МІНСК, 8 лют — Sputnik. Кітайскае свята ліхтароў пройдзе 10 лютага ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, паведамляецца на сайце ўніверсітэта. Прымеркавана яно да канчатку традыцыйнага Новага года па месяцовым календары (свята Вясны).
Плануецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка, дырэктар інстытута Канфуцыя Анатоль Тозік, надзвычайны і паўнамоцны пасол КНР у Беларусі Цуй Цімін, а таксама прадстаўнікі Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ.
Дарэчы, зараз у Беларусі павышаная цікавасць да вывучэння кітайскай мовы. Толькі ў Рэспубліканскім інстытуце кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ заняткі па кітайскай мове наведваюць больш за 250 дарослых і дзяцей.
У рамках свята адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу дзіцячай творчасці "Як я бачу Кітай", падчас якога члены журы ацанілі больш за 70 работ, выкананых вучнямі сярэдніх школ і гімназій.
Кітайскае свята ліхтароў пройдзе па вуліцы Ульянаўскай, 8. Пачатак у 16:00. Уваход на мерапрыемства вольны.
МІНСК, 29 кас – Sputnik. Рэканструкцыю штыкавага боя часоў Першай сусветнай вайны зладзяць у Дудутках у рамках праекта "Легендарныя эпохі", паведамілі арганізатары мерапрыемства.
Акрамя рэканструкцыі 31 кастрычніка гасцей чакае аповед пра падзеі Першай сусветнай вайны і выстава зброі тых часоў, праца інтэрактыўных і фота- зон.
"Праект "Легендарныя эпохі" закліканы ў інтэрактыўным фармаце распавесці пра самыя цікавыя эпохі, падзеі і людзей Беларусі. Кожныя выхадныя на тэрыторыі музейнага комплекса будзе праходзіць інтэрактыўная праграма, якая адлюстроўвае пэўны гістарычны перыяд або падзеі", - паведамілі арганізатары.
Праграмы ў межах праекта будуць праходзіць кожную суботу з 12:00 да 17:00.
7 лістапада тэмай мерапрыемства стане Другая Сусветная вайна, 14 лістапада – шатландскія найміты, 21 лістапада – эпоха вікінгаў, а 28 лістапада ў Дудутках пройдзе рыцарскі турнір сярэднявечча.
Чытайце таксама:
МІНСК, 15 мая - Sputnik. Незалежная тэатральная кампанія Homocosmos рыхтуецца прадставіць восенню адразу тры прэм’еры, якія прыйшлося адкласці з-за пандэміі каронавіруса.
Зараз тэатр збірае грошы на падрыхтоўку рэквізіта і рашэнне арганізацыйных момантаў праз творчую ініцыятыву #АртПроездной, што аб’ядноўвае творчыя калектывы, якія зараз маюць патрэбу ў падтрымцы.
HomoCosmos, знакаміты гледачам такімі пастаноўкамі як "Дора, ці Сэксуальныя неўрозы нашых бацькоў", "Убачыць ружовага слана", "Бог козыту", "Раскрыццё", не проста просіць грошы: яны прапануюць сваім наведвальнікам цікавую альтэрнатыву.
Сёння гледачы могуць набыць квіткі з адкрытай датай на спектаклі: такім чынам, калі адновіцца праца, яны змогуць абраць любую пастаноўку.
Патрапіць можна будзе не толькі на знаёмыя спектаклі, але і на запланаваныя на восень гэтага года прэм’еры - "Хлопчыкі" (па рамане "Цынкавыя хлопчыкі" Святланы Алексіевіч рэжысёра Алега Хрысталюбскага), "Нічога святога" рэжысёра Аляксандра Марчанкі і "Ясь і Малгося" рэжысёрак Кацярыны Аверкавай і Паліны Дабравольскай.
Чытайце таксама:
МІНСК, 27 сту – Sputnik. Беларуская дзяржава робіць усё магчымае, каб захаваць памяць пра ахвяры Халакосту і не дапусціць адраджэння неанацызму, заявіў у сераду кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей.
Сёння ў Мінску праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя памяці ахвяр Халакосту.
"Гістарычная памяць пра ахвяры Халакосту і ўспаміны звонам гучаць у нашых сэрцах, заклікаючы абараняць чалавечыя жыцці і годнасць. А таксама зрабіць усё, усё каб трагедыя Халакосту не паўтарылася", - заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. выступаючы на жалобным мітынгу ў памяць ахвяр Халакосту, які сёння прайшоў у Мінску на мемарыяле "Яма" (Апошні шлях).
Ён адзначыў, што ў сучасным свеце не ўсё засвоілі страшныя ўрокі Другой сусветнай вайны. Па словах міністра, назіраюцца спробы асобных краін абяліць злачынствы Трэцяга рэйха аж да гераізацыі нацыстаў і іх памагатых.
"Для Беларусі такі падыход катэгарычна непрымальны. І сёння Беларусь прадпрымае паслядоўныя намаганні для таго, каб захаваць памяць аб ахвярах Халакосту і не дапусціць адраджэння неанацызму, не дапусціць любых праяўленняў расавай нянавісці", - падкрэсліў кіраўнік МЗС Беларусі.
Ён таксама падкрэсліў, што патрабаванне сучасных рэалій - гэта прывіваць маладому пакаленню каштоўнасці, якія б дапамаглі б захаваць мір, стабільнасць і спакой у грамадстве.
"Сёння па ўсёй краіне, у тым ліку ў школах, праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакосту. Мы і на міжнароднай арэне робім усё, каб увекавечыць памяць ахвяр Другой сусветнай вайны, подзвіг салдат, якія выратавалі свет ад карычневай чумы", - адзначыў міністр.
Беларусь, паводле яго слоў, і надалей будзе рабіць усё магчымае, каб процідзейнічаць адраджэнню неанацызму, любых праяўленняў этычнай і рэлігійнай нянавісці і нецярпімасці.
"На гэтым шляху Беларусь адкрыта да супрацоўніцтва з усімі дзяржавамі, якія зацікаўлены ў тым, каб забяспечыць мір і стабільнасць на планеце", - адзначыў Макей.
У сваю чаргу Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Дзяржавы Ізраіль у Беларусі Алекс Гольдман-Шайман адзначыў, што яго дзяржава высока цэніць намаганні Беларусі па ўвекавечанні памяці ахвяр Халакосту.
"З кожным годам, з кожным днём становіцца ўсё менш жывых сведак Халакосту, а таксама Праведнікаў свету. І захоўваць памяць пра іх - гэта наш абавязак і доўг. Як перад імі, і як перад тымі, хто не выжыў, не дажыў да вызвалення і не пазнаў, што ў яўрэяў з'явілася свая дзяржава", - сказаў пасол.
Пры гэтым ён адзначыў, што і сёння "важна вызваліць свет ад антысемітызму, нянавісці".
На "Яме" старшыня Іўдзейскіх абшчын Беларусі, галоўны рабін Аб'яднання іудзейскіх рэлігійных абшчын у Рэспубліцы Беларусь Шнеар Залман Дайч прачытаў малітву ў памяць пра шэсць мільёнаў ахвяр Халакосту.
Прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Беларусі, дэпутаты, прадстаўнікі МЗС РБ усклалі кветкі і вянкі да помніка.
Чытайце таксама: