Дзмітрый Булыкін і Яўген Алдонін

Расійскія футбалісты правялі матч з рабятамі з шоу "Ты супер!"

15
Удзельнікі праекту пасля гульні фатаграфаваліся з футбалістамі, а затым пайшлі на Красную плошчу, якую яшчэ ніхто з удзельнікаў праекта не бачыў.

МІНСК, 16 лют — Sputnik. Праз дзень пасля гучнай тэлепрэм'еры дзіцячага вакальнага конкурсу "Ты супер!" хлопцы адправіліся на шпацыр па Маскве і на спартыўнае поле, дзе іх чакала сустрэча з вядомымі футбалістамі Яўгенам Алдоніным і Дзмітрыем Булыкіным. 

Алдонін і Булыкін сабралі дзве каманды. Яны навучылі юных вакалістаў спартыўным прыёмам гульні і абвясцілі спаборніцтва па бамперболе. Рабяты апранулі на сябе вялікія надзіманыя шары, у якіх можна бегаць, падаць і гуляць уніз галавой. Гэты зарад пазітыўных эмоцый быў так неабходны канкурсантам шоу "Ты супер!". Дзеці змаглі ўдосталь павесяліцца і забыцца пра хваляванні перад наступнымі выступамі.

Гэты сяброўскі матч даставіў велізарнае задавальненне і спартсмену з футбольнага клуба "Волга" Яўгену Алдоніну: "Калі бачыш дзяцей усмешлівымі, самому становіцца весялей. Яны вельмі чулыя, уважлівыя і востра адчуваюць, калі да іх шчыра ставяцца і з радасцю праводзяць час". Рабяты зрабілі з футбалістамі сэлфі і ўзялі аўтографы. Пасля футбола яны адправіліся на Красную плошчу, якую ніхто з удзельнікаў праекта ніколі яшчэ не бачыў. Працяг адборачнага тура вакальнага конкурсу "Ты супер!" НТБ пакажа 18 лютага ў 20:00. Музычнае шоу выходзіць у партнёрстве з міжнародным інфармацыйным агенцтвам і радыё Sputnik.

"Ты супер!" — сумесны праект тэлеканала НТБ і Інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik. У ім бяруць удзел таленавітыя дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў — выхаванцы дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, прыёмных сем'яў.

15
Тэги:
Конкурс "Ты супер!", Яўген Алдонін, Дзмітрый Булыкін, Расія
Тэмы:
Конкурс НТБ і Sputnik "Ты - супер!" (28)
Рэканструкцыя Першай сусветнай вайны, архіўнае фота

Паглядзець на баі Першай сусветнай вайны запрашаюць у Дудуткі

12
(абноўлена 11:33 29.10.2020)
Аматары гістарычнай рэканструкцыі таксама змогуць убачыць зброю тых часоў.

МІНСК, 29 кас – Sputnik. Рэканструкцыю штыкавага боя часоў Першай сусветнай вайны зладзяць у Дудутках у рамках праекта "Легендарныя эпохі", паведамілі арганізатары мерапрыемства.

Акрамя рэканструкцыі 31 кастрычніка гасцей чакае аповед пра падзеі Першай сусветнай вайны і выстава зброі тых часоў, праца інтэрактыўных і фота- зон.

"Праект "Легендарныя эпохі" закліканы ў інтэрактыўным фармаце распавесці пра самыя цікавыя эпохі, падзеі і людзей Беларусі. Кожныя выхадныя на тэрыторыі музейнага комплекса будзе праходзіць інтэрактыўная праграма, якая адлюстроўвае пэўны гістарычны перыяд або падзеі", - паведамілі арганізатары.

Праграмы ў межах праекта будуць праходзіць кожную суботу з 12:00 да 17:00.

7 лістапада тэмай мерапрыемства стане Другая Сусветная вайна, 14 лістапада – шатландскія найміты, 21 лістапада – эпоха вікінгаў, а 28 лістапада ў Дудутках пройдзе рыцарскі турнір сярэднявечча.

Чытайце таксама:

12
Тэги:
Музейны комплекс "Дудуткі", Першая сусветная вайна
Спектакль Убачыць ружовага слана

Тэатр HomoCosmos запрашае на восеньскія прэм’еры ўжо зараз

49
(абноўлена 14:46 15.05.2020)
Адзін з самых яркіх тэатральных праектаў сталіцы рыхтуе тры цікавыя пастаноўкі, сярод якіх спектакль па кнізе Святланы Алексіевіч.

