Аксана Пякун (Украіна), архіўнае фота

StereoForum культуры Беларусі і Украіны адбудзецца 17-19 сакавіка

40
(абноўлена 10:20 13.03.2017)
Культурны форум прапануе кінаверсію спектаклю "Мая Мікалаеўка", па якому быў зняты фільм-пераможца Berlinale 2017, кароткі метр фестывалю Wiz-Art і відэапаэзію з Украіны.

МІНСК, 13 сак — Sputnik. Беларуска-украінскі фэст StereoForum 17-19 cакавіка прадставіць культуры дзвюх краін

Паводле слоў арганізатараў, аматараў чакае кінаверсія спектаклю "Мая Мікалаеўка", па якому быў зняты фільм-пераможца Berlinale 2017, кароткі метр фестывалю Wiz-Art і відэапаэзія з Украіны.

Таксама адбудзецца сустрэча з аўтарам кнігі-даследавання савецкіх манументальных мазаік ва Украіне і выступ паэтаў дзвюх краінаў у суправаджэнні музыкі і відэа.

"Форум пачаўся з пошука стэрэатыпаў, якія існуюць у двух народаў адносна адзін аднаго. У працэсе стала зразумела, што тэма стэрэатыпаў не заўсёды прадуктыўная і часта контраргументы да адной аблуды толькі ствараюць новыя", — распавядаюць ініцыятары форуму. — Само слова "стэрэатып"і праца са стэрэатыпамі выводзяць нас на слова "стэрэа". Два меркаванні, як два канала гуку маюць сэнс і гучаць правільна толькі разам. Два палюсы, якія заўжды разам. Гэта першы досвед, у планах — штогадовы форум у абласных цэнтрах Беларусі".

StereoForum культуры Беларусі і Украіны адбудзецца 17-19 сакавіка
© Photo : StereoForum
StereoForum культуры Беларусі і Украіны адбудзецца 17-19 сакавіка

Форум — частка праграмы Tandem, якая болей за 5 год арганізуе абмены ў Еўропе. Арганізатары — Dofa Fund і цэнтр культурнага мэнэджмэнту "Гефіра". У Беларусі праграма Tandem прадстаўленая ўпершыню ў сваёй гісторыі.

40
Тэги:
Культура, культура і мастацтва, Мінск
По теме
Беларускі народны строй паказалі будучым дыпламатам у Кіеве
Спектакль Убачыць ружовага слана

Тэатр HomoCosmos запрашае на восеньскія прэм’еры ўжо зараз

39
(абноўлена 14:46 15.05.2020)
Адзін з самых яркіх тэатральных праектаў сталіцы рыхтуе тры цікавыя пастаноўкі, сярод якіх спектакль па кнізе Святланы Алексіевіч.

МІНСК, 15 мая - Sputnik. Незалежная тэатральная кампанія Homocosmos рыхтуецца прадставіць восенню адразу тры прэм’еры, якія прыйшлося адкласці з-за пандэміі каронавіруса.

Зараз тэатр збірае грошы на падрыхтоўку рэквізіта і рашэнне арганізацыйных момантаў праз творчую ініцыятыву #АртПроездной, што аб’ядноўвае творчыя калектывы, якія зараз маюць патрэбу ў падтрымцы.

HomoCosmos, знакаміты гледачам такімі пастаноўкамі як "Дора, ці Сэксуальныя неўрозы нашых бацькоў", "Убачыць ружовага слана", "Бог козыту", "Раскрыццё", не проста просіць грошы: яны прапануюць сваім наведвальнікам цікавую альтэрнатыву.

Сёння гледачы могуць набыць квіткі з адкрытай датай на спектаклі: такім чынам, калі адновіцца праца, яны змогуць абраць любую пастаноўку.

Патрапіць можна будзе не толькі на знаёмыя спектаклі, але і на запланаваныя на восень гэтага года прэм’еры - "Хлопчыкі" (па рамане "Цынкавыя хлопчыкі" Святланы Алексіевіч рэжысёра Алега Хрысталюбскага), "Нічога святога" рэжысёра Аляксандра Марчанкі і "Ясь і Малгося" рэжысёрак Кацярыны Аверкавай і Паліны Дабравольскай.

Чытайце таксама:

39
Тэги:
Мінск, Тэатр
Святочнае афармленне Мінска да Дня Перамогі

Стала вядома, якія мерапрыемствы пройдуць у Мінску ў Дзень Перамогі

11
(абноўлена 09:32 09.05.2020)
Асноўныя мерапрыемствы стартуюць а 11-й з ваеннага парада і завершацца ў 23:15 феерверкам, які будзе дадзены ў васьмі кропках.

