Прэм'ера монаспектакля Жоўты заяц

Монаспектакль пра жыццё ў Facebook прадставіць НЦСМ

35
(абноўлена 16:53 10.04.2017)
Спектакль "Жоўты заяц" пра аўтарскія нататкі ў Facebook прысвячаецца ўсім дзіўным людзям.

МІНСК, 7 кра — Sputnik. Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва запрашае 23 красавіка на монаспектакль "Жоўты заяц" у выкананні незалежнай акцёрскай кампаніі "Насупраць" з Брэсту.

Як распавялі ў НЦСМ, спектакль створаны па матывах п'есы беларускага драматурга Наталлі Якушынай "Пра мяне". І спектакль, і п'еса заснаваныя на рэальных нататках у Facebook, якія Наталля актыўна (па некалькі разоў на дзень) размяшчае на сваёй старонцы. Аўтар п'есы такім чынам і блогер і пісьменніца адначасова.

"У нататках яна асвятляе ўсе бакі свайго жыцця. Па сутнасці, гэта публічны дзённік. Яна ў ім вельмі шчырая. Закранае самыя разнастайныя тэмы ад асабістага жыцця да палітыкі, мастацтва і проста здарэнняў за дзень", — распавялі арганізатары.

Дзе: НЦСМ, Мінск, вул. Някрасава, 3.

Калі: 23 красавіка, 19:00-20:30.

Кошт квіткоў складае ад 8 рублёў.

35
Тэги:
спектакль, Сацыяльныя сеткі, тэатр, НЦСМ, Мінск
Дудуткі. Рыцары ў прадчуванні паядынкаў

Дудуткі запрашаюць у беларускае сярэднявечча на сапраўдны рыцарскі турнір

25
(абноўлена 21:08 06.04.2021)
Інтэрактыўны гістарычны праект "Легендарныя эпохі" вяртаецца ў знакаміты музейны комплекс ля вёскі Птіч.

МІНСК, 7 кра – Sputnik. У вясновым сезоне на тэрыторыі музейнага комплекса "Дудуткі" аднаўляецца папулярная інтэрактыўная праграма, удзельнікі якой кожныя выхадныя будуць даведвацца пра самыя значныя эпохі, падзеі і асобы, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі Беларусі.

10 красавіка адбудзецца першае мерапрыемства, прысвечанае Рыцарам Вялікага Княства і цікавым сярэдневяковым беларускім традыцыям. Займальны экскурс у гісторыю беларускай дзяржавы пачнецца з аповеда пра даспехі, зброю і тактыку бою сярэднявечных войскаў.

Дудуткі. У чаканні саперніка па турніры
© Photo : "Берсерк"
Дудуткі. У чаканні саперніка па турніры

Наведвальнікаў Дудутак чакаюць рыцарскія баталіі, старажытныя танцы, традыцыйныя гульні і рамёствы бяларускага сярэднявечча.

Гасцей свята ахіне атмасфера часоў высакародных рыцараў і вандроўных менестрэляў з касцюміраваным тэатралізаваным прадстаўленнем і пастановачнымі паядынкамі!

На працягу ўсяго дня наведвальнікі будуць мець магчымасць адчуць прыгажосць беларускай сярэднявечнай музыкі і змогуць паўдзельнічаць у майстар-класах па старажытных танцах.

Дудуткі. Хутка пачнуцца бугурты
© Photo : "Берсерк"
Дудуткі. Хутка пачнуцца бугурты

Арганізатары свята падрыхтавалі розныя інтэрактыўныя лакацыі з сярэдневяковымі гульнямі і забавамі, уключаючы лучны і арбалетны цір, а такасама шмат іншага.

Дарэчы, праграмы ў межах праекта "Легендарныя эпохі" будуць праходзіць кожную суботу з 12 да 17 гадзін і будуць прысвечаны розным гістарычным перыядам. Таму кожны, хто пажадае, зможа і сэрцам, і рукой дакарнуцца да беларускай спадчыны праз імклівыя стагоддзі!

Дзе: Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі" (Мінская вобласць, ля в. Птіч).

Калі: 10 красавіка, пачатак у 12:00.

Кошт квітка: дарослы – 14 руб., дзіцячы – 7 руб., дашкольнікі – бясплатна.

25
Тэги:
вёска, эпоха, праект, Рыцарскі турнір, турнір, Сярэднявечча, Музейны комплекс "Дудуткі", Дудуткі
Гуканне вясны

Музейны комплекс Дудуткі запрашае на таямнічае Гуканне вясны

27
(абноўлена 18:17 25.03.2021)
Наведвальнікаў свята чакаюць старажытныя гукальные песні, шматлікія майстар-класы, абрадавыя гульні і вясеннія карагоды.

МІНСК, 25 сак – Sputnik. Пакаштаваць здобнае традыцыйнае печыва у выглядзе вясенніх птушачак і разам з усімі упрыгожыць стужкамі жаданняў дрэвы запрашае Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі".