МІНСК, 15 мая - Sputnik. Незалежная тэатральная кампанія Homocosmos рыхтуецца прадставіць восенню адразу тры прэм’еры, якія прыйшлося адкласці з-за пандэміі каронавіруса.

Зараз тэатр збірае грошы на падрыхтоўку рэквізіта і рашэнне арганізацыйных момантаў праз творчую ініцыятыву #АртПроездной, што аб’ядноўвае творчыя калектывы, якія зараз маюць патрэбу ў падтрымцы.

HomoCosmos, знакаміты гледачам такімі пастаноўкамі як "Дора, ці Сэксуальныя неўрозы нашых бацькоў", "Убачыць ружовага слана", "Бог козыту", "Раскрыццё", не проста просіць грошы: яны прапануюць сваім наведвальнікам цікавую альтэрнатыву.

Сёння гледачы могуць набыць квіткі з адкрытай датай на спектаклі: такім чынам, калі адновіцца праца, яны змогуць абраць любую пастаноўку.

Патрапіць можна будзе не толькі на знаёмыя спектаклі, але і на запланаваныя на восень гэтага года прэм’еры - "Хлопчыкі" (па рамане "Цынкавыя хлопчыкі" Святланы Алексіевіч рэжысёра Алега Хрысталюбскага), "Нічога святога" рэжысёра Аляксандра Марчанкі і "Ясь і Малгося" рэжысёрак Кацярыны Аверкавай і Паліны Дабравольскай.

Чытайце таксама:

49
Тэги:
Мінск, Тэатр
Будынак Капітолія

Рэжым НС адмянілі ў Вашынгтоне, павышаныя меры бяспекі захоўваюцца

1
(абноўлена 17:51 25.01.2021)
Частка кардонаў і блокпастоў знята, але тэрыторыя вакол Белага дома па-ранейшаму абгароджана двухмятровым плотам.

МІНСК, 25 сту – Sputnik. Рэжым надзвычайнай сітуацыі, які быў уведзены ў Вашынгтоне перад інаўгурацыяй прэзідэнта Джо Байдэна, адменены.

Раней на падыходах да ўрадавых устаноў была выбудавана сістэма блокпастоў з-за пагрозы паўтарэння масавых беспарадкаў у акрузе сталіцы. На цэнтральных вуліцах працавалі пункты надгляду ФБР, устаноўлены бетонныя загароды, некаторыя вуліцы былі перакрыты.

Цяпер жа дарогі ў цэнтры горада адкрылі для праезду, запрацаваў увесь грамадскі транспарт. Зноў усталявалі палаткі з фаст-фудам, а недалёка ад Белага дома пачаўся гандаль атрыбутыкай з вобразамі Джозэфа Байдэна і Камалы Харыс.

Частка байцоў Нацгвардыі ўжо пакінула горад. Як паведамілі сакрэтныя службы, якіх-небудзь сур'ёзных інцыдэнтаў у дні пасля інаўгурацыі не было.

Аднак тэрыторыя вакол самога Белага дома па-ранейшаму абгароджана высокім плотам. Ачэплены і будынак міністэрства фінансаў і Лафает-сквер.

Інаўгурацыя 46-га прэзідэнта ЗША

Цырымонія інаўгурацыі Джозэфа Байдэна прайшла ў Вашынгтоне 20 студзеня. Па традыцыі яе правялі на прыступках Капітолія.

У сталіцы ЗША ў гэты дзень былі прыняты беспрэцэдэнтныя меры бяспекі. Амаль увесь цэнтр горада быў перакрыты для руху транспарту. Улады асцерагаліся правакацый і аднаўлення мітынгаў прыхільнікамі Трампа.

Да забеспячэння бяспекі ў 30 амерыканскіх штатах былі прыцягнуты падраздзяленні Нацыянальнай гвардыі ЗША, толькі ў Вашынгтон і прыгарады перавялі больш за 25 тысяч байцоў.

Нагадаем, што 6 студзеня ў дзень афіцыйнага зацвярджэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў пасля закліку з боку Дональда Трампа яго прыхільнікі прарваліся ў будынак Капітолія. Падчас беспарадкаў у Вашынгтоне загінулі пяць чалавек, многія атрымалі траўмы. Пасля гэтага ў горадзе быў уведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі.

Чытайце таксама:

1
Тэги:
ЗША, Джо Байдэн