Нягледзячы на пандэмію каронавіруса, у Мінску вырашылі не адмаўляцца ад мерапрыемстваў 9 мая. Зрэшты, традыцыйных масавых гулянняў у горадзе не плануецца: ва ўсякім выпадку, мэрыя нічога не кажа пра тое, ці будуць працаваць традыцыйныя кірмашы - напрыклад, каля Палаца Спорту.

Якія ж мерапрыемствы пройдуць у Мінску на Дзень Перамогі - 2020?

Ваенны парад

Парад стартуе ў 11:00 каля абеліска "Мінск - горад-герой".

"Галоўная яго асаблівасць у гэтым годзе - паказ толькі новых і мадэрнізаваных узораў ваеннай тэхнікі. Плануецца ўдзел больш за 3 тысячы вайскоўцаў і 185 адзінак тэхнікі. Над сталіцай праляцяць 42 паветраныя судны", - распавялі ў мэрыі.

Трансляцыя парада пачнецца ў 10:50.

Музыка ў парках

У шэрагу сталічных паркаў - Чалюскінцаў, Горкага, Уга Чавеса, Паўлава, а таксама каля Чыжоўка-Арэны - з поўдня будуць гучаць папулярныя творы савецкіх і беларускіх кампазітараў аб Вялікай Айчыннай вайне.

Музыка ў парках будзе гучаць да 23:30, выключэнне - парк Горкага, дзе скончыцца ўсё ў 16:00.

Акцыя ў музеі

З поўдня да васьмі гадзін вечара можна будзе па ільготным тарыфе наведаць музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Там можна будзе дакрануцца да Сцяга Перамогі, які пабыў у Мінску 75 гадоў таму.

Ускладанне кветак

З гадзіны дня да манумента Перамогі пачнуць урачыста ўскладаць кветкі.

"Ушанаваць памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны прыйдуць афіцыйныя дэлегацыі дзяржаўных органаў, працоўных калектываў сталічных прадпрыемстваў, прадстаўнікоў грамадскіх і прафсаюзных арганізацый, адміністрацый раёнаў, духавенства, дэпутаты, моладзь. Мерапрыемства будзе доўжыцца да 16.30", - сказалі ў Мінгарвыканкаме.

Канцэрт і салют

А палове на дзясятую вечара на плошчы Перамогі стартуе канцэрт "На славу агульнай Перамогі". Сярод выступоўцаў - "Песняры", "Купалінка", "Спадчына", салісты Вялікага тэатра і беларускія поп-выканаўцы - напрыклад, Аляксандр Саладуха.

Пры жаданні паслухаць канцэрт зусім не абавязкова выходзіць у горад - трансляцыю пакажуць па тэлебачанні.

Завершыцца Дзень Перамогі феерверкам у 23:15. Дадзены салют будзе з васьмі кропак, а назіраць за ім можна будзе і з вокнаў.

11
Тэги:
Дзень Перамогі, Мінск
Тэмы:
Дзень Перамогі - 2020
Які сёння дзень: 4 чэрвеня 2020 года

Які сёння дзень: 4 чэрвеня 2020 года

0
(абноўлена 12:32 30.05.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто пяцьдзесят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 210 дзён.

Якія падзеі адбыліся 4 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 4 чэрвеня

  • У 1634 годзе Палянаўскім мірам скончана Смаленская вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай.
  • У 1918 годзе была апублікавана "Беларуская граматыка для школ" Браніслава Тарашкевіча.

Хто нарадзіўся 4 чэрвеня

  • 1828 год: Пётр Бяссонаў, выдавец беларускага фальклору.
  • 1972 год: Віктар Слінко, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся швейцарскі мастак Луі Сутэр і амерыканская актрыса Анджэліна Джалі.

4 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Васіліска.

У гэты дзень дзяўчыны збіраліся на рацэ, рабілі вянкі з бярозавых галінак і пускалі іх па вадзе. Калі вянок тануў, гэта было да няшчасця, калі ж трымаўся на вадзе – дзяўчыну чакаў шчаслівы лёс.

Калі 4 чэрвіня моцны туман і шмат расы на траве – увосень будзе добры ўраджай. Спевы птушак прадвяшчаюць на бліжэйшыя дні добрае надвор'е.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей