Будынак БелЭкспа

Бібліятэка Скарыны з Лондана прыме ўдзел у Мінскім кніжным кірмашы

26
(абноўлена 11:53 08.02.2017)
Падчас кніжнага кірмашу прадстаўнік бібліятэкі раскажа пра тое, як беларуская бібліятэка з'явілася ў Вялікабрытаніі і на што цяпер накіравана яе дзейнасць.

МІНСК, 8 лют — Sputnik. Бібліятэка імя Францыска Скарыны ў Лондане 11 лютага з 13:30 да 14:00 на галоўнай сцэне "БелЭКСПА" правядзе прэзентацыю сваіх найбольш цікавых фаліянтаў.

Падчас кніжнага кірмашу прадстаўнік бібліятэкі Ігар Іваноў распавядзе пра тое, як беларуская бібліятэка з'явілася ў Вялікабрытаніі і на што цяпер накіравана яе дзейнасць.

Мерапрыемства арганізавана да 500-годдзя айчыннага кнігадрукавання. Удзел Беларускай бібліятэкі ў Мінскім кніжным кірмашы стаў магчымым дзякуючы амбасадзе Вялікабрытаніі ў Беларусі.

Нагадаем, Скарынаўская бібліятэка (разам з аднайменным музеем) была адкрыта ў Лондане ў 1971 годзе, каб сабраць як мага больш матэрыялаў пра Беларусь на беларускай мове і захаваць усе тыя матэрыялы, якія знаходзіліся ў прыватных калекцыях, стварыўшы адзіны архіў беларускай літаратуры.

26
Тэги:
кніга, Выстава, XXIV Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш, Амбасада Вялікабрытаніі ў Беларусі, Вялікабрытанія, Лондан, Мінск, Беларусь
По теме
Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі хочуць надаць імя Францыска Скарыны
У Мінскай кніжнай выставе-кірмашы ўдзельнічае 31 краіна
Спектакль Убачыць ружовага слана

Тэатр HomoCosmos запрашае на восеньскія прэм’еры ўжо зараз

45
(абноўлена 14:46 15.05.2020)
Адзін з самых яркіх тэатральных праектаў сталіцы рыхтуе тры цікавыя пастаноўкі, сярод якіх спектакль па кнізе Святланы Алексіевіч.

МІНСК, 15 мая - Sputnik. Незалежная тэатральная кампанія Homocosmos рыхтуецца прадставіць восенню адразу тры прэм’еры, якія прыйшлося адкласці з-за пандэміі каронавіруса.

Зараз тэатр збірае грошы на падрыхтоўку рэквізіта і рашэнне арганізацыйных момантаў праз творчую ініцыятыву #АртПроездной, што аб’ядноўвае творчыя калектывы, якія зараз маюць патрэбу ў падтрымцы.

HomoCosmos, знакаміты гледачам такімі пастаноўкамі як "Дора, ці Сэксуальныя неўрозы нашых бацькоў", "Убачыць ружовага слана", "Бог козыту", "Раскрыццё", не проста просіць грошы: яны прапануюць сваім наведвальнікам цікавую альтэрнатыву.

Сёння гледачы могуць набыць квіткі з адкрытай датай на спектаклі: такім чынам, калі адновіцца праца, яны змогуць абраць любую пастаноўку.

Патрапіць можна будзе не толькі на знаёмыя спектаклі, але і на запланаваныя на восень гэтага года прэм’еры - "Хлопчыкі" (па рамане "Цынкавыя хлопчыкі" Святланы Алексіевіч рэжысёра Алега Хрысталюбскага), "Нічога святога" рэжысёра Аляксандра Марчанкі і "Ясь і Малгося" рэжысёрак Кацярыны Аверкавай і Паліны Дабравольскай.

Чытайце таксама:

45
Тэги:
Мінск, Тэатр
Святочнае афармленне Мінска да Дня Перамогі

Стала вядома, якія мерапрыемствы пройдуць у Мінску ў Дзень Перамогі

13
(абноўлена 09:32 09.05.2020)
Асноўныя мерапрыемствы стартуюць а 11-й з ваеннага парада і завершацца ў 23:15 феерверкам, які будзе дадзены ў васьмі кропках.

Нягледзячы на пандэмію каронавіруса, у Мінску вырашылі не адмаўляцца ад мерапрыемстваў 9 мая. Зрэшты, традыцыйных масавых гулянняў у горадзе не плануецца: ва ўсякім выпадку, мэрыя нічога не кажа пра тое, ці будуць працаваць традыцыйныя кірмашы - напрыклад, каля Палаца Спорту.

Якія ж мерапрыемствы пройдуць у Мінску на Дзень Перамогі - 2020?

Ваенны парад

Парад стартуе ў 11:00 каля абеліска "Мінск - горад-герой".

"Галоўная яго асаблівасць у гэтым годзе - паказ толькі новых і мадэрнізаваных узораў ваеннай тэхнікі. Плануецца ўдзел больш за 3 тысячы вайскоўцаў і 185 адзінак тэхнікі. Над сталіцай праляцяць 42 паветраныя судны", - распавялі ў мэрыі.

Трансляцыя парада пачнецца ў 10:50.

Музыка ў парках

У шэрагу сталічных паркаў - Чалюскінцаў, Горкага, Уга Чавеса, Паўлава, а таксама каля Чыжоўка-Арэны - з поўдня будуць гучаць папулярныя творы савецкіх і беларускіх кампазітараў аб Вялікай Айчыннай вайне.

Музыка ў парках будзе гучаць да 23:30, выключэнне - парк Горкага, дзе скончыцца ўсё ў 16:00.

Акцыя ў музеі

З поўдня да васьмі гадзін вечара можна будзе па ільготным тарыфе наведаць музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Там можна будзе дакрануцца да Сцяга Перамогі, які пабыў у Мінску 75 гадоў таму.

Ускладанне кветак

З гадзіны дня да манумента Перамогі пачнуць урачыста ўскладаць кветкі.

"Ушанаваць памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны прыйдуць афіцыйныя дэлегацыі дзяржаўных органаў, працоўных калектываў сталічных прадпрыемстваў, прадстаўнікоў грамадскіх і прафсаюзных арганізацый, адміністрацый раёнаў, духавенства, дэпутаты, моладзь. Мерапрыемства будзе доўжыцца да 16.30", - сказалі ў Мінгарвыканкаме.

Канцэрт і салют

А палове на дзясятую вечара на плошчы Перамогі стартуе канцэрт "На славу агульнай Перамогі". Сярод выступоўцаў - "Песняры", "Купалінка", "Спадчына", салісты Вялікага тэатра і беларускія поп-выканаўцы - напрыклад, Аляксандр Саладуха.

Пры жаданні паслухаць канцэрт зусім не абавязкова выходзіць у горад - трансляцыю пакажуць па тэлебачанні.

Завершыцца Дзень Перамогі феерверкам у 23:15. Дадзены салют будзе з васьмі кропак, а назіраць за ім можна будзе і з вокнаў.

13
Тэги:
Дзень Перамогі, Мінск
Тэмы:
Дзень Перамогі - 2020
Аляксандр Васілевіч, партнёр рэкламнага агенцтва Vondel/Hepta

Удзельніку "круглага стала" з Лукашэнкам Васілевічу працягнулі арышт

0
(абноўлена 17:35 27.10.2020)
На дадзены момант пецярым з дванаццаці прысутных на сустрэчы з прэзідэнтам змякчылі меру пакарання або адмянілі зусім.

МІНСК, 27 кас - Sputnik. Сузаснавальніку рэдакцый беларускіх інтэрнэт-выданняў KYKY і The Village Аляксандру Васілевічу працягнулі тэрмін знаходжання ў СІЗА, піша ў сваім Facebook яго жонка Надзея Зелянкова.

"Аляксандр Васільевіч ужо два месяцы ў турме. Сёння яму працягнулі тэрмін затрымання яшчэ на месяц. Саша адчувае сябе выдатна, так паказалі па тэлевізары", - дзеліцца Зелянкова.

Васілевіч удзельнічаў у сустрэчы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі апазіцыі краіны, якая прайшла 10 кастрычніка ў СІЗА КДБ. Акрамя яго з прэзідэнтам размаўлялі яшчэ 11 чалавек: незарэгістраваны кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка з сынам Эдуардам, члены Каардынацыйнага савета Лідзія Уласава і Максім Знак, дырэктар IT-кампаніі PandaDoc Дзмітрый Рабцэвіч, экс-супрацоўнікі "Белгазпрамбанка" Сяргей Дабралёт і Кірыл Бадзей, паліттэхнолаг Віталь Шкляраў, блогер Сяргей Ціханоўскі, адвакат Ілля Салей, а таксама прадпрымальнік Юры Васкрасенскі.

Васкрасенскі і Рабцэвіч сталі першым, каго адпусцілі з СІЗА КДБ. Пазней меру стрымання змянілі Іллі Салею і Наталлі Уласавай - іх адправілі пад хатні арышт, а затым для Уласавай яго адмянілі. З падпіскай аб нявыездзе выйшаў з "амерыканкі" Віталь Шкляраў.

Першы раз Аляксандра Васілевіча затрымалі на два тыдні 28 ліпеня. Тады ён і яшчэ дзесяць чалавек прыйшлі ў СІЗА КДБ, каб паручыцца за экс-банкіра Віктара Бабарыкі. Праз месяц Васілевіч быў выкліканы на допыт у Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю і зноў апынуўся пад вартай.

0
Тэги:
Арышт і затрыманне, КДБ РБ