Тэатральная сцэна

П’есу польскага абсурдыста Мрожака прадставяць беларускаму гледачу

17
Спектакль "Эмігранты" – сінтэз змрочнага натуралізму ў стылі Горкаўскай "На дне" і тэатра абсурду Бэкета.

МІНСК, 7 мая — Sputnik. П'еса была напісана ў 1973 годзе і з'яўляецца найбольш значнай падзеяй ў творчасці польскага драматурга-абсурдыста Славаміра Мрожака, але і ў гісторыі польскага тэатра пасляваеннага перыяду.

На думку аўтараў беларускай п'есы, напісаныя 40 гадоў таму "Эмігранты" не губляюць сваю актуальнасьць і сёння. Хутчэй наадварот.

"Мудры Мрожак выводзіць гісторыю двух палякаў на агульначалавечы філасофскі ўзровень. Прычым, гісторыя адгукаецца не толькі ў аспекце нацыі як супрацьстаянне не здольных паразумецца прадстаўнікоў розных сацыяльных пластоў, светапоглядаў, веравызнанняў. Але яе можна разгледзець як сутычку дзвюх "Я" адной асобы", — распавялі арганізатары паказу.

Яны таксама адзначылі, што актуальнасць "Эмігрантаў" яшчэ і ў тым, што п'еса дзваляе распазнаць механізмы эміграцыі ў найшырокім разуменні гэтага слова — не толькі як геаграфічнае перасоўванне ў іншую рэчаіснасць з вынікаючым шэрагам псіхалагічных, маральных і духоўных напластаванняў, але і ўцёкі ад сваёй сутнасці, годнасці, сумлення і свабоды, уцёкі ад сябя.

Рэжысёр — Андрэй Саўчанка;

Акторы — Іван Патапаў, Дзмітрый Есяневіч, Міхаіл Зуй, Алена Зуй-Вайцяхоўская.

Паказы спектакля "Эмігранты" адбудуцца 15 і 29 мая ў НЦСМ (вул. Някрасава, 3), пачатак а 19-й гадзіне, кошт квіткоў ад 9 рублёў. 

17
Тэги:
Сучаснае мастацтва, тэатр, спектакль, Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва, НЦСМ, Беларусь
Спектакль Убачыць ружовага слана

Тэатр HomoCosmos запрашае на восеньскія прэм’еры ўжо зараз

38
(абноўлена 14:46 15.05.2020)
Адзін з самых яркіх тэатральных праектаў сталіцы рыхтуе тры цікавыя пастаноўкі, сярод якіх спектакль па кнізе Святланы Алексіевіч.

МІНСК, 15 мая - Sputnik. Незалежная тэатральная кампанія Homocosmos рыхтуецца прадставіць восенню адразу тры прэм’еры, якія прыйшлося адкласці з-за пандэміі каронавіруса.

Зараз тэатр збірае грошы на падрыхтоўку рэквізіта і рашэнне арганізацыйных момантаў праз творчую ініцыятыву #АртПроездной, што аб’ядноўвае творчыя калектывы, якія зараз маюць патрэбу ў падтрымцы.

HomoCosmos, знакаміты гледачам такімі пастаноўкамі як "Дора, ці Сэксуальныя неўрозы нашых бацькоў", "Убачыць ружовага слана", "Бог козыту", "Раскрыццё", не проста просіць грошы: яны прапануюць сваім наведвальнікам цікавую альтэрнатыву.

Сёння гледачы могуць набыць квіткі з адкрытай датай на спектаклі: такім чынам, калі адновіцца праца, яны змогуць абраць любую пастаноўку.

Патрапіць можна будзе не толькі на знаёмыя спектаклі, але і на запланаваныя на восень гэтага года прэм’еры - "Хлопчыкі" (па рамане "Цынкавыя хлопчыкі" Святланы Алексіевіч рэжысёра Алега Хрысталюбскага), "Нічога святога" рэжысёра Аляксандра Марчанкі і "Ясь і Малгося" рэжысёрак Кацярыны Аверкавай і Паліны Дабравольскай.

Чытайце таксама:

38
Тэги:
Мінск, Тэатр
Святочнае афармленне Мінска да Дня Перамогі

Стала вядома, якія мерапрыемствы пройдуць у Мінску ў Дзень Перамогі

11
(абноўлена 09:32 09.05.2020)
Асноўныя мерапрыемствы стартуюць а 11-й з ваеннага парада і завершацца ў 23:15 феерверкам, які будзе дадзены ў васьмі кропках.

Нягледзячы на пандэмію каронавіруса, у Мінску вырашылі не адмаўляцца ад мерапрыемстваў 9 мая. Зрэшты, традыцыйных масавых гулянняў у горадзе не плануецца: ва ўсякім выпадку, мэрыя нічога не кажа пра тое, ці будуць працаваць традыцыйныя кірмашы - напрыклад, каля Палаца Спорту.

Якія ж мерапрыемствы пройдуць у Мінску на Дзень Перамогі - 2020?

Ваенны парад

Парад стартуе ў 11:00 каля абеліска "Мінск - горад-герой".

"Галоўная яго асаблівасць у гэтым годзе - паказ толькі новых і мадэрнізаваных узораў ваеннай тэхнікі. Плануецца ўдзел больш за 3 тысячы вайскоўцаў і 185 адзінак тэхнікі. Над сталіцай праляцяць 42 паветраныя судны", - распавялі ў мэрыі.

Трансляцыя парада пачнецца ў 10:50.

Музыка ў парках

У шэрагу сталічных паркаў - Чалюскінцаў, Горкага, Уга Чавеса, Паўлава, а таксама каля Чыжоўка-Арэны - з поўдня будуць гучаць папулярныя творы савецкіх і беларускіх кампазітараў аб Вялікай Айчыннай вайне.

Музыка ў парках будзе гучаць да 23:30, выключэнне - парк Горкага, дзе скончыцца ўсё ў 16:00.

Акцыя ў музеі

З поўдня да васьмі гадзін вечара можна будзе па ільготным тарыфе наведаць музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Там можна будзе дакрануцца да Сцяга Перамогі, які пабыў у Мінску 75 гадоў таму.

Ускладанне кветак

З гадзіны дня да манумента Перамогі пачнуць урачыста ўскладаць кветкі.

"Ушанаваць памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны прыйдуць афіцыйныя дэлегацыі дзяржаўных органаў, працоўных калектываў сталічных прадпрыемстваў, прадстаўнікоў грамадскіх і прафсаюзных арганізацый, адміністрацый раёнаў, духавенства, дэпутаты, моладзь. Мерапрыемства будзе доўжыцца да 16.30", - сказалі ў Мінгарвыканкаме.

Канцэрт і салют

А палове на дзясятую вечара на плошчы Перамогі стартуе канцэрт "На славу агульнай Перамогі". Сярод выступоўцаў - "Песняры", "Купалінка", "Спадчына", салісты Вялікага тэатра і беларускія поп-выканаўцы - напрыклад, Аляксандр Саладуха.

Пры жаданні паслухаць канцэрт зусім не абавязкова выходзіць у горад - трансляцыю пакажуць па тэлебачанні.

Завершыцца Дзень Перамогі феерверкам у 23:15. Дадзены салют будзе з васьмі кропак, а назіраць за ім можна будзе і з вокнаў.

11
Тэги:
Дзень Перамогі, Мінск
Тэмы:
Дзень Перамогі - 2020
Півоні, архіўнае фота

Хмялее чмель, чмялее луг: 10 лепшых вершаў пра лета

13014
(абноўлена 11:33 30.05.2020)
Доўгачаканае лета на парозе - самы час планаваць адпачынак і натхняцца сакавітасцю прыроды. Sputnik зрабіў адмысловую падборку, каб любы жадаючы змог пачытаць вершы пра лета на беларускай мове і палепшыць настрой.

Лета цешыць сонейкам, ап'яняе духмяным водарам траў, аглушае птушыным гоманам. А тут раптам набягуць хмары, пальецца цёплы дождж, мільгане маланка, забурчыць недзе гром – так прыемна ўдыхаць свежае паветра пасля летняй навальніцы!

Вядома ж, такая прыгожая пара не магла застацца не апетай у вершах – шмат беларускіх паэтаў прысвяцілі лету свае творы. У іх каласіцца жыта, казуркі збіраюць нектар са стракатых кветак, паўнаводныя рэкі нясуць свае воды праз палі, блакіныя ад васількоў, а уначы над імі раскідваецца зорны небасхіл, па якому месяц плыве і хаваецца за лёгкія хмаркі.

Чытайце ў падборцы Sputnik, якія вершы пра лета пісалі знакамітыя беларускія пісьменнікі.

13014
Тэги:
вершы на беларускай мове, Лета
Тэмы:
Ад Барадуліна да Хадановіча: вершы на беларускай мове
По теме
Ад Купалы да Хадановіча: беларускія вершы для дзяцей
Бацька, маці і родная мова: 5 лепшых вершаў пра сям'ю
Пра пачуцці па-беларуску: топ-10 вершаў пра каханне