Дом Масквы

Belarus art week пройдзе ў Мінску 15-21 красавіка

65
(абноўлена 16:03 12.04.2017)
Сёлета выстава пройдзе пад лозунгам "Мастацтва ў эпоху пераменаў", асноўныя тэмы экспазіцыі – пытанні сучаснага і будучага светаўпарадкавання, ролі і формаў сучаснага мастацтва ў жыцці грамадства.

МІНСК, 12 кра — Sputnik. V Міжнародная выстава-конкурс сучаснага мастацтва "Беларускі тыдзень мастацтваў" збярэ арт-аб'екты больш, чым з 20 краін, распавялі арганізатары мерапрыемства.

Найважнейшым аспектам "Беларускага тыдня мастацтваў" сезону "вясна-2017" з'яўляецца ўдзел у журы кіраўнікоў секцый найбуйнейшых у Расіі грамадскіх аб'яднанняў — Саюза мастакоў Расіі, Творчага саюза мастакоў Расіі, Маскоўскага саюза мастакоў і шэрагу рэгіянальных аб'яднанняў.

"Удзел у журы знакамітых мэтраў свету мастацтва дасць магчымасць не толькі прафесійна ацаніць прадстаўленыя на выставе арт-аб'екты, але і адкрыць новыя магчымасці і новы сэнс для новых аўтараў, бо сярод удзельнікаў будуць вызначаны асобы, хто атрымае магчымасць уступіць у гэтыя творчыя аб'яднанні", — распавялі арганізатары выставы.

Belarus ArtWeek сёлета збярэ арт-аб'екты з больш чым з 20 краін свету, практычна ўсіх рэгіёнаў Расіі і Беларусі пад новай актуальнай тэмай: "Мастацтва ў эпоху пераменаў".

"Гэтая тэма адлюстроўвае актуальныя пошукі мастакоў і майстроў, іх эксперыменты ў формах, жанрах і кірунках. Пытанні сучаснага і будучага светаўпарадкавання, пытанні пошуку духоўнага падмурку, пытанні месца, ролі і формаў сучаснага мастацтва ў жыцці грамадства і індывіда — вось тыя тэмы, якія выстава паспрабуе праілюстраваць і вывучыць у развіцці і кантэксце сучаснага грамадства, па ўнутранай філасофіі, візуальнай і пластычнай мове", — распавялі арганізатары.

У межах "Беларускага тыдня мастацтваў" наведьвальнікаў чакаюць эксклюзіўныя майстар-класы са знакамітымі мастакамі, творчыя вечарыны і прэс-канферэнцыі.

Art week, як мастацкая выстава і міжнародны арт-праект, праводзіцца ў 22 краінах свету, кожны раз форум адкрывае новыя імёны ў галіне графікі, выяўленчага мастацтва і дызайну.

Выстава пройдзе 15-21 красавіка ў мінскім Доме Масквы (вул. Камуністычная, 6); час працы — з 10 да 19; уваход вольны.

65
Тэги:
Выстава, Выяўленчае мастацтва, Мастацтва, Мінск, Беларусь
Спектакль Убачыць ружовага слана

Тэатр HomoCosmos запрашае на восеньскія прэм’еры ўжо зараз

44
(абноўлена 14:46 15.05.2020)
Адзін з самых яркіх тэатральных праектаў сталіцы рыхтуе тры цікавыя пастаноўкі, сярод якіх спектакль па кнізе Святланы Алексіевіч.

МІНСК, 15 мая - Sputnik. Незалежная тэатральная кампанія Homocosmos рыхтуецца прадставіць восенню адразу тры прэм’еры, якія прыйшлося адкласці з-за пандэміі каронавіруса.

Зараз тэатр збірае грошы на падрыхтоўку рэквізіта і рашэнне арганізацыйных момантаў праз творчую ініцыятыву #АртПроездной, што аб’ядноўвае творчыя калектывы, якія зараз маюць патрэбу ў падтрымцы.

