Свята Спявай, мая сталіца!-2015

Харавое свята "Спявай, мая сталіца!" пройдзе ў Мінску

33
(абноўлена 15:51 02.05.2017)
Мерапрыемства прымеркавана адразу да дзвюх знакавых дат – Дня Перамогі і 950-годдзя Мінска.

МІНСК, 2 мая — Sputnik. Cвята песні пройдзе ў сталіцы 5 і 6 мая і аб'яднае на адной сцэне лепшыя харавыя калектывы і аркестры, распавялі арганізатары мерапрыемства.

Канцэрт першага фестывальнага дня адбудзецца ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі — на сцэну выйдуць хоры дзіцячых школ мастацтваў Мінска, Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Глінкі, зводны дзіцячы хор Мінска пад кіраўніцтвам Аляксея Снітко, аркестр рускіх народных інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам Уладзіміра Чэрнікава.

Свята Спявай, мая сталіца!-2015
© Photo : Прадастаўлена арганізатарамі
Свята "Спявай, мая сталіца!"-2015

У другі дзень, 6 мая, свята прадоўжыцца ў ГЦ "Сталіца" з 14 да 17 гадзін — гледачам прадставяць фестываль дзіцячых фальклорных калектываў горада Мінска. У канцэрце возьмуць удзел Народны хор Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Глінкі і ансамблі сталічных устаноў адукацыі і цэнтраў творчасці дзяцей і моладзі ("Медуніца", "Цернічка", "Святкі" і іншыя).

У праграме харавога свята прагучаць апрацоўкі народных песень, творы беларускіх і расійскіх кампазітараў — Алены Атрашкевіч, Уладзіміра Кур'яна, Сяргея Плешака, Станіслава Манюшкі, Аляксея Туранкова, Леаніда Захлеўнага, Ігара Лучанка, Уладзіміра Алоўнікава, Эдуарда Зарыцкага, Яўгена Крылатова, Аляксандры Пахмутавай, Алега Храмушына.

Мерапрыемства арганізавана па ініцыятыве Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Глінкі пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэялагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама. 

33
Тэги:
Дзіцячы хор, Музычныя жанры, Мінгарвыканкам, Мінск
Спектакль Убачыць ружовага слана

Тэатр HomoCosmos запрашае на восеньскія прэм’еры ўжо зараз

45
(абноўлена 14:46 15.05.2020)
Адзін з самых яркіх тэатральных праектаў сталіцы рыхтуе тры цікавыя пастаноўкі, сярод якіх спектакль па кнізе Святланы Алексіевіч.

МІНСК, 15 мая - Sputnik. Незалежная тэатральная кампанія Homocosmos рыхтуецца прадставіць восенню адразу тры прэм’еры, якія прыйшлося адкласці з-за пандэміі каронавіруса.

Зараз тэатр збірае грошы на падрыхтоўку рэквізіта і рашэнне арганізацыйных момантаў праз творчую ініцыятыву #АртПроездной, што аб’ядноўвае творчыя калектывы, якія зараз маюць патрэбу ў падтрымцы.

HomoCosmos, знакаміты гледачам такімі пастаноўкамі як "Дора, ці Сэксуальныя неўрозы нашых бацькоў", "Убачыць ружовага слана", "Бог козыту", "Раскрыццё", не проста просіць грошы: яны прапануюць сваім наведвальнікам цікавую альтэрнатыву.

Сёння гледачы могуць набыць квіткі з адкрытай датай на спектаклі: такім чынам, калі адновіцца праца, яны змогуць абраць любую пастаноўку.

Патрапіць можна будзе не толькі на знаёмыя спектаклі, але і на запланаваныя на восень гэтага года прэм’еры - "Хлопчыкі" (па рамане "Цынкавыя хлопчыкі" Святланы Алексіевіч рэжысёра Алега Хрысталюбскага), "Нічога святога" рэжысёра Аляксандра Марчанкі і "Ясь і Малгося" рэжысёрак Кацярыны Аверкавай і Паліны Дабравольскай.

Чытайце таксама:

45
Тэги:
Мінск, Тэатр
Святочнае афармленне Мінска да Дня Перамогі

Стала вядома, якія мерапрыемствы пройдуць у Мінску ў Дзень Перамогі

13
(абноўлена 09:32 09.05.2020)
Асноўныя мерапрыемствы стартуюць а 11-й з ваеннага парада і завершацца ў 23:15 феерверкам, які будзе дадзены ў васьмі кропках.

Нягледзячы на пандэмію каронавіруса, у Мінску вырашылі не адмаўляцца ад мерапрыемстваў 9 мая. Зрэшты, традыцыйных масавых гулянняў у горадзе не плануецца: ва ўсякім выпадку, мэрыя нічога не кажа пра тое, ці будуць працаваць традыцыйныя кірмашы - напрыклад, каля Палаца Спорту.

Якія ж мерапрыемствы пройдуць у Мінску на Дзень Перамогі - 2020?

Ваенны парад

Парад стартуе ў 11:00 каля абеліска "Мінск - горад-герой".

"Галоўная яго асаблівасць у гэтым годзе - паказ толькі новых і мадэрнізаваных узораў ваеннай тэхнікі. Плануецца ўдзел больш за 3 тысячы вайскоўцаў і 185 адзінак тэхнікі. Над сталіцай праляцяць 42 паветраныя судны", - распавялі ў мэрыі.

Трансляцыя парада пачнецца ў 10:50.

Музыка ў парках

У шэрагу сталічных паркаў - Чалюскінцаў, Горкага, Уга Чавеса, Паўлава, а таксама каля Чыжоўка-Арэны - з поўдня будуць гучаць папулярныя творы савецкіх і беларускіх кампазітараў аб Вялікай Айчыннай вайне.

Музыка ў парках будзе гучаць да 23:30, выключэнне - парк Горкага, дзе скончыцца ўсё ў 16:00.

Акцыя ў музеі

З поўдня да васьмі гадзін вечара можна будзе па ільготным тарыфе наведаць музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Там можна будзе дакрануцца да Сцяга Перамогі, які пабыў у Мінску 75 гадоў таму.

Ускладанне кветак

З гадзіны дня да манумента Перамогі пачнуць урачыста ўскладаць кветкі.

"Ушанаваць памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны прыйдуць афіцыйныя дэлегацыі дзяржаўных органаў, працоўных калектываў сталічных прадпрыемстваў, прадстаўнікоў грамадскіх і прафсаюзных арганізацый, адміністрацый раёнаў, духавенства, дэпутаты, моладзь. Мерапрыемства будзе доўжыцца да 16.30", - сказалі ў Мінгарвыканкаме.

Канцэрт і салют

А палове на дзясятую вечара на плошчы Перамогі стартуе канцэрт "На славу агульнай Перамогі". Сярод выступоўцаў - "Песняры", "Купалінка", "Спадчына", салісты Вялікага тэатра і беларускія поп-выканаўцы - напрыклад, Аляксандр Саладуха.

Пры жаданні паслухаць канцэрт зусім не абавязкова выходзіць у горад - трансляцыю пакажуць па тэлебачанні.

Завершыцца Дзень Перамогі феерверкам у 23:15. Дадзены салют будзе з васьмі кропак, а назіраць за ім можна будзе і з вокнаў.

13
Тэги:
Дзень Перамогі, Мінск
Тэмы:
Дзень Перамогі - 2020
Які сёння дзень: 26 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 26 верасня 2020 года

0
(абноўлена 09:56 21.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце сямідзясятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 96 дзён.

У 1788 годзе нарадзіўся беларускі філолаг Іван Насовіч, аўтар "Слоўніка беларускай мовы". Якія яшчэ падзеі адбыліся 26 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 26 верасня

  • У 1629 годзе было падпісана перамір'е паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй, якім скончылася вайна 1600-29 гадоў.
  • У 1655 годзе расійскія войскі спалілі Пінск.
  • У 1964 годзе быў утвораны курортны пасёлак Нарач.
  • У 1990 годзе было заснавана Беларускае таварыства архівістаў.

Хто нарадзіўся 26 верасня

  • 1788 год: Іван Насовіч, беларускі філолаг, этнограф і фалькларыст, стваральнік "Слоўніка беларускай мовы".
  • 1910 год: Уладзімір Агіевіч, беларускі літаратурны крытык.
  • 1925 год: Навум Кіслік, беларускі пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі філосаф Марцін Хайдэгер і прэзідэнт Ураіны Пётр Парашэнка.

26 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Карнілія – рымскага сотніка, які прыняў хрысціянства дзякуючы апосталу Пятру.

У народзе святога Карнілія называлі Карней, і па сугуччы з яго імём казалі, што настаў час прыбіраць апошнія карняплоды з агародаў. Лічылася, што з гэтага дня ўсе расліны спыняюць рост.

Напярэдадні іншага вялікага царкоўнага свята – Узвіжання – казалі: "Узвіжання чакай, а рэпу вырывай".

26 верасня звярталі ўвагу на птушак: калі ўсе гракі ўжо паляцелі ў вырай, хутка выпадзе снег. А калі з дамашняй птушкі пер'е так і ляціць – зіма будзе цёплай, але снежнай.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей