Названы музыкі, якія выступяць падчас уручэння "Оскара"

© Sputnik / Евгений Одиноков / Перайсці ў медыябанк"Оскар" - адна з самых прэстыжных кінаўзнагарод
Оскар - адна з самых прэстыжных кінаўзнагарод - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Амерыканская акадэмія кінамастацтваў назвала імёны музыкаў, якія выступяць на цырымоніі ўручэння прэміі "Оскар" з кампазіцыямі, намінаванымі на ўзнагароду.

МІНСК, 12 лют — Sputnik. Падчас цырымоніі выступяць Джасцін Цімберлэйк з песняй Can`t Stop the Feeling з мультфільма "Тролі", Стынг з песняй The Empty Chair, якую напісаў у суаўтарстве з Джошуа Ральфам да фільма "Джым: Гісторыя Джэймса Фоўлі", паведамляе РІА "Новости".

Уручэнне прэміі Оскар у Лас-Анджэлесе - Sputnik Беларусь
У ЗША абвесцілі пераможцаў прэміі "Оскар"

Лін Мануэль Міранда разам з Ауліяй Кравалха выканае песню How Far I'll Go, напісаную для мультфільма "Маана". Яшчэ адзін музыка Джон Леджэнд выступіць з двума кампазіцыямі з фільма-мюзікла "Ла-Ла Лэнд", які прэтэндуе на "Оскар" у 14 катэгорыях — Audition і City of stars.

Цырымонія ўручэння ўзнагарод прэміі "Оскар" адбудзецца ў Галівудзе 26 лютага.

Стужка навiн
0