HomoCosmos, знакаміты гледачам такімі пастаноўкамі як "Дора, ці Сэксуальныя неўрозы нашых бацькоў", "Убачыць ружовага слана", "Бог козыту", "Раскрыццё", не проста просіць грошы: яны прапануюць сваім наведвальнікам цікавую альтэрнатыву.

Сёння гледачы могуць набыць квіткі з адкрытай датай на спектаклі: такім чынам, калі адновіцца праца, яны змогуць абраць любую пастаноўку.

Патрапіць можна будзе не толькі на знаёмыя спектаклі, але і на запланаваныя на восень гэтага года прэм’еры - "Хлопчыкі" (па рамане "Цынкавыя хлопчыкі" Святланы Алексіевіч рэжысёра Алега Хрысталюбскага), "Нічога святога" рэжысёра Аляксандра Марчанкі і "Ясь і Малгося" рэжысёрак Кацярыны Аверкавай і Паліны Дабравольскай.

Чытайце таксама:

44
Тэги:
Мінск, Тэатр
Святочнае афармленне Мінска да Дня Перамогі

Стала вядома, якія мерапрыемствы пройдуць у Мінску ў Дзень Перамогі

13
(абноўлена 09:32 09.05.2020)
Асноўныя мерапрыемствы стартуюць а 11-й з ваеннага парада і завершацца ў 23:15 феерверкам, які будзе дадзены ў васьмі кропках.

Нягледзячы на пандэмію каронавіруса, у Мінску вырашылі не адмаўляцца ад мерапрыемстваў 9 мая. Зрэшты, традыцыйных масавых гулянняў у горадзе не плануецца: ва ўсякім выпадку, мэрыя нічога не кажа пра тое, ці будуць працаваць традыцыйныя кірмашы - напрыклад, каля Палаца Спорту.

Якія ж мерапрыемствы пройдуць у Мінску на Дзень Перамогі - 2020?

Ваенны парад

Парад стартуе ў 11:00 каля абеліска "Мінск - горад-герой".

"Галоўная яго асаблівасць у гэтым годзе - паказ толькі новых і мадэрнізаваных узораў ваеннай тэхнікі. Плануецца ўдзел больш за 3 тысячы вайскоўцаў і 185 адзінак тэхнікі. Над сталіцай праляцяць 42 паветраныя судны", - распавялі ў мэрыі.

Трансляцыя парада пачнецца ў 10:50.

Музыка ў парках

У шэрагу сталічных паркаў - Чалюскінцаў, Горкага, Уга Чавеса, Паўлава, а таксама каля Чыжоўка-Арэны - з поўдня будуць гучаць папулярныя творы савецкіх і беларускіх кампазітараў аб Вялікай Айчыннай вайне.

Музыка ў парках будзе гучаць да 23:30, выключэнне - парк Горкага, дзе скончыцца ўсё ў 16:00.

Акцыя ў музеі

З поўдня да васьмі гадзін вечара можна будзе па ільготным тарыфе наведаць музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Там можна будзе дакрануцца да Сцяга Перамогі, які пабыў у Мінску 75 гадоў таму.

Ускладанне кветак

З гадзіны дня да манумента Перамогі пачнуць урачыста ўскладаць кветкі.

"Ушанаваць памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны прыйдуць афіцыйныя дэлегацыі дзяржаўных органаў, працоўных калектываў сталічных прадпрыемстваў, прадстаўнікоў грамадскіх і прафсаюзных арганізацый, адміністрацый раёнаў, духавенства, дэпутаты, моладзь. Мерапрыемства будзе доўжыцца да 16.30", - сказалі ў Мінгарвыканкаме.

Канцэрт і салют

А палове на дзясятую вечара на плошчы Перамогі стартуе канцэрт "На славу агульнай Перамогі". Сярод выступоўцаў - "Песняры", "Купалінка", "Спадчына", салісты Вялікага тэатра і беларускія поп-выканаўцы - напрыклад, Аляксандр Саладуха.

Пры жаданні паслухаць канцэрт зусім не абавязкова выходзіць у горад - трансляцыю пакажуць па тэлебачанні.

Завершыцца Дзень Перамогі феерверкам у 23:15. Дадзены салют будзе з васьмі кропак, а назіраць за ім можна будзе і з вокнаў.

13
Тэги:
Дзень Перамогі, Мінск
Тэмы:
Дзень Перамогі - 2020
Урач-вірусолаг, дырэктар навуковага інфармацыйнага цэнтра па прафілактыцы і лячэнні вірусных інфекцый Георгій Вікулаў

Вікулаў: вакцына ад COVIND-19 можа захоўваць эфект да двух гадоў

0
(абноўлена 13:17 12.08.2020)
Вакцыны, створаныя па так званай "вектарнай тэхналогіі", могуць захоўваць эфект да двух гадоў, але ў кожным канкрэтным выпадку гэты тэрмін можа быць розным, лічыць урач-інфекцыяніст Георгій Вікулаў.

Нагадаем, раней у Міністэрстве аховы здароўя РФ паведамілі, што двухразовая схема ўвядзення вакцыны ад COVID-19 дазваляе сфармаваць працяглы імунітэт. Ведамства напярэдадні выдала рэгістрацыйнае пасведчанне на прэпарат, распрацаваны Нацыянальн

Викулов: вакцина от COVID-19 может сохранять эффект до двух лет

ым даследчым цэнтрам эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя акадэміка Н. Ф. Гамалеі. Зрэшты, клінічныя выпрабаванні вакцыны ад каронавіруса працягнуцца і пасля яе рэгістрацыі, адзначыў у каментары для радыё Sputnik дырэктар Навукова-даследчага цэнтра па прафілактыцы і лячэнні вірусных інфекцый, кандыдат медыцынскіх навук Георгій Вікулаў.

"Гаворка ідзе аб вакцынацыі не праз некалькі дзён, а праз некалькі месяцаў. Перадрэгістрацыйныя патрабаванні, якія ёсць, як былі, так і захоўваюцца, перадрэгістрацыйныя даследаванні праводзяцца. Але на пэўнай выбарцы людзей. Пасля гэтага праводзяцца больш маштабныя даследаванні, у тым ліку па ацэнцы калектыўнага папуляцыйнага імунітэту. Для нас важная не толькі эфектыўнасць, але і бяспека. Прычым не толькі ў раннім, але і ў аддаленым перыядзе", - адзначыў Вікулаў.

Паводле яго слоў, клінічныя даследаванні будуць праводзіцца ў розных краінах, якія займаюцца стварэннем вакцын. Усяго ў распрацоўцы зараз знаходзіцца больш за 100 прэпаратаў, з іх 17 - у Расіі. Пры гэтым, толькі дзве вакцыны выйшлі ў "фінал", нагадвае Вікулаў.

"Вакцыны, створаныя па так званай "вектарнай тэхналогіі", могуць захоўваць поствакцынальны імунітэт да двух гадоў. Але гэта ў тэорыі. Як будзе канкрэтна з COVID-19, пакажа жыццё. Таму што перыяд назірання за гэтым захворваннем не перавышае васьмі месяцаў. Больш за тое, адзін працэнт людзей не адкажуць на вакцыну, такая Біялогія чалавека", - сказаў суразмоўца Sputnik.

Нагадаем, аб стварэнні першай у свеце вакцыны ад каронавіруса напярэдадні абвясціў Уладзімір Пуцін. Па словах прэзідэнта Расіі, прэпарат ужо апрабавала на сабе адна з яго дачок. Спачатку ў яе паднялася тэмпература да 38 градусаў, але неўзабаве хутка выпрацаваўся імунітэт.

Каментар дырэктара Навукова-даследчага цэнтра па прафілактыцы і лячэнні вірусных інфекцый, кандыдата медыцынскіх навук Георгія Вікулава Слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.

0
Тэги:
Вакцынацыя, Расія, каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19