Штогод Дудуткі адчыняюць сваю браму для усіх прыхільнікаў народнай творчасці, закаханых у таямніцу веснавых абардаў. Таксама і ў гэты раз гасцей чакае зачаравальнае і аўтэнтычнае свята "Гуканне Вясны"!

З дапамогай сапраўдных знаўцаў традыцый беларускай культуры наведвальнікі змогуць прыняць удзел у старадаўніх танцах і гульнях, паспрабаваць свае здольнасці ў святочным роспісе па дрэве.

Гуканне вясны
© Sputnik Альфрэд Мікус
Саламяная птушка - сімвал абуджэння прыроды!

Таксама ўсім жадаючым будзе прапанавана ўласнымі рукамі зрабіць з саломкі гукальную птушку – сімвал абуджэння прыроды і надыходзячай вясны. А каб выгуканым птушачкам было дзе жыць і спяваць, арганізатары свята падрыхтавалі адмысловае тэатралізаванае дзейства-інтэрактыў – вывешванне шпакоўняў.

Сумаваць сапраўды не прыйдзецца, бо на працягу ўсіх народных гулянняў чакаюцца выступленні вядомых беларускіх творчых калектываў – фолк-этна гурта "GUDA", Народнага сямейнага ансамбля "Жывіца" і этнаграфічнага клуба "Кола" з танцавальна-гульнявой праграмай.

А для самых малых гасцей мерапрыемства будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі, дзе можна будзе зрабіць аквагрым і падзівіцца на забавы з паветранымі шарамі.

Увогуле, усе наведвальнікі свята змогуць адчуць самыя яскравыя пачуцці ад адраджэння найцікавейшых звычаяў беларускай архаічнай культуры і прыняць удзел у пазітыўным вясновым народным абрадзе!

А першых 100 наведвальнікаў чакае традыцыйны святочны пачастунак - здобныя вясновыя птушкі!

Дзе: Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі" (Мінская вобласць, ля в. Птіч).

Калі: 27 сакавіка, пачатак у 12:00.

Кошт квітка: дарослы – 14 руб., дзіцячы – 7 руб., дашкольнікі – бясплатна.

27
Тэги:
карагод, Гульні, песні, свята, Гуканне вясны, Дудуткі, Музейны комплекс "Дудуткі"
Крымінальны кодэкс

У Беларусі увядуць крымінальную адказнасць за сліў інфармацыі аб прыватным жыцці

3
(абноўлена 17:37 16.04.2021)
Таксама дэпутаты прынялі праект закона аб дадатковай дзяржаўнай абароне суддзяў, службовых асоб праваахоўных органаў.

МІНСК, 19 кра – Sputnik. Улады Беларусі ўвядуць крымінальную адказнасць за наўмыснае незаконнае прадастаўленне інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных іншай асобы без яго згоды.

Дадзеная норма змяшчаецца ў праекце закона "Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці", які быў прыняты дэпутатамі на пасяджэнні сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода ў першым чытанні.

У адпаведнасці з праектам закона, уводзіцца крымінальная адказнасць за "наўмыснае незаконнае прадастаўленне інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных іншай асобы без яго згоды, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды правам, свабодам і законным інтарэсам грамадзяніна, учыненыя у тым ліку ў дачыненні да асобы або яго блізкіх у сувязі з ажыццяўленнем ёй службовай дзейнасці або выкананнем грамадскага абавязку".

Праект таксама прадугледжвае ўзмацненне адказнасці за паклёп, заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы. Узмацняецца жорсткасць пакаранняў за супраціўленне супрацоўнікам органаў унутраных спраў ці іншым асобам пры выкананні імі абавязкаў па ахове грамадскага парадку, гвалт альбо пагрозу яго прымянення ў дачыненні да сілавікоў, знявага дзяржаўных сімвалаў.

Аб дадатковай абароне

Дэпутаты на пасяджэнні пятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Беларусі сёмага склікання прынялі ў другім чытанні законапраект "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўнай абароне суддзяў, службовых асоб праваахоўных і кантралюючых (наглядных) органаў, супрацоўнікаў органа дзяржаўнай аховы", перадае карэспандэнт БелТА.

Законапраектам прадугледжана таксама магчымасць дзяржаўнай абароны ваеннаслужачых Узброеных сіл. У пералік асоб, якія належаць абароне, уключана новая катэгорыя - іншыя асобы, якія падлягаюць дзяржаўнай абароне ў сувязi з замахам на іх бяспеку. Забяспечаны аднолькавы падыход да выкарыстання ў нормах закона аб дзяржаўнай абароне указанняў на службовую дзейнасць. Таксама ў праекце прадугледжваецца норма аб тым, што дадатковая дзяржаўная абарона можа быць прадастаўлена супрацоўнікам СМІ.

Чытайце таксама:

3
Тэги:
Праваахоўчыя органы, суддзі, Абарона, закон, праект, дэпутат, жыццё, інфармацыя, адказнасць, Беларусь
Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі