Гурт 5’Nizza

5’Nizza прэзентуе ў Мінску новы альбом

11
Сяргей Бабкін лічыць, што два альбомы – гэта не сур’ёзна. Афіцыйны рэліз трэцяга студыйнага альбома "Ку" адбыўся 17 лютага 2017 года.

МІНСК, 22 кра — Sputnik. Легендарны дуэт пасля 10-гадовай паўзы прэзентуе свой трэці альбом у сталічным Prime Hall 18 мая.

Са слоў Сяргея Бабкіна, гэты альбом — своеасаблівы ўсплёск, нейкі клубок уражанняў эмацыйных узрушэнняў, пераасэнсаваных поглядаў на свет і жыццё ў цэлым.

"КУ — ласкавае прывітанне пасля доўгай адсутнасці. Мы беражліва захоўваем той складнік, за які нас аднойчы так моцна палюбілі, і стараемся прыўносіць новае дыханне нашай музычнай структуры. Вельмі многае змянілася і з'явілася ў музычным свеце. Мы ўсё гэта чуем, бачым і прапускаем праз сябе", — распавёў Сяргей Бабкін.

Папулярнасць прыйшла да 5'Nizza задоўга да таго, як у нас з'явіліся iTunes і аўдыёзапісы VK. Вядомасць гурту прынеслі спантанныя выступы на "Казанціпе", а дэбютны альбом разышоўся па краіне на пірацкіх кружэлках яшчэ да афіцыйнага рэлізу.

Гэтыя песні даўно існуюць асобна ад аўтараў — у выкананні вулічных музыкаў, у дварах дамоў пад засмучаную гітару, у свядомасці цэлых пакаленняў.

"Наш трэці альбом — вяртанне на дзіцячую пляцоўку дарослым. Дзіўныя сінэргіі дзвюх розных стыхій пераўтварацца ў нешта трэцяе — тое, што лепш за ўсё можна апісаць ёмістым словам — КУ!" — распавёў Андрэй Запарожац.

Прэзентацыя альбома "Ку" гурта "Пятніца" адбудзецца 18 мая ў сталічным Prime Hall, кошт квіткоў — ад 60 рублёў.

11
Тэги:
Музычныя жанры, 5'Nizza, Мінск, Беларусь
Спектакль Убачыць ружовага слана

Тэатр HomoCosmos запрашае на восеньскія прэм’еры ўжо зараз

39
(абноўлена 14:46 15.05.2020)
Адзін з самых яркіх тэатральных праектаў сталіцы рыхтуе тры цікавыя пастаноўкі, сярод якіх спектакль па кнізе Святланы Алексіевіч.

МІНСК, 15 мая - Sputnik. Незалежная тэатральная кампанія Homocosmos рыхтуецца прадставіць восенню адразу тры прэм’еры, якія прыйшлося адкласці з-за пандэміі каронавіруса.

Зараз тэатр збірае грошы на падрыхтоўку рэквізіта і рашэнне арганізацыйных момантаў праз творчую ініцыятыву #АртПроездной, што аб’ядноўвае творчыя калектывы, якія зараз маюць патрэбу ў падтрымцы.

HomoCosmos, знакаміты гледачам такімі пастаноўкамі як "Дора, ці Сэксуальныя неўрозы нашых бацькоў", "Убачыць ружовага слана", "Бог козыту", "Раскрыццё", не проста просіць грошы: яны прапануюць сваім наведвальнікам цікавую альтэрнатыву.

Сёння гледачы могуць набыць квіткі з адкрытай датай на спектаклі: такім чынам, калі адновіцца праца, яны змогуць абраць любую пастаноўку.

Патрапіць можна будзе не толькі на знаёмыя спектаклі, але і на запланаваныя на восень гэтага года прэм’еры - "Хлопчыкі" (па рамане "Цынкавыя хлопчыкі" Святланы Алексіевіч рэжысёра Алега Хрысталюбскага), "Нічога святога" рэжысёра Аляксандра Марчанкі і "Ясь і Малгося" рэжысёрак Кацярыны Аверкавай і Паліны Дабравольскай.

Чытайце таксама:

39
Тэги:
Мінск, Тэатр
Святочнае афармленне Мінска да Дня Перамогі

Стала вядома, якія мерапрыемствы пройдуць у Мінску ў Дзень Перамогі

13
(абноўлена 09:32 09.05.2020)
Асноўныя мерапрыемствы стартуюць а 11-й з ваеннага парада і завершацца ў 23:15 феерверкам, які будзе дадзены ў васьмі кропках.

Нягледзячы на пандэмію каронавіруса, у Мінску вырашылі не адмаўляцца ад мерапрыемстваў 9 мая. Зрэшты, традыцыйных масавых гулянняў у горадзе не плануецца: ва ўсякім выпадку, мэрыя нічога не кажа пра тое, ці будуць працаваць традыцыйныя кірмашы - напрыклад, каля Палаца Спорту.

Якія ж мерапрыемствы пройдуць у Мінску на Дзень Перамогі - 2020?

Ваенны парад

Парад стартуе ў 11:00 каля абеліска "Мінск - горад-герой".

"Галоўная яго асаблівасць у гэтым годзе - паказ толькі новых і мадэрнізаваных узораў ваеннай тэхнікі. Плануецца ўдзел больш за 3 тысячы вайскоўцаў і 185 адзінак тэхнікі. Над сталіцай праляцяць 42 паветраныя судны", - распавялі ў мэрыі.

Трансляцыя парада пачнецца ў 10:50.

Музыка ў парках

У шэрагу сталічных паркаў - Чалюскінцаў, Горкага, Уга Чавеса, Паўлава, а таксама каля Чыжоўка-Арэны - з поўдня будуць гучаць папулярныя творы савецкіх і беларускіх кампазітараў аб Вялікай Айчыннай вайне.

Музыка ў парках будзе гучаць да 23:30, выключэнне - парк Горкага, дзе скончыцца ўсё ў 16:00.

Акцыя ў музеі

З поўдня да васьмі гадзін вечара можна будзе па ільготным тарыфе наведаць музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Там можна будзе дакрануцца да Сцяга Перамогі, які пабыў у Мінску 75 гадоў таму.

Ускладанне кветак

З гадзіны дня да манумента Перамогі пачнуць урачыста ўскладаць кветкі.

"Ушанаваць памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны прыйдуць афіцыйныя дэлегацыі дзяржаўных органаў, працоўных калектываў сталічных прадпрыемстваў, прадстаўнікоў грамадскіх і прафсаюзных арганізацый, адміністрацый раёнаў, духавенства, дэпутаты, моладзь. Мерапрыемства будзе доўжыцца да 16.30", - сказалі ў Мінгарвыканкаме.

Канцэрт і салют

А палове на дзясятую вечара на плошчы Перамогі стартуе канцэрт "На славу агульнай Перамогі". Сярод выступоўцаў - "Песняры", "Купалінка", "Спадчына", салісты Вялікага тэатра і беларускія поп-выканаўцы - напрыклад, Аляксандр Саладуха.

Пры жаданні паслухаць канцэрт зусім не абавязкова выходзіць у горад - трансляцыю пакажуць па тэлебачанні.

Завершыцца Дзень Перамогі феерверкам у 23:15. Дадзены салют будзе з васьмі кропак, а назіраць за ім можна будзе і з вокнаў.

13
Тэги:
Дзень Перамогі, Мінск
Тэмы:
Дзень Перамогі - 2020
У студэнцкай вёсцы

Прэзідэнт даручыў пабудаваць чатыры новыя інтэрнаты ВНУ

0
(абноўлена 17:26 06.07.2020)
Гаворка ідзе пра ўзвядзенне новых інтэрнатаў для шэрагу сталічных універсітэтаў - ад БДУІР да БДУФК.

МІНСК, 6 ліп - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сваім распараджэннем ад 2 лiпеня 2020 г. № 121рп даручыў пабудаваць новыя інтэрнаты для шэрагу ВНУ, паведамілі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Пабудаваць новыя інтэрнаты для сталічных ВНУ павінны да 2024 года.

Як паведамляюць у НЦПІ, гаворка ідзе пра інтэрнат на 1030 месцаў - яго падзеляць студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР) і Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (БДМУ).

Акрамя таго, новы інтэрнат пабудуюць для Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (БНТУ) і Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (БДТУ), абодва - на 1030 месцаў.

Таксама на 700 месцаў плануецца пабудаваць інтэрнат для Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры (БДУФК).

Да 2024 года плануюць таксама ўзвесці навучальны корпус практыка-арыентаванага навучання для БДМУ.
"Дакументам вызначаны генеральныя праектныя і падрадныя арганізацыі па будаўніцтве гэтых аб'ектаў, а таксама парадак прадастаўлення і пагашэння крэдытаў на названыя мэты", - паведамілі ў НЦПІ.

Дзе будуць пабудаваны новыя інтэрнаты, пакуль не вядома.

Нагадаем, кіраўнік дзяржавы раней паставіў задачу забяспечыць усіх студэнтаў ВНУ магчымасцю пражываць у інтэрнатах. Сёння праблема з колькасцю месцаў ёсць толькі ў мінскіх універсітэтах, у рэгіёнах недахопу інтэрнатаў няма.

0
Тэги:
ВНУ, Беларусь, Аляксандр Лукашэнка