Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны мастацкі музей адкрывае выставу "Век Антона Бархаткова"

13
(абноўлена 10:14 06.02.2017)
Творы Антона Бархаткова знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, прыватных зборах нашай краіны і замежжа.

МІНСК, 3 лют — Sputnik. Нацыянальны мастацкі музеі Рэспублікі Беларусь 8 лютага адкрывае выставу "Век Антона Бархаткова".

Паводле словаў арганізатараў, экспазіцыя выставы будзе прысвечана 100-годдзю з дня нараджэння Антона Стэфанавіча Бархаткова (1917-2001), заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.

Выдатны беларускі мастак, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Антон Бархаткоў на працягу ўсяго свайго доўгага творчага шляху звяртаўся да розных жанраў жывапісу: тэматычнай карціны, партрэта, нацюрморта, але больш за ўсё праславіўся як майстар пейзажа. Большасць яго твораў напоўнена лірыка-паэтычным настроем.

"Лірычныя пейзажы Антона Бархаткова прыцягваюць увагу праўдзівасцю, непасрэднасцю бачання, натуральнасцю кампазіцыі. Ён умеў паказаць прыроду ў розныя поры года. Разнастайныя па настроі зімовыя пейзажы, паэтычна сумныя, ціхія, з хмарным небам, блакітнавата-шэрым каларытам, напоўнены таямнічасцю або больш інтэнсіўнымі фарбавымі спалучэннямі", — распавялі спецыялісты.

Творы Антона Бархаткова знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, шэрагу іншых музеяў і прыватных збораў нашай краіны і замежжа, у тым ліку Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі ў Маскве.

13
Тэги:
Выстава карцін, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь
По теме
Мастацкі музей распачынае курс лекцый "Рэвалюцыі ў думках і мастацтве"
Карціну Шышкіна перадалі ў Нацыянальны мастацкі музей
Мастацкі музей адчыняе Дзіцячую Школу этыкета
Фестываль кельцкай культуры Бельтайн

Дудары, файер-шоу і ірландскія танцы: свята "Бельтайн" адкрывае фестывальны сезон

28
(абноўлена 21:35 26.04.2021)
Феерычную змену цёмнай паловы года на светлую будуць адзначаць у Цэнтральным батанічным садзе па старажытнай кельцкай традыцыі

МІНСК, 27 кра – Sputnik. Урачыстае адкрыццё беларускага фестывальнага сезона – 2021 адбудзецца 1 траўня на тэрыторыі Цэнтральнага батанічнага сада, дзе пройдзе вясновае этнічнае свята "Бельтайн", прысвечанае культуры, музыцы і традыцыям кельтаў!

Для гасцей фестывалю арганізатары падрыхтавалі шматлікія інтэрактыўныя пляцоўкі і лакацыі. Прыхільнікаў кельцкай культуры чакаюць трукавыя паядынкі на халоднай і дрэўкавай зброі, гульні шатландскіх горцаў (кіданне бервяна, кіданне піўной бочкі, барацьба на руках), традыцыйныя абрады друідаў і варажба на рунах, а таксама знакамітыя ірландскія танцы.

На галоўнай пляцоўцы свята пройдзе традыцыйны выбар Майскай каралевы. Падчас фестывалю можна будзе таксама сустрэць і аднаго з самых таямнічых персанажаў кельцкага фальклору – містычнага "Зялёнага чалавека", а яшчэ завітаць на вялікі рынак рамеснікаў і адмысловы фудкорт з рознымі пачастункамі і гарачым глінтвейнам.

Жадаючыя змогуць паспрабаваць свае сілы ў лучным і арбалетным ціры, навучыцца сапраўднаму фехтаванню, спасцігнуць кельцкі дзэн у лакацыі баланс-бордаў, паўдзельнічаць у манетным атракцыёне і здабыць перамогу ў старажытных настольных гульнях. Тых жа, хто захоча на пэўны час стаць сярэднявечным рамеснікам, чакаюць шматлікія майстар-класы, сярод якіх традыцыйнае мылаварэнне і вытворчасць свечак, майстар-клас па чаканцы, ганчарны майстар-клас і інш. А вось дакрануцца да таямніцы друідаў дапаможа эка-квэст "Майскае дрэва".

Аматары этнічнай музыкі таксама атрымаюць задавальненне: гасцей фестываля чакае вялікі open-air канцэрт з выступленнямі вядомых калектываў, сярод якіх Всё_Crazy, PAWA, Cloverland, Няміга, Hard Wood, Без Панікі, KaS, студыя этнічнага танца і музыкі "Кетры" і інш. Аздобіць свята і непераўзыдзенае шоу дудароў.

На тэрыторыі фестывалю будуць працаваць і інтэрактыўныя фотазоны – "Шаманскі куток", "Дрэва жаданняў", "Фотозона з жывымі птушкамі", "Шацёр Чараўніцы".

А ўвечары на галоўнай пляцоўцы адбудзецца самая яскравая падзея свята – конкурс вогненных і піратэхнічных тэатраў, на які немагчыма глядзець без захаплення!

Дзе: Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі

Калі: 1 траўня, пачатак у 11:00

Кошт квітка: ад 6 да 12 руб.

28
Тэги:
Цэнтральны батанічны сад, Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі, Бельтайн, ірландскія танцы, вогненныя тэатры, дудары
Дудуткі. Рыцары ў прадчуванні паядынкаў

Дудуткі запрашаюць у беларускае сярэднявечча на сапраўдны рыцарскі турнір

33
(абноўлена 21:08 06.04.2021)
Інтэрактыўны гістарычны праект "Легендарныя эпохі" вяртаецца ў знакаміты музейны комплекс ля вёскі Птіч.

МІНСК, 7 кра – Sputnik. У вясновым сезоне на тэрыторыі музейнага комплекса "Дудуткі" аднаўляецца папулярная інтэрактыўная праграма, удзельнікі якой кожныя выхадныя будуць даведвацца пра самыя значныя эпохі, падзеі і асобы, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі Беларусі.

10 красавіка адбудзецца першае мерапрыемства, прысвечанае Рыцарам Вялікага Княства і цікавым сярэдневяковым беларускім традыцыям. Займальны экскурс у гісторыю беларускай дзяржавы пачнецца з аповеда пра даспехі, зброю і тактыку бою сярэднявечных войскаў.

Дудуткі. У чаканні саперніка па турніры
© Photo : "Берсерк"
Дудуткі. У чаканні саперніка па турніры

Наведвальнікаў Дудутак чакаюць рыцарскія баталіі, старажытныя танцы, традыцыйныя гульні і рамёствы бяларускага сярэднявечча.

Гасцей свята ахіне атмасфера часоў высакародных рыцараў і вандроўных менестрэляў з касцюміраваным тэатралізаваным прадстаўленнем і пастановачнымі паядынкамі!

На працягу ўсяго дня наведвальнікі будуць мець магчымасць адчуць прыгажосць беларускай сярэднявечнай музыкі і змогуць паўдзельнічаць у майстар-класах па старажытных танцах.

Дудуткі. Хутка пачнуцца бугурты
© Photo : "Берсерк"
Дудуткі. Хутка пачнуцца бугурты

Арганізатары свята падрыхтавалі розныя інтэрактыўныя лакацыі з сярэдневяковымі гульнямі і забавамі, уключаючы лучны і арбалетны цір, а такасама шмат іншага.

Дарэчы, праграмы ў межах праекта "Легендарныя эпохі" будуць праходзіць кожную суботу з 12 да 17 гадзін і будуць прысвечаны розным гістарычным перыядам. Таму кожны, хто пажадае, зможа і сэрцам, і рукой дакарнуцца да беларускай спадчыны праз імклівыя стагоддзі!

Дзе: Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі" (Мінская вобласць, ля в. Птіч).

Калі: 10 красавіка, пачатак у 12:00.

Кошт квітка: дарослы – 14 руб., дзіцячы – 7 руб., дашкольнікі – бясплатна.

33
Тэги:
вёска, эпоха, праект, Рыцарскі турнір, турнір, Сярэднявечча, Музейны комплекс "Дудуткі", Дудуткі
Яўген Лук'янаў

Лукашэнка прыняў даверчыя граматы пасла Расіі Лук'янава

0
(абноўлена 11:21 13.05.2021)
У Палацы Незалежнасці адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння даверчых грамат новых кіраўнікоў дыпламатычных місій адразу шасці дзяржаў.

МІНСК, 13 тра - Sputnik. Беларускі лідэр у Палацы Незалежнасці прыняў даверчыя граматы пасла Расіі Яўгена Лук'янава.

Аляксандру Лукашэнку ў ходзе ўрачыстай цырымоніі свае даверчыя граматы таксама ўручылі паслы Ірака, Нікарагуа, Руанды, Саудаўскай Аравіі і Сьера-Леонэ.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў замежным дыпламатам, што беларуская сталіца была цалкам разбурана ў гады вайны, але была адноўлена дзякуючы намаганням яго жыхароў "і сёння вы можаце атрымліваць асалоду ад дагледжаннасці і прыгажосці Мінска".

"Мы сустракаемся адразу пасля святкавання святой для кожнага беларуса, кожнага савецкага чалавека даты - Дня Перамогі і напярэдадні 80-годдзя Вялікай Айчыннай вайны", - сказаў ён.

Паводле яго слоў, гэтая вайна была самай крывавай у гісторыі чалавецтва бойняй, якая прынесла пакуты ўсім народам Савецкага Саюза. У Беларусі загінуў кожны трэці жыхар, у большай частцы - мірнае насельніцтва.

"Па сутнасці гэта было мэтанакіраванае жорсткае і бесчалавечнае вынішчэнне людзей - сапраўдны генацыд. Мы гэта памятаем і ў травеньскія дні кожны год славім герояў, смуткуем па шматмільённых нявінных ахвярах", - распавёў Аляксандр Лукашэнка.

На яго думку, на жаль, сёння сітуацыя ў свеце далёкая ад спакойнай, барацьбу за геапалітычны ўплыў, перадзел сфер інтарэсаў у эканоміцы абвастрыла пандэмія каронавіруса. Беларускія ўлады, як і кіраўніцтва іншых краін не могуць ігнараваць гэты фактар.

"Толькі беларускі народ у праве сам вырашаць, якім павінна быць яго будучыня. У лютым у Мінску прайшоў Усебеларускі народны сход. У яго рабоце прынялі ўдзел больш за 2,5 тысяч дэлегатаў. Гэта прадстаўнікі ўсіх слаёў нашага грамадства: людзі розных прафесій і палітычных поглядаў. Рашэнне гэтага прадстаўнічага форуму адназначна пацвердзіла падтрымку дзяржаўнага курсу на далейшае развіццё сацыяльнай дзяржавы з высокатэхналагічнай эканомікай", - упэўнены беларускі лідэр.

Пасля чаго дадаў, што "народнае веча" паказала запыт часткі беларускага грамадства на перамены ў грамадска-палітычным жыцці. Беларусы падтрымалі рэформу Канстытуцыі, якая ідзе з шырокім абмеркаваннем.

"Праўда, гэта не ўсім падабаецца за мяжой. Але нават у такіх няпростых умовах Беларусь застаецца прыхільнай канструктыўнага ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне. Мы заўсёды настроены на дыялог, але ён павінен быць паважлівым, сумленным раўнапраўным", - пазначыў пазіцыю Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею, што замежныя дыпламаты прапануюць цікавыя ідэі для двухбаковага супрацоўніцтва, якія ўзбагацяць Беларусь станоўчым вопытам.

Чытайце таксама:

0
Тэги:
Яўген Лук'янаў, Пасольства РФ у Беларусі, Аляксандр Лукашэнка