Удзельнікі Viva Braslav-2017 - Iowa

На Viva Braslav 2017 выступяць IOWA, Swanky Tunes і "Без Билета"

41
(абноўлена 10:48 28.04.2017)
Электроншчыкаў Беларусі на фестывалі прадставяць лепшы айчынны mash-up DJ Mikis і Ucast, які выступае ў асноўным у Еўропе і ЗША.

МІНСК, 28 кра — Sputnik. Арганізатары фестывалю ў пятніцу абвесцілі першых сем удзельнікаў фестывалю, сярод іх — Iowa, Swanky Tunes і "Без Билета", астатнія ўдзельнікі стануць вядомыя ў маі.

Фестываль будзе праходзіць ужо ў пяты раз на беразе возера ў Браславе 22 чэрвеня і будзе ўключаць актыўны адпачынак і некалькі музычных кірункаў.

"Добры фестываль — гэта, перш за ўсё, атмасфера. Мы адабралі найбольш сонечныя, найбольш танцавальныя калектывы розных кірункаў. Наведвальнікаў чакаюць возера і пляж, шмат спорту і розных забаў. Мы мусім пераўтварыць Браслаў у беларускую Ібіцу!" — распавялі Sputnik арганізатары Viva Braslav 2017.

Музычная канцэпцыя фестывалю Viva Braslav — спалучэнне якаснай поп/рок-музыкі і EDM. З прадстаўнікоў поп-напрамку сярод удзельнікаў ужо абвешчаны хітмэйкеры IOWA са ўсенародна любімымі хітамі "Б'е біт", "Маршрутка", "Усміхайся". Іх падтрымаюць танцавальныя рамантыкі "Без білета" і маскоўскі рок-гурт "Чайка".

EDM-праграму пакуль узначальваюць Swanky Tunes — расійскі электронны калектыў, які заняў 27 месца ў сусветным топ-100 па версіі DJ Mag, які працаваў з Tiesto і засвяціўся ў саўндтрэку да кінафільма "Фарсаж 6". Не саступае Swanky Tunes у вядомасці на захадзе іх расійскі калега Feel. Беларусь у гэтай частцы праграмы будуць прадстаўляць лепшы айчынны mash-up DJ Mikis і выступае ў асноўным у Еўропе і ЗША Ucast.

Фестываль Viva Braslav летась сабраў больш за 13 тысяч гледачоў і ўвайшоў у лік галоўных летніх мерапрыемстваў Беларусі.

Сёлета фестывальная пляцоўка і кемпінг адкрыюцца ў абед 21 ліпеня, асноўная праграма будзе доўжыцца з 10 раніцы 22 ліпеня да 5-й раніцы 23 ліпеня. Кошт квіткоў — 28,99 рублёў. 

41
Тэги:
Фестываль, Музычныя жанры, Стыль жыцця і адпачынак, Viva Braslav, Iowa (гурт), Беларусь
Тэмы:
Летнія фестывалі Беларусі-2017 (21)
По теме
Фестываль Viva Braslav-2017 – 24 гадзіны музыкі і спорту
Фестываль кельцкай культуры Бельтайн

Дудары, файер-шоу і ірландскія танцы: свята "Бельтайн" адкрывае фестывальны сезон

27
(абноўлена 21:35 26.04.2021)
Феерычную змену цёмнай паловы года на светлую будуць адзначаць у Цэнтральным батанічным садзе па старажытнай кельцкай традыцыі

МІНСК, 27 кра – Sputnik. Урачыстае адкрыццё беларускага фестывальнага сезона – 2021 адбудзецца 1 траўня на тэрыторыі Цэнтральнага батанічнага сада, дзе пройдзе вясновае этнічнае свята "Бельтайн", прысвечанае культуры, музыцы і традыцыям кельтаў!

Для гасцей фестывалю арганізатары падрыхтавалі шматлікія інтэрактыўныя пляцоўкі і лакацыі. Прыхільнікаў кельцкай культуры чакаюць трукавыя паядынкі на халоднай і дрэўкавай зброі, гульні шатландскіх горцаў (кіданне бервяна, кіданне піўной бочкі, барацьба на руках), традыцыйныя абрады друідаў і варажба на рунах, а таксама знакамітыя ірландскія танцы.

На галоўнай пляцоўцы свята пройдзе традыцыйны выбар Майскай каралевы. Падчас фестывалю можна будзе таксама сустрэць і аднаго з самых таямнічых персанажаў кельцкага фальклору – містычнага "Зялёнага чалавека", а яшчэ завітаць на вялікі рынак рамеснікаў і адмысловы фудкорт з рознымі пачастункамі і гарачым глінтвейнам.

Жадаючыя змогуць паспрабаваць свае сілы ў лучным і арбалетным ціры, навучыцца сапраўднаму фехтаванню, спасцігнуць кельцкі дзэн у лакацыі баланс-бордаў, паўдзельнічаць у манетным атракцыёне і здабыць перамогу ў старажытных настольных гульнях. Тых жа, хто захоча на пэўны час стаць сярэднявечным рамеснікам, чакаюць шматлікія майстар-класы, сярод якіх традыцыйнае мылаварэнне і вытворчасць свечак, майстар-клас па чаканцы, ганчарны майстар-клас і інш. А вось дакрануцца да таямніцы друідаў дапаможа эка-квэст "Майскае дрэва".

Аматары этнічнай музыкі таксама атрымаюць задавальненне: гасцей фестываля чакае вялікі open-air канцэрт з выступленнямі вядомых калектываў, сярод якіх Всё_Crazy, PAWA, Cloverland, Няміга, Hard Wood, Без Панікі, KaS, студыя этнічнага танца і музыкі "Кетры" і інш. Аздобіць свята і непераўзыдзенае шоу дудароў.

На тэрыторыі фестывалю будуць працаваць і інтэрактыўныя фотазоны – "Шаманскі куток", "Дрэва жаданняў", "Фотозона з жывымі птушкамі", "Шацёр Чараўніцы".

А ўвечары на галоўнай пляцоўцы адбудзецца самая яскравая падзея свята – конкурс вогненных і піратэхнічных тэатраў, на які немагчыма глядзець без захаплення!

Дзе: Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі

Калі: 1 траўня, пачатак у 11:00

Кошт квітка: ад 6 да 12 руб.

27
Тэги:
Цэнтральны батанічны сад, Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі, Бельтайн, ірландскія танцы, вогненныя тэатры, дудары
Дудуткі. Рыцары ў прадчуванні паядынкаў

Дудуткі запрашаюць у беларускае сярэднявечча на сапраўдны рыцарскі турнір

33
(абноўлена 21:08 06.04.2021)
Інтэрактыўны гістарычны праект "Легендарныя эпохі" вяртаецца ў знакаміты музейны комплекс ля вёскі Птіч.

МІНСК, 7 кра – Sputnik. У вясновым сезоне на тэрыторыі музейнага комплекса "Дудуткі" аднаўляецца папулярная інтэрактыўная праграма, удзельнікі якой кожныя выхадныя будуць даведвацца пра самыя значныя эпохі, падзеі і асобы, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі Беларусі.

10 красавіка адбудзецца першае мерапрыемства, прысвечанае Рыцарам Вялікага Княства і цікавым сярэдневяковым беларускім традыцыям. Займальны экскурс у гісторыю беларускай дзяржавы пачнецца з аповеда пра даспехі, зброю і тактыку бою сярэднявечных войскаў.

Дудуткі. У чаканні саперніка па турніры
© Photo : "Берсерк"
Дудуткі. У чаканні саперніка па турніры

Наведвальнікаў Дудутак чакаюць рыцарскія баталіі, старажытныя танцы, традыцыйныя гульні і рамёствы бяларускага сярэднявечча.

Гасцей свята ахіне атмасфера часоў высакародных рыцараў і вандроўных менестрэляў з касцюміраваным тэатралізаваным прадстаўленнем і пастановачнымі паядынкамі!

На працягу ўсяго дня наведвальнікі будуць мець магчымасць адчуць прыгажосць беларускай сярэднявечнай музыкі і змогуць паўдзельнічаць у майстар-класах па старажытных танцах.

Дудуткі. Хутка пачнуцца бугурты
© Photo : "Берсерк"
Дудуткі. Хутка пачнуцца бугурты

Арганізатары свята падрыхтавалі розныя інтэрактыўныя лакацыі з сярэдневяковымі гульнямі і забавамі, уключаючы лучны і арбалетны цір, а такасама шмат іншага.

Дарэчы, праграмы ў межах праекта "Легендарныя эпохі" будуць праходзіць кожную суботу з 12 да 17 гадзін і будуць прысвечаны розным гістарычным перыядам. Таму кожны, хто пажадае, зможа і сэрцам, і рукой дакарнуцца да беларускай спадчыны праз імклівыя стагоддзі!

Дзе: Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі" (Мінская вобласць, ля в. Птіч).

Калі: 10 красавіка, пачатак у 12:00.

Кошт квітка: дарослы – 14 руб., дзіцячы – 7 руб., дашкольнікі – бясплатна.

33
Тэги:
вёска, эпоха, праект, Рыцарскі турнір, турнір, Сярэднявечча, Музейны комплекс "Дудуткі", Дудуткі
Які сёння дзень: 10 траўня

Які сёння дзень: 10 траўня 2021 года

0
(абноўлена 22:45 28.04.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто трыццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 235 дзён.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень астраноміі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 10 траўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 10 траўня

  • У 1940 годзе германскія войскі ўварваліся ў нейтральныя дзяржавы Бельгію, Люксембург і Нідэрланды. Нідэрланды былі канчаткова захоплены 15 траўня, Бельгія - 28 траўня.

Хто нарадзіўся 10 траўня

  • 1883 год: Янка Маўр, беларускі пісьменнік.
  • 1931 год: Сцяпан Гаўрусёў, беларускі паэт.
  • 1933 год: Уладзімір Вітко, беларускі мастак.
  • 1942 год: Сяргей Панізнік, беларускі паэт, празаік, публіцыст.

Таксама сёння нарадзіліся французскі скрыпач і кампазітар Жан-Мары Леклер і амерыканскі акцёр Фрэд Астэр.

10 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Сімяона, аднаго з 70 апосталаў.

У гэты час сяляне рыхтавалі глебу для сяўбы. Перад тым, як першы раз у годзе ехаць араць зямлю, здзяйснялі асаблівыя рытуалы: збіраліся ў хаце, запальвалі свечы, маліліся. Старэйшыя бласлаўлялі сыноў, потым мужчыны выпраўляліся ў поле.

Народныя прыкметы сведчаць, што калі 10 мая раніца ясная, лета будзе ветранае. Калі раніцай няма расы, днём або ўвечары пойдзе дождж.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей