Аўгустоўскі канал

"Пікнік па-беларуску" ўпершыню пройдзе на Аўгустоўскім канале

36
(абноўлена 15:07 18.04.2017)
У межах свята беларускай кухні наведвальнікаў чакаюць конкурсы на самае хуткае з’яданне дранікаў, экскурсійныя вандроўкі і дэфіле ў нацыянальных строях.

МІНСК, 15 кра — Sputnik. Фестываль беларускіх страў "Пікнік па-беларуску" адбудзецца 29 красавіка і прымеркаваны да адкрыцця турыстычнага сезону на Аўгустоўскім канале, распавялі арганізатары мерапрыемства.

Уся праграма мерапрыемства будзе насычана нацыянальным каларытам і складацца з некалькіх тэматычных кірункаў — кулінарнага, музычнага, забаўляльнага і пазнавальнага.

Распачнецца фестываль апоўдні канцэртнай праграмай "Аўгустоўская музычная хваля", у якой возьмуць удзел ансамблі народнай і фальклорнай песні.

У гэты ж час на асобнай пляцоўцы распачне сваю працу "Прадмесце прысмакаў". Тут будзе прадстаўлена традыцыйная кухня аграгарадка Адэльск, якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.

"На фестывалі развернецца маштабнае кулінарнае шоу, у межах якога можна будзе паўдзельнічаць у конкурсах "З'еш блінок — пакаці дубок", на самы вялікі дранік "МЕГАдран" і на самае хуткае з'яданне дранікаў. Акрамя таго, будуць праведзены конкурсы на найсмачнейшую "бабіну кашу" і арыгінальны рэцэпт яе прыгатавання, а таксама на самае хуткае ўзбіванне масла і тварагу", — распавялі арганізатары мерапрыемства.

Яны таксама паведамілі, што на "пікніку" будць працаваць зоны дваранскай і сялянскай кухні.

У межах фестываля будзе працаваць выстава-кірмаш "Беларускі каларыт", дзе будуць прадстаўлены незвычайныя вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а майстры аддзелу этнаграфіі, фальклору і рамёстваў Гродзенскага раённага цэнтра правядуць майстар-класы па народным рамёствам.

Народны аматарскі калектыў маладзёжнай студыі моды "Купава" Гродзенскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі прадставіць дэфіле ў нацыянальных строях.

Цягам усяго дня для гасцей фестывалю будуць працаваць разнастайныя атракцыёны — "Яблычныя начоўкі", "Аўгустоўскі слуп", а таксама фотаатэлье і літаратурнае кафэ.

У дзень мерапрыемства можна наведаць доты і Музей гісторыі Аўгустоўскага канала — для ўсіх жадаючых будзе працаваць экскурсійны маршрут "Аўгустоўская вандроўка".

36
Тэги:
Нацыянальная кухня, Фестываль, Нацыянальная культура, Гродненская вобласць, Беларусь
Спектакль Убачыць ружовага слана

Тэатр HomoCosmos запрашае на восеньскія прэм’еры ўжо зараз

45
(абноўлена 14:46 15.05.2020)
Адзін з самых яркіх тэатральных праектаў сталіцы рыхтуе тры цікавыя пастаноўкі, сярод якіх спектакль па кнізе Святланы Алексіевіч.

МІНСК, 15 мая - Sputnik. Незалежная тэатральная кампанія Homocosmos рыхтуецца прадставіць восенню адразу тры прэм’еры, якія прыйшлося адкласці з-за пандэміі каронавіруса.

Зараз тэатр збірае грошы на падрыхтоўку рэквізіта і рашэнне арганізацыйных момантаў праз творчую ініцыятыву #АртПроездной, што аб’ядноўвае творчыя калектывы, якія зараз маюць патрэбу ў падтрымцы.

HomoCosmos, знакаміты гледачам такімі пастаноўкамі як "Дора, ці Сэксуальныя неўрозы нашых бацькоў", "Убачыць ружовага слана", "Бог козыту", "Раскрыццё", не проста просіць грошы: яны прапануюць сваім наведвальнікам цікавую альтэрнатыву.

Сёння гледачы могуць набыць квіткі з адкрытай датай на спектаклі: такім чынам, калі адновіцца праца, яны змогуць абраць любую пастаноўку.

Патрапіць можна будзе не толькі на знаёмыя спектаклі, але і на запланаваныя на восень гэтага года прэм’еры - "Хлопчыкі" (па рамане "Цынкавыя хлопчыкі" Святланы Алексіевіч рэжысёра Алега Хрысталюбскага), "Нічога святога" рэжысёра Аляксандра Марчанкі і "Ясь і Малгося" рэжысёрак Кацярыны Аверкавай і Паліны Дабравольскай.

