МІНСК, 17 кра — Sputnik. Летась "Рок за Баброў" стаў адной з галоўных музычных падзей года і найбуйнейшым фестывалем у краіне па колькасці прададзеных квіткоў.
"Сёлета асаблівая ўвага зноў будзе нададзена арганізацыі занавання прасторы і анімацыі па-за сцэнай. Таксама будзе павялічана тэрыторыя фуд-кортаў, пашыраны асартымент харчавання і максімальна паскораны працэс абслугоўвання гледачоў", — распавялі арганізатары фестывалю.
З іх слоў, прынцыповыя новаўвядзенні будуць у арганізацыі размяшчэння біяпрыбіральняў, а таксама бяспекі і прапускной сістэмы фестывалю. Арганізатары ўпэўнены, што па ўзроўні арганізацыі дзесяты юбілейны "Рок за Баброў" перасягне многія еўрапейскія аналагі.
На днях арганізатары абвесцілі поўны спіс удзельнікаў фестывалю:
Brutto&Lyapis с "Double Hot" — Сяргей Міхалок выканае лепшыя хіты "Брута" і "Ляпісаў", пры гэтым для "Року за Баброў" музыкамі будзе распрацавана асаблівая музычная праграма. Са слоў арганізатараў, гэта будзе самы вялікі канцэрт Міхалка ў гісторыі Беларусі.
Фестываль пройдзе 22 ліпеня 2017 года на аэрадроме "Баравая", кошт квіткоў — 35 рублёў.
МІНСК, 6 сак – Sputnik. Пакаштаваць смачных масленічных блінцоў, здабыць незвычайны падарунак на святочным слупе і з задавальненнем паўдзельнічаць у іншых народных квэстах запрашае Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі".
Ужо не першы год тут ладзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню Масленіцы. Таксама і ў гэты раз у Дудутках адбудзецца традыцыйнае развітанне з зімой і сустрэча новай вясны.
Гасцям абяцаюць стварыць атмасферу шляхецкіх часоў з касцюміраваным тэатралізаваным прадстаўленнем "Вызваленнне Вясны" і пастановачнымі шабельнымі паядынкамі "Шатландская пяхота".
На працягу дня народныя гулянні будуць шчодра аздобленыя жывой музыкай. Чакаеццца, што галоўнай музычнай падзеяй свята стане праграма "Сусветныя хіты на гуслях" ад вядомага беларускага выканаўцы Алеся Чумакова, а таксама выступленні музычных гуртоў "Яварына", "Hardwood" і "Менестрэлі".
Для тых жа наведвальнікаў музейнага комплексу, хто асабліва пранікнецца духам Масленіцы, будзе дана магчымасць адчуць сябе сапраўднымі шляхцічамі і шляхцянкамі і паўдзельнічаць у майстар-класах па старажытных танцах.
Самым малым гасцям мерапрыемства таксама будуць рады! Для дзяцей і іх бацькоў арганізатары свята падрыхтавалі анімацыйнае шоў, выступленне скамарохаў і інтэрактыўныя лакацыі з сярэднявечнымі гульнямі і забавамі. Больш дарослыя наведвальнікі змогуць паспрабаваць свае сілы ў лучным і арбалетным ціры.
Больш таго, кожны жадаючы зможа самастойна здабыць агонь, а потым падзівіцца на ўрачыстае спальванне пудзіла Масленіцы і вялікае вогнішча.
Дарэчы, маляўнічая, яркая і пазнавальная падзея дазволіць кожнаму ўздельніку адчуць асалоду па-сапраўднаму народнага свята з нацыянальным каларытам, асаблівасцямі і традыцыямі!
Дзе: Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі" (Мінская вобласць, ля в. Дудзічы).
Калі: 13 сакавіка, пачатак у 12:00.
Кошт квітка: дарослы – 14 руб., дзіцячы – 7 руб., дашкольнікі – бясплатна.
МІНСК, 29 кас – Sputnik. Рэканструкцыю штыкавага боя часоў Першай сусветнай вайны зладзяць у Дудутках у рамках праекта "Легендарныя эпохі", паведамілі арганізатары мерапрыемства.
Акрамя рэканструкцыі 31 кастрычніка гасцей чакае аповед пра падзеі Першай сусветнай вайны і выстава зброі тых часоў, праца інтэрактыўных і фота- зон.
"Праект "Легендарныя эпохі" закліканы ў інтэрактыўным фармаце распавесці пра самыя цікавыя эпохі, падзеі і людзей Беларусі. Кожныя выхадныя на тэрыторыі музейнага комплекса будзе праходзіць інтэрактыўная праграма, якая адлюстроўвае пэўны гістарычны перыяд або падзеі", - паведамілі арганізатары.
Праграмы ў межах праекта будуць праходзіць кожную суботу з 12:00 да 17:00.
7 лістапада тэмай мерапрыемства стане Другая Сусветная вайна, 14 лістапада – шатландскія найміты, 21 лістапада – эпоха вікінгаў, а 28 лістапада ў Дудутках пройдзе рыцарскі турнір сярэднявечча.
Чытайце таксама:
Галоўны жаночы дзень нарэшце надышоў, а гэта значыць, прыйшоў час уручаць падарункі, хто яшчэ дагэтуль не паспеў, і зачытваць віншаванні мілым дамам. Для кагосьці лепшы падарунак – букет кветак, нехта любіць шакалад, а іншая жанчына будзе не ў сабе ад радасці, калі яе запросяць у тэатр або на канцэрт любімага гурта.
Але, безумоўна, усім будзе вельмі прыемна атрымаць віншаванні па-беларуску. Каб вы маглі парадаваць жанчын цёплымі словамі на роднай мове, Sputnik сабраў вершы і віншаванні з 8 Сакавіка.