Будынак Нацыянальнай бібліятэкі і помнік Францыску Скарыну

Нацыянальная бібліятэка ладзіць Дзень праваслаўнай кнігі

41
(абноўлена 09:34 01.03.2017)
Для Беларускай праваслаўнай царквы Дзень праваслаўнай кнігі - гэта прызнанне вялікага значэння духоўнай літаратуры ў маральным выхаванні людзей, у далучэнні іх да тысячагадовай хрысціянскай традыцыі.

МІНСК, 28 лют — Sputnik. 10 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца Дзень праваслаўнай кнігі-2017. У гэтым годзе гэта ўрачыстасць прымеркавана да 500-годдзя з часу выхаду першай друкаванай кнігі "Псалтыр", паведамілі ў БПЦ.

"Кніга была выдадзена ў Празе ў 1517 г. беларускім і ўсходнеславянскім першадрукаром Францыскам Скарынам беларускім ізводам царкоўнаславянскай мовы. Затым вялікі асветнік і гуманіст падрыхтаваў і выдаў астатнія кнігі Старога Запавету пад назвай "Біблія Руска", — нагадваюць арганізатары.

У мерапрыемствах Дня праваслаўнай кнігі прыме ўдзел духавенства Беларускага Экзархата на чале з патрыяршым экзархам усяе Беларусі мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, кіраўнікі мясцовых выканаўчых органаў, прадстаўнікі Міністэрства культуры РБ, Міністэрства адукацыі РБ, кіраўніка і супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь, рэктары вышэйшых навучальных устаноў, навучэнцы духоўных школ, іншых навучальных устаноў Беларусі.

Арганізатары адзначаюць, што "галоўная мэта Дня праваслаўнай кнігі — прывіццё любові да чытання ў падрастаючага пакалення".

Дзе: Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Калі: 10 сакавіка з 12:00 да 19:00.

Уваход вольны.

41
Тэги:
кніга, кнігавыдавецтва, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, БПЦ, Францыск Скарына, Мінск, Беларусь
По теме
Як Францыск Скарына Біблію друкаваў
Каментары