Чытайце таксама:

45
Тэги:
Мінск, Тэатр
Святочнае афармленне Мінска да Дня Перамогі

Стала вядома, якія мерапрыемствы пройдуць у Мінску ў Дзень Перамогі

13
(абноўлена 09:32 09.05.2020)
Асноўныя мерапрыемствы стартуюць а 11-й з ваеннага парада і завершацца ў 23:15 феерверкам, які будзе дадзены ў васьмі кропках.

Нягледзячы на пандэмію каронавіруса, у Мінску вырашылі не адмаўляцца ад мерапрыемстваў 9 мая. Зрэшты, традыцыйных масавых гулянняў у горадзе не плануецца: ва ўсякім выпадку, мэрыя нічога не кажа пра тое, ці будуць працаваць традыцыйныя кірмашы - напрыклад, каля Палаца Спорту.

Якія ж мерапрыемствы пройдуць у Мінску на Дзень Перамогі - 2020?

Ваенны парад

Парад стартуе ў 11:00 каля абеліска "Мінск - горад-герой".

"Галоўная яго асаблівасць у гэтым годзе - паказ толькі новых і мадэрнізаваных узораў ваеннай тэхнікі. Плануецца ўдзел больш за 3 тысячы вайскоўцаў і 185 адзінак тэхнікі. Над сталіцай праляцяць 42 паветраныя судны", - распавялі ў мэрыі.

Трансляцыя парада пачнецца ў 10:50.

Музыка ў парках

У шэрагу сталічных паркаў - Чалюскінцаў, Горкага, Уга Чавеса, Паўлава, а таксама каля Чыжоўка-Арэны - з поўдня будуць гучаць папулярныя творы савецкіх і беларускіх кампазітараў аб Вялікай Айчыннай вайне.

Музыка ў парках будзе гучаць да 23:30, выключэнне - парк Горкага, дзе скончыцца ўсё ў 16:00.

Акцыя ў музеі

З поўдня да васьмі гадзін вечара можна будзе па ільготным тарыфе наведаць музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Там можна будзе дакрануцца да Сцяга Перамогі, які пабыў у Мінску 75 гадоў таму.

Ускладанне кветак

З гадзіны дня да манумента Перамогі пачнуць урачыста ўскладаць кветкі.

"Ушанаваць памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны прыйдуць афіцыйныя дэлегацыі дзяржаўных органаў, працоўных калектываў сталічных прадпрыемстваў, прадстаўнікоў грамадскіх і прафсаюзных арганізацый, адміністрацый раёнаў, духавенства, дэпутаты, моладзь. Мерапрыемства будзе доўжыцца да 16.30", - сказалі ў Мінгарвыканкаме.

Канцэрт і салют

А палове на дзясятую вечара на плошчы Перамогі стартуе канцэрт "На славу агульнай Перамогі". Сярод выступоўцаў - "Песняры", "Купалінка", "Спадчына", салісты Вялікага тэатра і беларускія поп-выканаўцы - напрыклад, Аляксандр Саладуха.

Пры жаданні паслухаць канцэрт зусім не абавязкова выходзіць у горад - трансляцыю пакажуць па тэлебачанні.

Завершыцца Дзень Перамогі феерверкам у 23:15. Дадзены салют будзе з васьмі кропак, а назіраць за ім можна будзе і з вокнаў.

13
Тэги:
Дзень Перамогі, Мінск
Тэмы:
Дзень Перамогі - 2020
Лес, архіўнае фота

Святкуем узвіжанне і гатуем пачастунак для Вужынага Цара

0
(абноўлена 12:37 25.09.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра сённяшняе містычнае свята і вучыць гатаваць калдуны.

27 верасня адзначаецца адно са значных хрысціянскіх святаў у гонар Крыжа, які сімвалізаваў сабой выратаванне роду чалавечага. Ушаноўваючы яго ў гэты дзень вяскоўцы ставілі крыжы на ростанях.

Свята Уздзвіжанне Крыжа Гасподня ў Народным календары пазначана як Здзвіжанне, Уздзвіжанне, Звіжанне, Часнэйка і мае глыбокія старажытныя карані. Лічылася, што гэта свята "закрывання" зямлі на зіму. Згодна з народнымі ўяўленнямі, замыкаюць яе птушкі, якія, адлятаючы ў вырай, забіраюць з сабой ключы на неба. Аб гэтых падзеях нашы продкі казалі: "Уздвіжанне лета замыкае, ключык шызая галачка за мора панесла". Падчас гукання вясны гэтыя ключы просяць вярнуць з неба святога Георгія, каб адамкнуць зямлю і выпусціць цёплае лета.

