Бабіна са старой кінаплёнкай

Рарытэтны фільм "Жанчына" пакажуць у Музеі гісторыі беларускага кіно

11
(абноўлена 10:20 28.02.2017)
У гэтым годзе шэдэўру беларускага кінематографа спаўняецца 85 гадоў. Дзеянне карціны адбываецца ў пачатку 1930–х гадоў, па задумцы аўтара павінен быў адлюстроўваць новыя ўмовы жыцця ў маладой дзяржаве.

МІНСК, 28 лют — Sputnik. Музей гісторыі беларускага кіно у рамках спецыяльнага праекта 12 сакавіка прапануе ўвазе кінапаказ фільма "Жанчына" (1932, рэжысёр — Яфім Дзіган).

Паводле словаў арганізатараў, прагляд кінастужкі пройдзе пад музычнае суправаджэнне Апалінарыі Акімавай (мінская кампазітарка, працуе ў жанры экспрэсіўнага мінімалізму).

"У гэтым годзе малавядомаму шэдэўру беларускага кінематографа спаўняецца 85 гадоў. Дзеянне кінакарціны адбываецца ў пачатку 1930-х гадоў, фільм адносіцца да катэгорыі "актуальных", па задумцы павінен быў адлюстроўваць новыя ўмовы жыцця ў маладой дзяржаве", — патлумачылі ў музеі.

Згодна сюжэту кінастужкі, галоўная гераіня, Марыя, насуперак пагрозам мужа і незадаволенасці аднавяскоўцаў, ідзе вучыцца і марыць стаць трактарысткай. Фільм зняты ў лепшых традыцыях нямога кіно: перадае напал эмоцый і глыбіню канфлікту паміж асобай, накіраванай у будучыню, і групай, якая захрасла у кансерватыўным мысленні і трымаецца за мінулае.

Паказ прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню.

Дзе: Музей гісторыі беларускага кіно.

Калі: 12 сакавіка ў 19:30.

Кошт: 5 руб.

11
Тэги:
кіно, Музей гісторыі беларускага кіно, Мінск, Беларусь
Каментары