"Ария" ўпершыню выступіць з Прэзідэнцкім аркестрам Рэспублікі Беларусь

© Photo : Прадастаўлена арганізатарамі канцэртуГурт "Ария"
Гурт Ария - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Калектыў упершыню прадставіць у беларускаму гледачу праграму "Класічная Арыя".

МІНСК, 18 кра — Sputnik. Канцэрт адбудзецца 1 кастрычніка ў вялікай зале Палаца Рэспублікі, "Ария" выступіць у суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам шведскага дырыжора Ульфа Вадэнбрандта.

Праект "Класічная Арыя" — гэта лепшыя песні за ўсю кар'еру гурта ў суправаджэнні вялікага складу аркестра. Аранжыроўкі для яго зрабіў вядомы расійскі класічны кампазітар і музыкант Кірыл Уманскі, лаўрэат конкурсу радыё "БиБиСи" (Вялікабрытанія, 2000).

"Спачатку я крыху нерваваўся, паколькі "Ария" ўсё ж-такі — легенда расійскай цяжкай сцэны. Але мы хутка знайшлі агульную мову. У нас атрымалася сапраўдная "каманда мары"!" — распавёў дырыжор Ульф Ваденбрандт у інтэрв'ю расійскаму часопісу Eclectic.

Дырыжор адзначыў, што рок і класіка маюць вельмі падобную энергетыку і эмоцыі, таму практычна любыя песні можна перакласці для аркестра. "Мы зрабілі "Уверцюру", якая адкрывае сімфанічныя канцэрты "Арии". Яна гучыць проста фантастычна!"

Прэм'ера праекта "Класічная Арыя" адбылася ў 2001 годзе — гурт стаў першым калектывам на постсавецкай цяжкай сцэне, які рызыкнуў аб'яднаць рок і сімфанічную музыку. З тых часоў мінула 15 гадоў — адраджэння праекта хацелі і новыя слухачы калектыву, і фанаты са стажам.

Праект "Класічная Арыя" вярнуўся ў лістападзе 2015 года ў рамках святкавання 30-годдзя гурта "Ария" ў Маскве і зрабіў сапраўдны фурор. Канцэрты "Класічнай Арыі" было вырашана паўтарыць вясной 2016 года ў Маскве і Санкт-Пецярбургу — абодва шоу прайшлі з аншлагамі, а ў лютым 2017-га музыкі адправіліся ў тур, які восенню прывядзе іх у Мінск.

Гурт "Ария" і Прэзідэнтцкі аркестр РБ выступяць 1 кастрычніка ў Палацу Рэспублікі; пачатак а 19-й гадзіне; кошт квіткоў — ад 30 да 102,5 рублёў.

Стужка навiн
0