Філфак БДУ, архіўнае фота

БДУ ладзіць V Мінскі фестываль моў

123
(абноўлена 16:23 23.03.2017)
Уваход на фестываль вольны, але для наведвання патрэбная папярэдняя анлайн-рэгістрацыя.

МІНСК, 23 сак — Sputnik. 26 сакавіка на філалагічным факультэце БДУ пройдзе V Мінскі фестываль моў, паведамілі ў прэс-службе моўнага фестываля.

Відэаэкскурсія з Мікітай Монічам: простай мовай аб будызме
© Sputnik/ Станіслаў Андросік, Артем Бордовский

"Аснову Фестывалю складаюць прэзентацыі моў. Прэзентацыя кожнай мовы — гэта захапляльная 45-хвілінная міні-лекцыя, падчас якой апавядальнік — спецыяліст па мове — падзеліцца са слухачамі найцікавейшымі фактамі пра гэтую мову", — распавёў прэс-сакратар фестывалю Мікіта Моніч.

Паводле яго словаў, прэзентацыі моў размеркаваныя па паралелях: у кожнай паралелі адначасова праходзяць 15 прэзентацый у розных аўдыторыях, так што наведвальнікі заўсёды маюць магчымасць абраць, на прадстаўленне якой мовы пайсці. Паралелей усяго 6, і, такім чынам, за дзень Фестывалю кожны можа азнаёміцца толькі з шасцю мовамі ці лекцыямі.

Уваход на фестываль вольны, але для наведвання патрэбная папярэдняя анлайн-рэгістрацыя.

Пазнаёміцца са спісам моў і лекцый, прачытаць анонсы выступаў, даведацца пра расклад, адрас і атрымаць іншую інфармацыю можна на афіцыйным сайце Мінскага фестывалю моў і ў суполках Фестывалю "УКантакце" і ў "Фэйсбуку".

Дзе: Філалагічны факультэт БДУ (вул. Карла Маркса, 31).

Калі: 26 сакавіка ў 10:00 пачатак.

123
Тэги:
мовы, Фестываль, БДУ, Мікіта Моніч, Мінск
Каментары