Куфэрак

НЦСМ запрашае самых маленькіх паслухаць "Казачкі з куфэрачка"

32
Падчас казачна-гульнявога прадстаўлення дзеці ва ўзросце ад 3 да 8 праслухаюць шэраг казак і прымуць удзел у гульнях з акцёрамі.

МІНСК, 3 мая — Sputnik. Казачнае прадстаўленне з лялькамі і гульнямі пакажуць 13 мая, распявалі Sputnik у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў.

Арганізатары мерапрыемства запрашаюць 13 мая ў 11:00 у Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтв (вул. Някрасава, 3) на казачнае прадстаўленне з лялькамі і гульнямі ў дзвюх частках "Казачкі з куфэрачка".

Лялечнае прадстаўленне будзе складацца з дзвюх частаках, на працягу ўсяго дня з дзецьмі будуць дзядзька Бай і цётачка Забаўніца.

У межах паказу акцёры пакажуць шмат кароткіх па працягу, павучальных казак, будуць зацягваць дзяцей у гульні, вучыць лічыць і чытаць.

"Тыя спрытныя малюпасенькія казачкі раскажуць ды пакажуць казачнікі дзядзька Бай і цётачка Чараўніца-Забаўніца. Такую казку, дзе хітрая ліса Анфіса будзе пакарана за свой несправядлівы ўчынак, прычым гэтаму дапамогуць самі дзеці-гледачы, якія яшчэ да гэтага навучаць Мядзьведзьку Мішку лічыць аж да шасці, а то й да дзесяці, ці нават да дванаццаці, назбіраюць разам з Мішкай малінкі ў лесе, палятаюць з осамі, каб Лісяня Хітрыка з Зайкай Лялечкай памірыць, карацей кажучы, прыходзьце хутчэй, дзетачкі, да дзядзькі Бая і цётачкі Забаўніцы адчыніць той незвычайны куфэрачак, каб неверагодна цудоўную казку пабачыць!" — распавялі арганізатары мерапрыемства.

  • Пастаноўка і музычнае афармленне Галіны Карбаўнічай;
  • сцэнаграфія і касцюмы Алесі Снапок-Сарокінай;
  • лялькі Таццяны Лісавенка і Веніяміна Маршака;
  • ролі выконваюць Лявон Сідарэвіч і Вікторыя Кавальчык.

Прадстаўленне "Казачкі з куфэрачка" пройдзе 13 мая ў НЦСМ (Някрасава, 3), пачатак а 11-й гадзіне, кошт квіткоў складае: 8 рублёў дзіцячы, 4 рублі дарослы.

Дадатковая інфармацыя: +375 25 767 09 02.

32
Тэги:
Культура, Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва, Мінск
Спектакль Убачыць ружовага слана

Тэатр HomoCosmos запрашае на восеньскія прэм’еры ўжо зараз

39
(абноўлена 14:46 15.05.2020)
Адзін з самых яркіх тэатральных праектаў сталіцы рыхтуе тры цікавыя пастаноўкі, сярод якіх спектакль па кнізе Святланы Алексіевіч.

МІНСК, 15 мая - Sputnik. Незалежная тэатральная кампанія Homocosmos рыхтуецца прадставіць восенню адразу тры прэм’еры, якія прыйшлося адкласці з-за пандэміі каронавіруса.

Зараз тэатр збірае грошы на падрыхтоўку рэквізіта і рашэнне арганізацыйных момантаў праз творчую ініцыятыву #АртПроездной, што аб’ядноўвае творчыя калектывы, якія зараз маюць патрэбу ў падтрымцы.

HomoCosmos, знакаміты гледачам такімі пастаноўкамі як "Дора, ці Сэксуальныя неўрозы нашых бацькоў", "Убачыць ружовага слана", "Бог козыту", "Раскрыццё", не проста просіць грошы: яны прапануюць сваім наведвальнікам цікавую альтэрнатыву.

Сёння гледачы могуць набыць квіткі з адкрытай датай на спектаклі: такім чынам, калі адновіцца праца, яны змогуць абраць любую пастаноўку.

Патрапіць можна будзе не толькі на знаёмыя спектаклі, але і на запланаваныя на восень гэтага года прэм’еры - "Хлопчыкі" (па рамане "Цынкавыя хлопчыкі" Святланы Алексіевіч рэжысёра Алега Хрысталюбскага), "Нічога святога" рэжысёра Аляксандра Марчанкі і "Ясь і Малгося" рэжысёрак Кацярыны Аверкавай і Паліны Дабравольскай.

Чытайце таксама:

39
Тэги:
Мінск, Тэатр
Святочнае афармленне Мінска да Дня Перамогі

Стала вядома, якія мерапрыемствы пройдуць у Мінску ў Дзень Перамогі

11
(абноўлена 09:32 09.05.2020)
Асноўныя мерапрыемствы стартуюць а 11-й з ваеннага парада і завершацца ў 23:15 феерверкам, які будзе дадзены ў васьмі кропках.

Нягледзячы на пандэмію каронавіруса, у Мінску вырашылі не адмаўляцца ад мерапрыемстваў 9 мая. Зрэшты, традыцыйных масавых гулянняў у горадзе не плануецца: ва ўсякім выпадку, мэрыя нічога не кажа пра тое, ці будуць працаваць традыцыйныя кірмашы - напрыклад, каля Палаца Спорту.

Якія ж мерапрыемствы пройдуць у Мінску на Дзень Перамогі - 2020?

Ваенны парад

Парад стартуе ў 11:00 каля абеліска "Мінск - горад-герой".

"Галоўная яго асаблівасць у гэтым годзе - паказ толькі новых і мадэрнізаваных узораў ваеннай тэхнікі. Плануецца ўдзел больш за 3 тысячы вайскоўцаў і 185 адзінак тэхнікі. Над сталіцай праляцяць 42 паветраныя судны", - распавялі ў мэрыі.

Трансляцыя парада пачнецца ў 10:50.

Музыка ў парках

У шэрагу сталічных паркаў - Чалюскінцаў, Горкага, Уга Чавеса, Паўлава, а таксама каля Чыжоўка-Арэны - з поўдня будуць гучаць папулярныя творы савецкіх і беларускіх кампазітараў аб Вялікай Айчыннай вайне.

Музыка ў парках будзе гучаць да 23:30, выключэнне - парк Горкага, дзе скончыцца ўсё ў 16:00.

Акцыя ў музеі

З поўдня да васьмі гадзін вечара можна будзе па ільготным тарыфе наведаць музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Там можна будзе дакрануцца да Сцяга Перамогі, які пабыў у Мінску 75 гадоў таму.

Ускладанне кветак

З гадзіны дня да манумента Перамогі пачнуць урачыста ўскладаць кветкі.

"Ушанаваць памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны прыйдуць афіцыйныя дэлегацыі дзяржаўных органаў, працоўных калектываў сталічных прадпрыемстваў, прадстаўнікоў грамадскіх і прафсаюзных арганізацый, адміністрацый раёнаў, духавенства, дэпутаты, моладзь. Мерапрыемства будзе доўжыцца да 16.30", - сказалі ў Мінгарвыканкаме.

Канцэрт і салют

А палове на дзясятую вечара на плошчы Перамогі стартуе канцэрт "На славу агульнай Перамогі". Сярод выступоўцаў - "Песняры", "Купалінка", "Спадчына", салісты Вялікага тэатра і беларускія поп-выканаўцы - напрыклад, Аляксандр Саладуха.

Пры жаданні паслухаць канцэрт зусім не абавязкова выходзіць у горад - трансляцыю пакажуць па тэлебачанні.

Завершыцца Дзень Перамогі феерверкам у 23:15. Дадзены салют будзе з васьмі кропак, а назіраць за ім можна будзе і з вокнаў.

11
Тэги:
Дзень Перамогі, Мінск
Тэмы:
Дзень Перамогі - 2020

Хто такі Галоўчанка: каго Лукашэнка абраў новым прэм'ерам

0
(абноўлена 17:30 04.06.2020)
Фармальна Раман Галоўчанка пакуль яшчэ з'яўляецца выконваючым абавязкі прэм'ер-міністра Беларусі. Яго кандыдатуру павінна зацвердзіць Палата прадстаўнікоў. За што Лукашэнка абраў яго на пасаду прэм'ер-міністра?

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў на пасаду прэм'ер-міністра Беларусі экс-кіраўніка Дзяржкамваенпрама Рамана Галоўчанку.

46-гадовы Галоўчанка скончыў МДІМА ў Маскве. З 1997 года працаваў у сакратарыяце Савета бяспекі, а пасля - у Генеральнай пракуратуры. У 2005 годзе стаў галоўным дарадцам упраўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі прэзідэнта. На наступны год зноў вярнуўся ў Савет бяспекі.

Галоўчанка працаваў у замежных прадстаўніцтвах Беларусі, пачынаў дарадцам-пасланнікам пасольства ў Польшчы, а пасля заняўся блізкаўсходнім вектарам - прадстаўляў інтарэсы Беларусі ў ААЭ, Катары, Кувейце, Саудаўскай Аравіі.
Са жніўня 2018 года ён быў прызначаны старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта. Прэзідэнт Беларусі пазітыўна адгукаўся пра поспехі Дзяржкамваенпрама пасля таго, як Галоўчанка ўстаў "каля руля", аднак патрабаваў нарасціць вынікі - удвая.

Каментуючы ўзровень заробкаў у галіне, Галоўчанка адзначаў, што рынкавая эканоміка не дазваляе проста "прызначыць" заробкт. Акрамя таго, частка сродкаў прадпрыемствы вымушаныя ўкладваць у сваё развіццё і інавацыі, а не проста аддаваць на павышэнне заробкаў.

Што новы прэм'ер казаў пра дасягненні Дзяржкамваенпрама і заробкі ў галіне, глядзіце на відэа Sputnik.

0
Тэги:
Урад Беларусі