МІНСК, 4 мая — Sputnik. Культавы "Народны альбом" прадставяць на фестывалі "Шаблі" — хутар у Валожынскім раёне на адзін вечар пераўтворыцца ў заходнебеларускае мястэчка 30-х гадоў, распавялі арганізатары мерапрыемства.
15 ліпеня атмасферу "Вольнага Паветра" будуць ствараць сучасныя драйвовыя беларускія калектывы і мюзікл "Народны альбом" з удзелам Лявона Вольскага, Змітра Вайцюшкевіча, Касі Камоцкай, Веранікі Кругловай. Арганізатары таксама абяцаюць сюрпрызы наведвальнікам.
"Наш традыцыйны фестываль новага этна "Вольнае Паветра" пройдзе ў крыху іншым фармаце. У лютым мы гучна і прыгожа адзначылі вяртанне "Народнага альбома" ў Беларусь пасля 10 год маўчання. Чаму б не заспяваць любімыя песні на адкрытай пляцоўцы і яшчэ раз не адзначыць 20-годдзе музычнага спектакля?" — распавялі арганізатары мерапрыемства.
Яны таксама адзначылі, што "Народны альбом" — гэта частка сучаснай беларускай культуры, які разам з тым распавядае пра мінулае жыццё беларусаў у цяжкія часы. "Але мы не забыліся і на актуальныя музычныя калектывы, якія дададуць новае гучанне "Вольнаму Паветру".
Фестываль "Вольнае Паветра" пройдзе 15 ліпеня, пачатак а 18-й гадзіне, кошт квіткоў ад 30 рублёў, уваход для дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў — вольны.
МІНСК, 6 сак – Sputnik. Пакаштаваць смачных масленічных блінцоў, здабыць незвычайны падарунак на святочным слупе і з задавальненнем паўдзельнічаць у іншых народных квэстах запрашае Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі".
Ужо не першы год тут ладзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню Масленіцы. Таксама і ў гэты раз у Дудутках адбудзецца традыцыйнае развітанне з зімой і сустрэча новай вясны.
Гасцям абяцаюць стварыць атмасферу шляхецкіх часоў з касцюміраваным тэатралізаваным прадстаўленнем "Вызваленнне Вясны" і пастановачнымі шабельнымі паядынкамі "Шатландская пяхота".
На працягу дня народныя гулянні будуць шчодра аздобленыя жывой музыкай. Чакаеццца, што галоўнай музычнай падзеяй свята стане праграма "Сусветныя хіты на гуслях" ад вядомага беларускага выканаўцы Алеся Чумакова, а таксама выступленні музычных гуртоў "Яварына", "Hardwood" і "Менестрэлі".
Для тых жа наведвальнікаў музейнага комплексу, хто асабліва пранікнецца духам Масленіцы, будзе дана магчымасць адчуць сябе сапраўднымі шляхцічамі і шляхцянкамі і паўдзельнічаць у майстар-класах па старажытных танцах.
Самым малым гасцям мерапрыемства таксама будуць рады! Для дзяцей і іх бацькоў арганізатары свята падрыхтавалі анімацыйнае шоў, выступленне скамарохаў і інтэрактыўныя лакацыі з сярэднявечнымі гульнямі і забавамі. Больш дарослыя наведвальнікі змогуць паспрабаваць свае сілы ў лучным і арбалетным ціры.
Больш таго, кожны жадаючы зможа самастойна здабыць агонь, а потым падзівіцца на ўрачыстае спальванне пудзіла Масленіцы і вялікае вогнішча.
Дарэчы, маляўнічая, яркая і пазнавальная падзея дазволіць кожнаму ўздельніку адчуць асалоду па-сапраўднаму народнага свята з нацыянальным каларытам, асаблівасцямі і традыцыямі!
Дзе: Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі" (Мінская вобласць, ля в. Дудзічы).
Калі: 13 сакавіка, пачатак у 12:00.
Кошт квітка: дарослы – 14 руб., дзіцячы – 7 руб., дашкольнікі – бясплатна.
МІНСК, 29 кас – Sputnik. Рэканструкцыю штыкавага боя часоў Першай сусветнай вайны зладзяць у Дудутках у рамках праекта "Легендарныя эпохі", паведамілі арганізатары мерапрыемства.
Акрамя рэканструкцыі 31 кастрычніка гасцей чакае аповед пра падзеі Першай сусветнай вайны і выстава зброі тых часоў, праца інтэрактыўных і фота- зон.
"Праект "Легендарныя эпохі" закліканы ў інтэрактыўным фармаце распавесці пра самыя цікавыя эпохі, падзеі і людзей Беларусі. Кожныя выхадныя на тэрыторыі музейнага комплекса будзе праходзіць інтэрактыўная праграма, якая адлюстроўвае пэўны гістарычны перыяд або падзеі", - паведамілі арганізатары.
Праграмы ў межах праекта будуць праходзіць кожную суботу з 12:00 да 17:00.
7 лістапада тэмай мерапрыемства стане Другая Сусветная вайна, 14 лістапада – шатландскія найміты, 21 лістапада – эпоха вікінгаў, а 28 лістапада ў Дудутках пройдзе рыцарскі турнір сярэднявечча.
Чытайце таксама:
Сёння адзначаецца Міжнародны жаночы дзень. Якія яшчэ падзеі адбыліся 8 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Таксама сёння нарадзіўся савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно Андрэй Міронаў.
Сёння пачынаецца Масленіца - старадаўняе народнае свята, якое адзначаецца на працягу сямі дзён перад пачаткам Вялікага посту. Масленіца спакон вякоў азначае праводзіны зімы і сустрэчу вясны - прадвесніцу цяпла і абнаўлення прыроды і чалавека.
Кожны дзень Масленічнага тыдня мае сваё імя. Дарэчы, панядзелак - "Сустрэча". У гэты дзень гаспадыні распачыналі пячы бліны, першы з якіх трэба было аддаць жабраку для ўшанавання памяці памерлых. Гаспадыні абавязкова частавалі блінамі гасцей і запрашалі да хаты сваякоў.
Таксама сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Палікарпа.
У гэты дзень назіралі за птушкамі: калі яны хаваюцца, будзе завіруха. Калі ж вераб'і ўжо в'юць гнёзды, будзе цяпло. Гнёзды гракоў з паўднёвага боку – лета будзе халодным.
Калі 8 сакавіка на рэках і азёрах яшчэ трымаецца лёд, рыбалка будзе дрэнная.