Выстава "Пралескі" адкрылася ў беларускім павільёне на ВДНГ у Маскве

© Photo : Пасольства Беларусі ў РасііВыстава "Пралескі" адкрылася ў беларускім павільёне на ВДНГ у Маскве
Выстава Пралескі адкрылася ў беларускім павільёне на ВДНГ у Маскве - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У экспазіцыі прадстаўлены работы двух беларускіх мастакоў - Ганны Сілівончык і Васіля Пяшкуна.

МІНСК, 4 сак — Sputnik. 3 сакавіка ў павільёне "Рэспубліка Беларусь" на тэрыторыі ВДНГ адкрылася выстава "Пралескi" беларускіх мастакоў Ганны Сілівончык і Васіля Пяшкуна, прысвечаная Міжнароднаму дню жанчын.

Як адзначаюць у беларускім пасольстве, "разглядаючы творы Васіля Пяшкуна і Ганны Сілівончык, мы нібы падарожнічаем разам з мастакамі, зачароўваемся і дзівімся прыгажосцю і велічнасцю беларускай зямлі: яркімі фарбамі лугоў, празрыстай чысцінёй азёр, рытмам вялікіх гарадоў і павольным дыханнем невялікіх вёсачак".

© Photo : Пасольства Беларусі ў РасііВыстава "Пралескі" адкрылася ў беларускім павільёне на ВДНГ у Маскве
Выстава Пралескі адкрылася ў беларускім павільёне на ВДНГ у Маскве - Sputnik Беларусь
Выстава "Пралескі" адкрылася ў беларускім павільёне на ВДНГ у Маскве

Ганна Сілівончык імкнецца да сюжэтнай карціны і часта звяртаецца ў сваёй творчасці да тэмы беларускага фальклору і этнаграфіі. Васіль Пяшкун у сваю чаргу мастак-рэаліст, які піша з натуры, дакументуя самыя яркія свае ўражанні і эмоцыі.

Творчасць аўтараў напоўнена філасофскай лірыкай і добрым гумарам, яно адкрывае перад намі свет дзіўных казак і цудаў, мудрых прыпавесцяў, мудрагелістых загадак.

Выстава будзе доўжыцца да 5 красавіка.

Стужка навiн
0