Доктар Яўген Камароўскі

Выходныя ў Мінску: куды пайсці 11 і 12 сакавіка

10
(абноўлена 11:06 10.03.2017)
Працяг гісторыі "На ігле", легендарны педыятр Камароўскі ў мінскім Prime Hall, бітва кандытараў і яшчэ некалькі цікавых падзей, на якія не шкада патраціць вольны час, - у аглядзе Sputnik.

Адкрыццё шашлычнага сезону на прыродзе з-за надвор'я пакуль адкладаецца: на выходных яшчэ будзе халаднавата — у раёне +6°С і дажджліва. У якасці альтэрнатывы бавіць час на канапе Sputnik прапануе паход у кіно, па салодкае або на танцы.

"T2 Трэйнспотынг"/"На ігле 2"

У пракат выйшаў сіквел гісторыі пра тыповага "героя" нашага часу, які спрабуе саскочыць "з іглы" — у прамым і пераносным сэнсе, завязаць з наркотыкамі і тусоўкамі і пачаць жыць дарослым жыццём. Першы фільм "На ігле" рэжысёра Дэні Бойла трапіў у спісы лепшых карцін канца мінулага стагоддзя.

У новым "Трэйнспотынге" дзеянне разгортваецца праз 20 гадоў. На гэты раз галоўнага героя спрабуюць зацягнуць ў порнабізнэс. Вядома ж, такі пікантны сюжэт дадае фільму і ўзроставае абмежаванне: строга 18+.

Камароўскі ў Prime Hall

Унікальная магчымасць у бацькоў задаць пытанні самаму папулярнаму педыятру прасторы СНД. У суботу ў Мінску канцэртаваць і кансультаваць будзе Яўген Камароўскі. Афіцыйна мерапрыемства прадстаўлена як лекцыя, але доктар абяцаў адказаць на максімальна магчымую колькасць пытанняў.

Арганізатары прааналізавалі інтэрнэт-статыстыку і сцвярджаюць, што, па дадзеных пошукавых сістэм Yandex і Google, карыстальнікі з Беларусі штомесяц задаюць больш за 25 тысяч запытаў у месяц, звязаных з доктарам Камароўскім.

Дзе: Prime Hall; калі: у суботу ў 14:00; кошт квіткоў: ад 50 рублёў.

Вечар фокусаў у Доме Фішэра

Гаворка не пра дзіцячую клаўнаду, а пра сур'ёзнае шоу з уцягваннем і ўдзелам гасцей. Здзіўляць будзе ілюзіяніст Сяргей Ерашэвіч, арганізатары сцвярджаюць, што ён майстар сваёй справы, які прымусіць публіку замерці ад здзіўлення.

Дзе: антыкафе Дом Фішэра; калі: у суботу а 19:00; кошт: 8 рублёў.

Майстар-клас ад танцоркі Шакіры

Запальваць у танцы будзе вучыць у суботу ў Мінску знакаміты харэограф, сонечная кубінка і зорка сальсы Янэт Фуэнтэс. Яна знакамітая яшчэ і тым, што была галоўнай танцоркай у Шакіры падчас яе сусветнага турнэ, а таксама зрабіла харэаграфію на хіты "Waka Waka", "Loca".

Арганізатары сцвярджаюць, што на семінары Фуэнтэс у Мінск едуць госці з усіх куткоў СНД. Запланаваны пяць майстар-класаў, аднак, каб патрапіць на іх, трэба загадзя зарэгістравацца на сайце.

Абмежаванняў па ўзросту і танцавальнай падрыхтоўцы няма, падкрэсліваюць арганізатары.

Дзе: ФАК "Атлант"; калі: у суботу; кошт: 63 рубля.

Бітва кандытараў

Больш за 500 кандытараў самых прэстыжных і вядомых рэстаранаў, кафэ і гасцініц Беларусі, а таксама хлебазаводаў і пякарань прымуць удзел у гэтыя выходныя ў Рэспубліканскім турніры кандытарскага мастацтва "CandyBattle".

Спаборнічаць будуць два дні ў 11 намінацыях. Журы, у прыватнасці, трэба будзе выбраць лепшы эксклюзіўны вясельны торт і 3D-торт, лепшыя цукровыя кветкі, працу з карамелі і працу з шакаладу. Гасцей клічуць паглядзець і прадэгуставаць.

Кондитерские изделия
© Sputnik/ Владимир Федоренко
Кандытарскія вырабы

Дзе: "Прэзідэнт-гатэль"; калі: у суботу і нядзелю

Форум-барахолка "культАсобы"

Займальнае баўленне часу абяцаюць у нядзелю арганізатары дабрачыннага форуму-барахолкі "культАсобы".

Як тлумачаць арганізатары, гэта будзе своеасаблівы кірмаш-балаган, на якім людзі, якім ёсць што расказаць і паказаць, будуць яшчэ і прадаваць свае артэфакты з гісторыяй, дробязі з займальнага мінулага.

За ўмоўны прылавак стануць вядомыя мастакі і музыкі, фатографы і журналісты, акцёры і танцоры. У тым ліку Аляксей Хацкевіч, Сяргей Пукст, Максім Жбанкоў, Святлана Анікей і многія іншыя.

У гасцей "культАсобы" будзе магчымасць пагутарыць з кумірамі, не адыходзячы ад касы, правесці дзень сям'ёй у добрым месцы, дзе будуць смачная ежа, крутая музыка і рэдкае кіно, а заадно зрабіць добрую справу на карысць людзей, якія жывуць у нястачы.

Дзе: культурны цэнтр "Корпус"; калі: у нядзелю з 14:00.

10
Тэги:
Планы на выходныя, Мінск
Каментары