Аўтамабілі

Міжнародны слёт караванераў пройдзе ў Мінску

6
На мінскую пляцоўку з’едуцца больш за паўтысячы дамоў на колах з 16 краін блізкага і далёкага замежжа.

МІНСК, 22 кра — Sputnik. Міжнародны злёт аматараў аўтатурызму пройдзе ў Мінску з 28 красавіка па 1 мая, памедаміла агенцтва "Минск-Новости".

Асаблівую цікавасць да ралі праявілі турысты з Германіі, Фінляндыі, Польшчы, Расіі, Малдовы, Латвіі і Эстоніі.

"Урачыстае адкрыццё адбудзецца 29 красавіка ў 12:00 на пляцоўцы аэрапорта Мінск-1. Месца выбрана не выпадкова: госці вельмі хацелі паглядзець сталіцу. Для іх падрыхтавана забаўляльная праграма — выступленні артыстаў эстрады, ансамбляў народнай творчасці, танцавальных калектываў. Будуць арганізаваны зоны працы аб'ектаў турыстычнай індустрыі: яны змогуць паспрабаваць стравы нашай кухні, фітачаі, азнаёміцца з беларускім прыкладным мастацтвам — саломапляценнем, гончарством, кавальскай справай. А пры жаданні замовяць экскурсіі і наведаюць самыя знакавыя турыстычныя аб'екты краіны", — распавёў намеснік дырэктара дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Віталь Грыцэвіч.

Ён таксама адзначыў, што падобныя мерапрыемствы патрабуюць мінімальных інвестыцый, а карысць для краіны і развіцця турызму прыносяць каласальную.

Акрамя таго, будуць працаваць лазня на колах, верталётная пляцоўка, дзіцячыя атракцыёны, лазертаг, арбалетный цір, выстава квадрацыклаў і рэтрааўтамабіляў. Таксама можна будзе пакатацца на конях, убачыць паказальныя скачкі парашутыстаў.

"У апошнія гады ў Еўропе назіраецца ўсплёск аўтатурызму, чаго, нажаль, не скажаш аб нашай краіне. Па афіцыйных дадзеных, колькасць турыстаў, якія адпачываюць у кемпінзе, перавысіла колькасць тых, хто спыняецца ў гасцініцах — распавёў старшыня Саюза кемпінгаў Беларусі Уладзімір Руды.  

Такога кшталту мерапрыемства праводзіцца не ўпершыню — у 2014-м ён прайшоў на тэрыторыі Крупскага раёна. Тады ў ім прынялі ўдзел толькі прадстаўнікі Беларусі, Расіі і Украіны. У 2015-м у краіну прыехалі прадстаўнікі 5 дзяржаў, у 2016-м — 12.

Арганізатарамі злёту караванераў выступаюць Міністэрства спорту і турызму Беларусі, Мінгарвыканкам і Саюз кемпінгаў Беларусі.

Караванінг — аўтамабільны турызм, падарожжа з пражываннем у аўтадамах або аўтапрычэпах. Караванінг з'яўляецца адным з самых папулярных відаў аўтамабільнага турызму для жыхароў Еўропы і ЗША, дзе добра развіта сістэма кемпінгаў.

6
Тэги:
Падарожжа, Аўтамабілі, Стыль жыцця і адпачынак, Мінск, Беларусь
Каментары