Вуліца Кастрычніцкая ў Мінску стала адной з пляцовак праекта Vulica Brasil.

Фестываль урбан-арту Vulica Brasil вяртаецца

38
(абноўлена 10:49 03.04.2017)
Vulica Brasil гэтым разам будзе курырывацца бразільскім архітэктарам Лаўрэнса Жыменэсам і яго беларускім калегай Георгіем Заборскім.

МІНСК, 31 сак — Sputnik. Бліжэйшыя мерапрыемствы Vulica Brasil пройдуць з 1 па 7 красавіка, калі ў Мінск прыедзе адзін з выбітных бразільскіх архітэктараў новага пакалення Лаўрэнса Жыменэс.

Паводле звестак арганізатараў, спадар Жыменэс працуе ў бюро "ФЖМФ" (FGMF, г. Сан-Паўла), якое, па версіі спецыялізаванага часопіса "Wallpaper", уваходзіць у 30-ку лепшых у свеце. У "дуэце" з таленавітым беларускім архітэктарам Георгіем Заборскім ён будзе каардынаваць урбаністычную секцыю Vulica Brasil.

На працягу 2017 года будзе рэалізоўвацца 20 пунктаў з "Генеральнага плана" Vulica Brasil, і гэты спіс будзе дапаўняцца. Сярод запланаванага: роварная дарожка, энергаэфектыўнае асвятленне, раздзельны збор смецця, зялёныя зоны і публічныя прасторы і шмат іншага.

Падрабязную праграму самага цікавага фестывалю стрытарта знойдзеце тут.

Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны. На воркшопы патрэбна зарэгістравацца тут.

38
Тэги:
урбанарт, стрытарт, Vulica Brasil, мастацтва, архітэктура, Мінск
Рэканструкцыя Першай сусветнай вайны, архіўнае фота

Паглядзець на баі Першай сусветнай вайны запрашаюць у Дудуткі

14
(абноўлена 11:33 29.10.2020)
Аматары гістарычнай рэканструкцыі таксама змогуць убачыць зброю тых часоў.

МІНСК, 29 кас – Sputnik. Рэканструкцыю штыкавага боя часоў Першай сусветнай вайны зладзяць у Дудутках у рамках праекта "Легендарныя эпохі", паведамілі арганізатары мерапрыемства.

Акрамя рэканструкцыі 31 кастрычніка гасцей чакае аповед пра падзеі Першай сусветнай вайны і выстава зброі тых часоў, праца інтэрактыўных і фота- зон.

"Праект "Легендарныя эпохі" закліканы ў інтэрактыўным фармаце распавесці пра самыя цікавыя эпохі, падзеі і людзей Беларусі. Кожныя выхадныя на тэрыторыі музейнага комплекса будзе праходзіць інтэрактыўная праграма, якая адлюстроўвае пэўны гістарычны перыяд або падзеі", - паведамілі арганізатары.

Праграмы ў межах праекта будуць праходзіць кожную суботу з 12:00 да 17:00.

7 лістапада тэмай мерапрыемства стане Другая Сусветная вайна, 14 лістапада – шатландскія найміты, 21 лістапада – эпоха вікінгаў, а 28 лістапада ў Дудутках пройдзе рыцарскі турнір сярэднявечча.

Чытайце таксама:

14
Тэги:
Музейны комплекс "Дудуткі", Першая сусветная вайна
Спектакль Убачыць ружовага слана

Тэатр HomoCosmos запрашае на восеньскія прэм’еры ўжо зараз

50
(абноўлена 14:46 15.05.2020)
Адзін з самых яркіх тэатральных праектаў сталіцы рыхтуе тры цікавыя пастаноўкі, сярод якіх спектакль па кнізе Святланы Алексіевіч.

МІНСК, 15 мая - Sputnik. Незалежная тэатральная кампанія Homocosmos рыхтуецца прадставіць восенню адразу тры прэм’еры, якія прыйшлося адкласці з-за пандэміі каронавіруса.

Зараз тэатр збірае грошы на падрыхтоўку рэквізіта і рашэнне арганізацыйных момантаў праз творчую ініцыятыву #АртПроездной, што аб’ядноўвае творчыя калектывы, якія зараз маюць патрэбу ў падтрымцы.

HomoCosmos, знакаміты гледачам такімі пастаноўкамі як "Дора, ці Сэксуальныя неўрозы нашых бацькоў", "Убачыць ружовага слана", "Бог козыту", "Раскрыццё", не проста просіць грошы: яны прапануюць сваім наведвальнікам цікавую альтэрнатыву.

Сёння гледачы могуць набыць квіткі з адкрытай датай на спектаклі: такім чынам, калі адновіцца праца, яны змогуць абраць любую пастаноўку.

Патрапіць можна будзе не толькі на знаёмыя спектаклі, але і на запланаваныя на восень гэтага года прэм’еры - "Хлопчыкі" (па рамане "Цынкавыя хлопчыкі" Святланы Алексіевіч рэжысёра Алега Хрысталюбскага), "Нічога святога" рэжысёра Аляксандра Марчанкі і "Ясь і Малгося" рэжысёрак Кацярыны Аверкавай і Паліны Дабравольскай.

Чытайце таксама:

50
Тэги:
Мінск, Тэатр

Піцерскія майстры ўзяліся за рэстаўрацыю гадзінніка Нотр-Дама - відэа

0
(абноўлена 11:00 03.03.2021)
Спецыялісты гадзіннікавага завода "Ракета", які знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу, рамантуюць гадзіннік сабора Парыжскай Божай Маці, пацярпелы ў выніку моцнага пажару. Як гэта адбываецца - глядзіце на відэа.

Аб'ём работ, які неабходна выканаць піцерскім майстрам, на заводзе назвалі даволі значным - гадзіннікавым майстрам трэба будзе вырабіць каля двух тысяч дэталяў.

"Мы думаем у нас у кампаніі вырабляць колы для механізма", - распавёў інжынер-канструктар прадпрыемства Віталь Камароў.

Ён адзначыў, што завод ужо вырабіў сігнальную прыладу, якая ўнутры будынка будзе паказваць час вялікага гадзінніка на фасадзе Нотр-Дама.

Раней на прадпрыемстве адзначылі, што ў Францыі цяпер няма тэхналогій для выпуску манументальных гадзіннікаў, а піцерскі завод мае такі вопыт - прыкладам гэтаму механізм у атрыуме ЦДМ у Маскве. Гадзіннік памерам шэсць на сем метраў важыць больш за чатыры тоны і складаецца з тысяч дэталяў, выкананых з розных матэрыялаў.

Пажар у саборы Парыжскай Божай Маці адбыўся 15 красавіка 2019 года. Абрынуўся шпіль сабора, полымем была агорнутая апорная канструкцыя. Як паведамілі пажарныя, структура Нотр-Дама і галоўныя творы мастацтва, рэліквіі, якія захоўваліся ў саборы, ацалелі. Пракуратура Парыжа выключае крымінальную версію ўзгарання. У якасці магчымых прычын пажару разглядаюцца непатушаная цыгарэта ці праблемы з электрычнасцю.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон раней заявіў пра амбіцыйную мэту аднавіць Нотр-Дам за пяць гадоў, хоць многія эксперты кажуць, што на рэканструкцыю можа сысці да 15 гадоў.

0
Тэги:
гадзіннік, Санкт-Пецярбург, Францыя