Мірскі замак

Кніга пра Мірскі замак адправіць дзяцей у займальнае падарожжа

30
Кацярына Ляшкевіч прэзентуе ў Мінску сваю кнігу - "Мірскі замак: займальнае падарожжа для дзяцей".

МІНСК, 29 сак — Sputnik. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь 2 красавіка ладзіць прэзентацыю музейнага навукова-папулярнага выдання Кацярыны Ляшкевіч "Мірскі замак: займальнае падарожжа для дзяцей", якая пройдзе ў рамках выставы "Радзівілы: лёсы краіны і роду".

Паводле словаў арганізатараў, кніга ў інтэрактыўнай форме знаёміць дзяцей і іх бацькоў з Мірскім замкам, унікальным архітэктурна-гістарычным помнікам Беларусі, уключаным у 2000 годзе ў Спіс культурна-гістарычнай спадчыны ЮНЕСКА.

Таксама выданне змяшчае шэраг інтэрактыўных заданняў, якія дазваляюць чытачу ў займальнай форме пазнаёміцца з багатай гісторыяй помніка, даведацца пра цікавыя факты з жыцця яго ўладальнікаў, атрымаць імпульс да развіцця творчага мыслення, уяўлення і ўзбагачэння ўнутранага свету, а таксама праяўлення далейшай цікавасці да вывучэння гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

"Выданне адрасавана дзецям, якім прапануецца здзейсніць вандраванне разам з сябрамі або бацькамі, бабулямі і дзядулямі. Сумесная пазнавальная дзейнасць узбагаціць міжасобныя зносіны, умацуе адносіны ўнутры сям'і, а таксама ў асяроддзі сяброў", — сцвярджаюць у музеі.

Прэзентацыя пройдзе ў фармаце сустрэчы, дзе кожны жадаючы зможа задаць сваё пытанне аўтару, атрымаць аўтограф. Акрамя гэтага, усіх тых, хто прыйшоў, будзе чакаць невялікая інтэрактыўная частка, якая стане яркім акцэнтам гэтай падзеі.

Дзе: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.

Калі: 2 красавіка а 14-й гадзіне.

Уваход: па квітку ў музей.

30
Тэги:
кніга, дзеці, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Кацярына Ляшкевіч, Мінск
По теме
Літоўскі мецэнат перадаў Мірскаму замку новыя экспанаты
Каментары