Музей-кватэра Аляксандра Пушкіна на Мыйцы

Музей у Брэсце аднавіў букіністычную краму мінулых стагоддзяў

14
(абноўлена 12:11 10.03.2017)
Наведвальнікі ўбачаць адноўлены інтэр'ер букіністычнай крамы канца XIX - пачатку XX стст. са старадаўняй мэбляй і кнігамі.

МІНСК, 10 сак — Sputnik. У выставачнай зале Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея 10 сакавіка адбудзецца адкрыццё выстаўкі "Раскрыем беражліва старонкі", прымеркаванай да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

"Выстава заснавана на сапраўдных матэрыялах з калекцый дакументаў, жывапісу, графікі, нумізматыкі, фалерыстыкі. На ёй прадстаўлены старадрукаваныя і рэдкія кніжныя выданні розных эпох і дзяржаў, карціны і экслібрысы вядомых майстроў выяўленчага мастацтва Брэстчыны, памятныя медалі юбілейных дат у культурным жыцці Беларусі, знакі, маркі, канверты, паштоўкі з кніжнай сімволікай", — распавялі ў музеі.

Наведвальнікі ўбачаць адноўлены інтэр'ер букіністычнай крамы канца XIX — пачатку XX стст. са старадаўняй мэбляй і кнігамі.

Усяго на выставе экспануюцца больш за 110 прадметаў.

Па словах арганізатараў, выстава будзе цікавай і тым, хто займаецца буккросінгам. Для аматараў кнігі будзе падрыхтаваны кніжны квэст і зона для вольнага абмену кнігамі.

Выстава будзе працаваць да 14 траўня 2017 г.

14
Тэги:
буккросінг, Кнігі, Брэсцкі абласны краязнаўчы музей, Брэст
Каментары