Blouw-up прапануе абмеркаваць творчасць Анры Русо

© SputnikФарбы з творчай валізы
Фарбы з творчай валізы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дыскусійны клуб Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў пакажа cтужку, прысвечаную творчасці знакамітага імпрэсіяніста.

МІНСК, 29 кра — Sputnik. Дакументальны фільм "Мытнік Русо. Нараджэнне прымітывізму" пакажуць у дыскусійным клубе НЦСМ 3 мая, распавялі Sputnik арганізатары паказу.

Пасля паказу фільма ўсе прысутныя абмяркуюць творчасць незвычайнага французкага мастака-імпрэсіяніста Анры Русо, якога пры жыцці называлі мытнікам, і позірк на яго жыццё аўтара фільма Нікаля Отмана.

У прадмове да фільму паведамляецца, што сам Пабла Пікаса параўноваў свае творы з "асобнымі" карцінамі ранняй творчасці Русо, якія захоўваў у сваёй майстэрні, а ў 1908 Пікаса зрабіў фотавыяву мастака ў сваёй майстэрні метадам шматкратнай экспазіцыі.

"Пікаса быцца мусіў адлюстраваць адну з галоўных таямніц у гісторыі мастацтва — таямніцу жыцця і творчасці мастака-самавучкі. Анры Русо на пачатку XX стагоддзя пісаў не такія ўж простыя карціны, як можа падацца на першы позірк", — загадкава тлумачыцца ў прадмове да стужкі.

Стужка выйшла ў 2016 годзе і доўжыцца 52 хвіліны. Фільм будзе транслявацца на французскай мове з рускімі субтрытрамі.  

Анры Русо — французскі мастак, самабытны прадстаўнік наіўнага мастацтва. Да жывапісу Анры Русо праявіў цікавасць, будучы ўжо дарослым чалавекам. Натуральна, адукацыі мастака ў Анры не было, таму навучацца асновам жывапісу яму давялося самому. Грамадскасць даведаецца пра талент гэтага мастака толькі ў 1886 годзе, калі ён упершыню прадставіў свае карціны на "Выставе незалежных".

Русо вядомы не толькі як мастак, але і як музыкант. Ён напісаў вальс пад назвай "Клеманса". Гэта музычны твор ён прысвяціў сваёй першай жонцы, з якой ўступіў у шлюб у 1869 годзе.

Паказ і абмеркаванне фільму "Таможнік Русо. Нараджэнне прымітывізму" адбудзецца 3 мая ў НЦСМ (вул. Някрасава, 3), пачатак а 19-й гадзіне, уваход па квітках НЦСМ. 

Стужка навiн
0