Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Мастацкі музей адчыняе выставу партрэтаў, прысвечаную Радзівілам

22
(абноўлена 11:32 19.06.2017)
У экспазіцыю выставы арганічна ўпісваюцца і жывапісныя партрэты князёў Радзівілаў, якія да 1939 года знаходзіліся ў Нясвіжскім замку.

МІНСК, 14 лют — Sputnik. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь 15 лютага распачынае выставу твораў з калекцыі Мацея Мікалая Радзівіла "Радзівілы: лёсы краіны і роду".

Паводле словаў арганізатараў, жывапісныя і графічныя партрэты, мініяцюры, медалі, мастацкія тканіны будуць упершыню экспанавацца для шырокага кола гледачоў.

У дадзеным праекце будзе прадстаўлена галерэя вобразаў вядомых дзеячаў нашай гісторыі: Барбара Радзівіл — каралева Польшчы, яе бацька — Юрый Радзівіл, які меў ганаровую мянушку Геркулес Літоўскі, Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка — заснавальнік Нясвіжскай рэзідэнцыі, яго брат Юрый — кардынал, кракаўскі біскуп, Катажына з Сабескіх — сястра польскага караля Яна III Сабескага, Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька — заснавальнік мануфактуры слуцкіх паясоў і герой шматлікіх легенд — Караль Станіслаў Радзівіл Пане Каханку.

Безумоўнай каштоўнасцю калекцыі з'яўляецца тое, што некаторыя партрэтныя выявы, магчыма, захаваліся ў адзіным экзэмпляры.

У мастацкім музеі адзначаюць, што ў экспазіцыю ўвойдуць і партрэты пэндзля вядомых еўрапейскіх майстроў: італьянца Марчэла Бачарэлі (1731-1818), які працаваў пры двары Станіслава Аўгуста Панятоўскага, аўстрыйца Францішка Ксаверыя Лампі (1782-1852), сына знакамітага Іагана Баптыста Лампі Старэйшага, і гравюры фламандскага майстра Дамініка Кусто (1560-1612), які працаваў пры двары Рудольфа II у Празе па малюнках Дж. Фантана (1525-1587).

"Выстава "Радзівіллы: лёсы краіны і роду" азначае важнасць звароту да гістарычнай памяці беларускага народа. Цяжка назваць іншы род, які сыграў такую значную ролю ў гісторыі краіны, немагчыма пераацаніць актыўную дзейнасць яго нашчадкаў, якія падтрымліваюць дух Вялікага Княства Літоўскага на зямлі сваіх продкаў, працягваюць традыцыі дабрачыннасці і міратворчасці. Нагадаўшы агульнае гістарычнае мінулае, выстава паслужыць умацаванню культурных сувязей Беларусі з роднаснымі народамі — украінцамі, літоўцамі, палякамі", — упэўнены арганізатары выставы.

22
Тэги:
Выстава карцін, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь
По теме
Што кажуць жэсты і пацямнелыя абліччы: у Мінску вучылі глядзець іконы
Фестываль кельцкай культуры Бельтайн

Дудары, файер-шоу і ірландскія танцы: свята "Бельтайн" адкрывае фестывальны сезон

28
(абноўлена 21:35 26.04.2021)
Феерычную змену цёмнай паловы года на светлую будуць адзначаць у Цэнтральным батанічным садзе па старажытнай кельцкай традыцыі

МІНСК, 27 кра – Sputnik. Урачыстае адкрыццё беларускага фестывальнага сезона – 2021 адбудзецца 1 траўня на тэрыторыі Цэнтральнага батанічнага сада, дзе пройдзе вясновае этнічнае свята "Бельтайн", прысвечанае культуры, музыцы і традыцыям кельтаў!

Для гасцей фестывалю арганізатары падрыхтавалі шматлікія інтэрактыўныя пляцоўкі і лакацыі. Прыхільнікаў кельцкай культуры чакаюць трукавыя паядынкі на халоднай і дрэўкавай зброі, гульні шатландскіх горцаў (кіданне бервяна, кіданне піўной бочкі, барацьба на руках), традыцыйныя абрады друідаў і варажба на рунах, а таксама знакамітыя ірландскія танцы.

На галоўнай пляцоўцы свята пройдзе традыцыйны выбар Майскай каралевы. Падчас фестывалю можна будзе таксама сустрэць і аднаго з самых таямнічых персанажаў кельцкага фальклору – містычнага "Зялёнага чалавека", а яшчэ завітаць на вялікі рынак рамеснікаў і адмысловы фудкорт з рознымі пачастункамі і гарачым глінтвейнам.

Жадаючыя змогуць паспрабаваць свае сілы ў лучным і арбалетным ціры, навучыцца сапраўднаму фехтаванню, спасцігнуць кельцкі дзэн у лакацыі баланс-бордаў, паўдзельнічаць у манетным атракцыёне і здабыць перамогу ў старажытных настольных гульнях. Тых жа, хто захоча на пэўны час стаць сярэднявечным рамеснікам, чакаюць шматлікія майстар-класы, сярод якіх традыцыйнае мылаварэнне і вытворчасць свечак, майстар-клас па чаканцы, ганчарны майстар-клас і інш. А вось дакрануцца да таямніцы друідаў дапаможа эка-квэст "Майскае дрэва".

Аматары этнічнай музыкі таксама атрымаюць задавальненне: гасцей фестываля чакае вялікі open-air канцэрт з выступленнямі вядомых калектываў, сярод якіх Всё_Crazy, PAWA, Cloverland, Няміга, Hard Wood, Без Панікі, KaS, студыя этнічнага танца і музыкі "Кетры" і інш. Аздобіць свята і непераўзыдзенае шоу дудароў.

На тэрыторыі фестывалю будуць працаваць і інтэрактыўныя фотазоны – "Шаманскі куток", "Дрэва жаданняў", "Фотозона з жывымі птушкамі", "Шацёр Чараўніцы".

А ўвечары на галоўнай пляцоўцы адбудзецца самая яскравая падзея свята – конкурс вогненных і піратэхнічных тэатраў, на які немагчыма глядзець без захаплення!

Дзе: Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі

Калі: 1 траўня, пачатак у 11:00

Кошт квітка: ад 6 да 12 руб.

28
Тэги:
Цэнтральны батанічны сад, Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі, Бельтайн, ірландскія танцы, вогненныя тэатры, дудары
Дудуткі. Рыцары ў прадчуванні паядынкаў

Дудуткі запрашаюць у беларускае сярэднявечча на сапраўдны рыцарскі турнір

33
(абноўлена 21:08 06.04.2021)
Інтэрактыўны гістарычны праект "Легендарныя эпохі" вяртаецца ў знакаміты музейны комплекс ля вёскі Птіч.

МІНСК, 7 кра – Sputnik. У вясновым сезоне на тэрыторыі музейнага комплекса "Дудуткі" аднаўляецца папулярная інтэрактыўная праграма, удзельнікі якой кожныя выхадныя будуць даведвацца пра самыя значныя эпохі, падзеі і асобы, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі Беларусі.

10 красавіка адбудзецца першае мерапрыемства, прысвечанае Рыцарам Вялікага Княства і цікавым сярэдневяковым беларускім традыцыям. Займальны экскурс у гісторыю беларускай дзяржавы пачнецца з аповеда пра даспехі, зброю і тактыку бою сярэднявечных войскаў.

Дудуткі. У чаканні саперніка па турніры
© Photo : "Берсерк"
Дудуткі. У чаканні саперніка па турніры

Наведвальнікаў Дудутак чакаюць рыцарскія баталіі, старажытныя танцы, традыцыйныя гульні і рамёствы бяларускага сярэднявечча.

Гасцей свята ахіне атмасфера часоў высакародных рыцараў і вандроўных менестрэляў з касцюміраваным тэатралізаваным прадстаўленнем і пастановачнымі паядынкамі!

На працягу ўсяго дня наведвальнікі будуць мець магчымасць адчуць прыгажосць беларускай сярэднявечнай музыкі і змогуць паўдзельнічаць у майстар-класах па старажытных танцах.

Дудуткі. Хутка пачнуцца бугурты
© Photo : "Берсерк"
Дудуткі. Хутка пачнуцца бугурты

Арганізатары свята падрыхтавалі розныя інтэрактыўныя лакацыі з сярэдневяковымі гульнямі і забавамі, уключаючы лучны і арбалетны цір, а такасама шмат іншага.

Дарэчы, праграмы ў межах праекта "Легендарныя эпохі" будуць праходзіць кожную суботу з 12 да 17 гадзін і будуць прысвечаны розным гістарычным перыядам. Таму кожны, хто пажадае, зможа і сэрцам, і рукой дакарнуцца да беларускай спадчыны праз імклівыя стагоддзі!

Дзе: Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі" (Мінская вобласць, ля в. Птіч).

Калі: 10 красавіка, пачатак у 12:00.

Кошт квітка: дарослы – 14 руб., дзіцячы – 7 руб., дашкольнікі – бясплатна.

33
Тэги:
вёска, эпоха, праект, Рыцарскі турнір, турнір, Сярэднявечча, Музейны комплекс "Дудуткі", Дудуткі
Яўген Лук'янаў

Пасол Лук'янаў распавёў пра прыярытэты сваёй працы ў Беларусі

5
(абноўлена 12:01 13.05.2021)
У Палацы Незалежнасці сёння адбылася ўрачыстая цырымонія, падчас якой новы пасол Расіі ўручыў Аляксандру Лукашэнку даверчыя граматы.

МІНСК, 13 тра - Sputnik. У Расіі рады рашэнню беларускага боку накіраваць свой экспарт у расійскія парты на Балтыцы, сказаў журналістам у Палацы Незалежнасці пасол РФ Яўген Лук'янаў.

У адказ на пытанне, што стане прыярытэтам для пасла Расіі падчас працы ў Беларусі, дыпламат сказаў, што сканцэнтруецца "перш за ўсё на нашай плённай, узаемавыгаднай і эфектыўнай сумеснай працы".

Пры гэтым ён асабліва адзначыў, што пры прызначэнні на дыпламатычную службу ў беларускую сталіцу яму быў аказаны высокі давер, таму ён шчаслівы прадстаўляць інтарэсы Расіі ў рэспубліцы.

Яўген Лук'янаў таксама пракаменціраваў пераарыентацыю экспарту беларускіх нафтапрадуктаў на расійскія марскія парты на Балтыцы.

"Беларусь сама прыняла гэтае рашэнне. І, больш за тое, усялякае эканамічнае рашэнне заснавана перш за ўсё на эканамічных выгодах. Тут не трэба шукаць лішняй палітыкі. Бізнес, як і грошы, любіць цішыню, прадказальнасць, стабільнасць. Калі беларускім партнёрам выгадна працаваць праз парты Расійскай федэрацыі, мы будзем толькі рады", - канстатаваў кіраўнік дыпламатычнай місіі.

Чытайце таксама:

5
Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, палац Незалежнасці, Беларусь, Яўген Лук'янаў, пасол