Кубак Дэвіса

Дзве адзіночныя сустрэчы першага раўнду Кубка Дэвіса пройдуць 5 лютага

7
(абноўлена 11:10 06.02.2017)
Пасля ўчорашняй перамогі Беларусь выйшла наперад у матчы Кубка Дэвіса - 2:1.

МІНСК, 5 лют — Sputnik. У нядзелю ў Мінску ў Палацы тэніса пройдуць яшчэ дзве адзіночныя сустрэчы ў рамках матчу I групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса. 

Напярэдадні беларускія тэнісісты Максім Мірны і Яраслаў Шыла атрымалі перамогу над румынскімі спартсменамі ў матчы групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса з лікам 2:1.

Згодна з жараб'ёўкай, сёння, 5 лютага, пройдуць дзве адзіночныя сустрэчы тэнісістаў — на корце сустрэнуцца Ілля Івашка і Марыус Збіраў, Ягор Герасімаў і Адрыян Унгур. Нагадаем, Мірны і Шыла атрымалі перамогу з лікам 7:6, 6:4, 6:7, 6:4. Тэнісісты правялі на корце больш за тры гадзіны. Тэнісісты Беларусі згуляюць у наступным раўндзе барацьбы за выхад у сусветную групу ў верасні з камандай Аўстрыі.

7
Тэги:
Кубак Дэвіса, Ягор Герасімаў, Яраслаў Шыла, Максім Мірны, Мінск
Рэканструкцыя Першай сусветнай вайны, архіўнае фота

Паглядзець на баі Першай сусветнай вайны запрашаюць у Дудуткі

12
(абноўлена 11:33 29.10.2020)
Аматары гістарычнай рэканструкцыі таксама змогуць убачыць зброю тых часоў.

МІНСК, 29 кас – Sputnik. Рэканструкцыю штыкавага боя часоў Першай сусветнай вайны зладзяць у Дудутках у рамках праекта "Легендарныя эпохі", паведамілі арганізатары мерапрыемства.

Акрамя рэканструкцыі 31 кастрычніка гасцей чакае аповед пра падзеі Першай сусветнай вайны і выстава зброі тых часоў, праца інтэрактыўных і фота- зон.

"Праект "Легендарныя эпохі" закліканы ў інтэрактыўным фармаце распавесці пра самыя цікавыя эпохі, падзеі і людзей Беларусі. Кожныя выхадныя на тэрыторыі музейнага комплекса будзе праходзіць інтэрактыўная праграма, якая адлюстроўвае пэўны гістарычны перыяд або падзеі", - паведамілі арганізатары.

Праграмы ў межах праекта будуць праходзіць кожную суботу з 12:00 да 17:00.

7 лістапада тэмай мерапрыемства стане Другая Сусветная вайна, 14 лістапада – шатландскія найміты, 21 лістапада – эпоха вікінгаў, а 28 лістапада ў Дудутках пройдзе рыцарскі турнір сярэднявечча.

Чытайце таксама:

12
Тэги:
Музейны комплекс "Дудуткі", Першая сусветная вайна
Спектакль Убачыць ружовага слана

Тэатр HomoCosmos запрашае на восеньскія прэм’еры ўжо зараз

49
(абноўлена 14:46 15.05.2020)
Адзін з самых яркіх тэатральных праектаў сталіцы рыхтуе тры цікавыя пастаноўкі, сярод якіх спектакль па кнізе Святланы Алексіевіч.

МІНСК, 15 мая - Sputnik. Незалежная тэатральная кампанія Homocosmos рыхтуецца прадставіць восенню адразу тры прэм’еры, якія прыйшлося адкласці з-за пандэміі каронавіруса.

Зараз тэатр збірае грошы на падрыхтоўку рэквізіта і рашэнне арганізацыйных момантаў праз творчую ініцыятыву #АртПроездной, што аб’ядноўвае творчыя калектывы, якія зараз маюць патрэбу ў падтрымцы.

HomoCosmos, знакаміты гледачам такімі пастаноўкамі як "Дора, ці Сэксуальныя неўрозы нашых бацькоў", "Убачыць ружовага слана", "Бог козыту", "Раскрыццё", не проста просіць грошы: яны прапануюць сваім наведвальнікам цікавую альтэрнатыву.

Сёння гледачы могуць набыць квіткі з адкрытай датай на спектаклі: такім чынам, калі адновіцца праца, яны змогуць абраць любую пастаноўку.

Патрапіць можна будзе не толькі на знаёмыя спектаклі, але і на запланаваныя на восень гэтага года прэм’еры - "Хлопчыкі" (па рамане "Цынкавыя хлопчыкі" Святланы Алексіевіч рэжысёра Алега Хрысталюбскага), "Нічога святога" рэжысёра Аляксандра Марчанкі і "Ясь і Малгося" рэжысёрак Кацярыны Аверкавай і Паліны Дабравольскай.

Чытайце таксама:

49
Тэги:
Мінск, Тэатр
Прэзідэнт IIHF Рэнэ Фазель

IIHF мае намер правесці ЧС у адной краіне, яе назавуць 1 лютага

4
(абноўлена 09:34 27.01.2021)
У цяперашні момант у IIHF выбіраюць з трох наяўных варыянтаў - Латвія, Данія ці Славакія.

МІНСК, 27 сту – Sputnik. Міжнародная федэрацыя хакея (IIHF) хоча, каб чэмпіянат свету па хакеі 2021 года прайшоў у адной краіне, заявіў кіраўнік IIHF Рэнэ Фазель.

IIHF на мінулым тыдні абвясціла, што Мінск не прыме чэмпіянат свету ў 2021 годзе. Планетарны хакейны форум планавалася правесці ў сталіцах Беларусі і Латвіі.

"Ёсць нейкія тэхнічныя дэталі, якія не дазволілі нам прыняць рашэнне аб месцы правядзення чэмпіянату свету сёння. Але пасля сённяшніх абмеркаванняў стала зразумела, што нам яшчэ спатрэбіцца час. Рашэнне мы прымем на наступным тыдні. Магчыма, што ўжо ў панядзелак. Справа ў тым, што мы хочам, каб чэмпіянат свету быў праведзены ў адным месцы, дзе б і гулялі 16 каманд, з улікам сітуацыі з каронавірусам ", - прыводзіць словы Фазеля "Р-Спорт".

Фазель удакладніў, што шансы на правядзенне ЧС ёсць у трох краін - Латвіі, Даніі і Славакіі.

Чэмпіянат свету пройдзе з 21 траўня па 6 чэрвеня.

Чытайце таксама:

4
Тэги:
Славакія, Данія, Латвія, Беларусь, Чэмпіянат свету па хакеі 2021 года