Найлепшы эксперыментальны спектакль ставяць у Мінску

Найлепшы эксперыментальны спектакль ставяць у Мінску

11
(абноўлена 09:34 09.03.2017)
Спектакль "Мова Х" атрымаў спецпрыз у намінацыі "Найлепшая эксперыментальная праца" на міжнародным тэатральным фестывалі "Тэатральны Куфар - 2016".

МІНСК, 8 сак — Sputnik. Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў 25 сакавіка запрашае гледачоў на спектакль эксперыментальнага тэатра "Галава — Нага" пад назвай "Мова Х" паводле вершаў сучаснай беларускай паэткі Вальжыны Морт.

"Мова Х" — гэта спектакль-рытуал. Гледачы запрашаюцца да ўдзелу ў рытуале-прысвячэнні роднай мове. Нарадзіцца разам з мовай, дапамагчы ёй пасталець, развіцца, сустрэцца з перашкодамі і перарадзіцца ізноў", — распавялі арганізатары.

Аснову рытуалу складзе традыцыйнае тэатральнае кола. Застацца ці вырвацца з гэтага кола — кожны мусіць вырашыць для сябе сам.

Нагадаем, спектакль атрымаў спецыяльны прыз у намінацыі "Найлепшая эксперыментальная праца" на міжнародным тэатральным фестывалі "Тэатральны Куфар — 2016".

Дзе: НЦСМ (Някрасава, 3).

Калі: 25 сакавіка ў 17:30 і 19:00.

Кошт: 5 руб. Квіткі можна набыць у касе НЦСМ ці анлайн.

11
Тэги:
спектакль, "Тэатральны куфар", НЦСМ, Мінск
Каментары