэгістраваны 238 635 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. Ачунялі – 224 171 пацыент, у якіх быў раней дыягнаставаны COVID-19.

Ад пачатку пандэміі ў Беларусі ад наступстваў каронавіруснай інфекцыі памерлі 1658 пацыентаў (+9 чалавек).

"За мінулыя суткі выканана 9 694 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 4 млн. 375 тыс. 265 тэстаў", - гаворыцца ў паведамленні.

Па дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць хворых на каронавірус у свеце набліжаецца да 100 мільёнаў: на апоўдні 25 студзеня зарэгістравана 99 245 800 выпадкаў COVID-19. Колькасць памерлых ад каронавіруса складае 2 130 497 чалавек.

Самая цяжкая сітуацыя па-ранейшаму захоўваецца ў ЗША 25 127 004 выпадкі інфекцыі і 419 220 смяротных вынікаў.

На другім месцы знаходзіцца Індыя (больш за 10,6 млн захварэлых і амаль 153,5 памерлых), затым ідзе Бразілія (больш за 8,8 млн інфіцыраваных і больш за 217 тыс. смяротных вынікаў), на чацвёртым - Расія (амаль за 3,7 млн ​​захварэлых і 68,8 тыс. памерлых), а на пятым - Вялікабрытанія (3,6 млн выпадкаў каронавіруснай інфекцыі і 98,1 тыс. смяротных вынікаў).

Чытайце таксама:

2
Тэги:
Статыстыка, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19