Архіў Слуцкага Свята-Троіцкага манастыра прэзентуюць у Мінску

© Sputnik / Роман ШантарНацыянальны гістарычны музей Мінска
Нацыянальны гістарычны музей Мінска - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Тры стагоддзі беларускай гісторыі адлюстраваны ў тысячы дакументаў, якія ўсебакова асвятляюць палітычнае, духоўнае, культурнае жыццё беларускага грамадства.

МІНСК, 24 сак — Sputnik. У Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі 3 красавіка адкрываецца выстава "Дакументальная спадчына Беларусі XVI-XIX стагоддзяў: архіў Слуцкага Свята-Троіцкага манастыра".

Рэканструкцыя ваенна-гістарычных падзей, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Беларуская дзяржаўнасць фарміравалася без нарманскага ўплыву

"Дзякуючы плённаму супрацоўніцтву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь стала магчымым апрацаваць і аблічбаваць больш за тысячу рарытэтных дакументаў архіва. Асабліва каштоўныя акты будуць прадстаўлены на выставе разам са старадрукаванымі кнігамі, фотаматэрыяламі, абразамі і іншымі артэфактамі, якія тычацца гістарычных падзей рознага перыяду", — паведамілі ў гістарычным музеі.

У рамках адкрыцця выстаўкі пройдзе ўрачыстая перадача лічбавых копій, падрыхтаваных Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі, Нацыянальнаму гістарычнаму музею Рэспублікі Беларусь.

Слуцкі Свята-Троіцкі жаночы манастыр з'яўляўся надзвычай важным адміністрацыйным цэнтрам праваслаўнай царквы. Некаторы час ён выконваў функцыі рэзідэнцыі Слуцкіх архімандрытаў. У сувязі з гэтым пры манастыры меўся найбагацейшы архіў, першы акт якога датуецца 1517 годам.

Дэкан гістарычнага факультэта БДУ Аляксандр Каханоўскі - Sputnik Беларусь
Дэкан гістфака БДУ пра беларускую інтэлігенцыю і асветніцкі рух

Тры стагоддзі беларускай гісторыі адлюстраваны ў тысячы дакументаў, якія ўсебакова асвятляюць палітычнае, духоўнае, культурнае жыццё беларускага грамадства. Гэты ўнікальны збор дакументаў захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Калі: з 30 сакавіка па 9 красавіка

Стужка навiн
0