У народных уяўленнях у прыродзе ўсё прыходзіць у рух або "здзвігаецца". Гэтым тлумачацца і назвы свята. Адна з іх – Здзвіжанне звязана з назіраннямі за сонцам, якое ў час блізкі да восеньскага раўнадзенства быццам рухаецца, купаецца, пераліваецца ўсімі колерамі вясёлкі, "іграе і дрыжыць", "грае, здзвігаецца". Такую з’яву можна назіраць толькі на Дабравешчанне, Вялікдзень і Купалле.

Іншае тлумачэнне – у прыбіранні рэшткаў ураджаю з палеткаў, у прадчуванні блізкіх прымаразкаў: "Усё ў хату ўздзвігаецца, каб мароз не пабіў".

Яшчэ адна назва – Дзвіжанне, звязана са змеямі, якія быццам бы менавіта ў гэты дзень пачынаюць выпаўзаць з нораў, каб рушыць на зімовы сон да вясны: "Дзвіжанне – гадзюкі здвігаюцца ў кучу".

З даўніх часоў вужам пакланяліся як істотам, ад якіх залежала пладароддзе зямлі, а значыць і само жыццё. Беларусы ў вужах бачылі пасланцоў добрых багоў. Яны нібыта прыйшлі на зямлю з нябёс. Да іх звярталіся з малітвамі аб хуткім дажджы, добрым ураджаі, а таксама з просьбамі аб прыватным шчасці.

Уздзвіжанне – чароўны дзень, у які, згодна з легендамі, можна было паспрабаваць здабыць для сябе звышнатуральныя здольнасці, атрымаўшы залатую карону або ражок з яе ад Вужынага Цара. Чалавек, у якога гэта атрымлівалася, з падобным дарункам станавіўся відушчым, мог угадваць чужыя думкі, надзяляўся моцным здароўем, незвычайнай мудрасцю, шчасцем і багаццем. Яму станавіліся бачны ўсе схаваныя скарбы, а таксама ён быццам бы мог здымаць усе замкі і засаўкі. Чалавека, які хацеў здабыць карону Вужынага Цара, чакалі сур’ёзныя выпрабаванні, якія патрабавалі кемлівасці, пачцівасці і вытрымкі. Трэба было, прыхапіўшы з сабой чысты рушнік і хлеб-соль, адважыцца ісці ў лес тады, калі гэта было вельмі небяспечна, нарэшце сустрэцца ў непралазных лясных нетрах з жахлівай вужынай працэсіяй, каб прапанаваць Вужынаму Цару пачастунак і чакаць, калі той скіне сваю карону ці хаця б ражок з яе.

Тыя, хто ў лес ісці не хоча, можа проста якую-небудзь смачную страву і ўявіць, што да яго ў госці прыедзе Вужыны Цар.

Булён з калдунамі

Інгрыдыенты:

для булёна:

  • 250 г мяса ялавічыны
  • 250 г мяса свініны
  • 1 цыбуліна
  • 1 морква
  • 1 корань пятрушкі
  • Соль
  • Лаўровы ліст

Для калдуноў:

  • 1,5 шклянкі мукі
  • 500 г мяса (мякаць)
  • 1 яйка
  • 1 цыбуліна
  • Соль
  • Перац

Як гатаваць:

Зварыць мясны булён, дадаўшы карэнне і цыбулю. Каб булён быў празрысты, трэба варыць яго на слабым агні і напрацягу гатавання, некалькі разоў падліваць па чвэрці шклянкі халоднай вады, у канцы варкі пасаліць, укласці лаўровы ліст. Гатовы булён працадзіць.

Мяса разам з цыбуляй двойчы прапусціць праз мясарубку, уліць трошкі вады або булёну, дадаць молаты перац, соль, старанна перамяшаць.

З прасеянай мукі, яйка, солі і вады замясіць крутое цеста, тонка раскачаць яго. Выразаць кубачкам кружкі, пакласці на сярэдзіну кожнага фарш, краі зашчыпаць.

Падрыхтаваныя калдуны на некалькі секунд апусціць у кіпень, затым перакласці ў булён і варыць на слабым агні 6-8 хвілін.

0
Тэги:
Узвіжанне, беларуская кухня, Ларыса Мятлеўская