Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў

Фестываль беларускай драматургіі WriteBox пройдзе 18-21 мая

39
(абноўлена 14:11 10.05.2017)
У межах фестывалю будуць прадстаўлены лепшыя п’есы ад беларускіх драматургаў.

МІНСК, 10 мая — Sputnik. Майскаму фэсту папярэднічаў конкурсны перыяд, у якім беларускія тэатральныя крытыкі, рэжысёры і драматургі адбіралі самыя яркія тэксты па дзвюх намінацыях: "Новая п'еса" і "Вяртанне", новаўвядзеннем 2017 года стала яшчэ адна намінацыя — "Тутэйшыя".

Сёння цэлы пласт сучаснай драматургіі кажа аб людзях тут і цяпер, наўпрост звяртаецца да рэальнага жыцця — пры дапамозе мовы XXI стагоддзя, вядомых герояў і актуальных тэм. Карціна свету складаецца з часам дзіўных пытанняў: чаму Андрэй — гэта Ягор, якую песню Летава не любяць усе, чаму добра там, дзе нас няма.

WriteBox-2017 — гэта як найноўшыя тэксты сучасных драматургаў, так і тэксты-вяртанні, якія будуць прачытаны камандамі мінскіх рэжысёраў і акцёраў. У праграме фестывалю будуць прадстаўлены і п'есы пачаткоўцаў, маладых аўтараў, і тэксты ўжо вядомых беларускіх драматургаў — Канстанціна Сцешыка, Андрэя Іванова, Максіма Дасько, Віталя Каралёва.

Праграма II конкурса-фестываля сучаснай беларускай драматургіі WriteBox:

18 мая

17:00

Сяргей Кавалёў "Юдзіф"

Рэжысёр Павел Лубчонак

19:00

Аляксандр Бугроў "Бессмяротны полк"

Рэжысёр Валянціна Ваўчок

19 мая

14:30

Аляксей Макейчык "Галасы"

Рэжысёр Сяргей Анцялевіч

(Чытанні сумесна з Цэнтрам беларускай драматургіі)

16:30

Андрэй Іваноў "З вучэльні"

Рэжысёр Антон Макуха

(Чытанні сумесна з Цэнтрам беларускай драматургіі)

Намінацыя "Тутэйшыя"

19:00

Віталь Каралёў " Москаў Дрымін"

Рэжысёр Аляксей Кузьміцкі

20 мая 

14:00

Наталля Ярмольчык "Больш цябе не будзе" (на беларускай мове)

Рэжысёр Уладзімір Піскуновіч

Намінацыя "Вяртанне"

16:30

Вольга Прусак "Сіртакі"

Рэжысёр Аляксей Стрэльнікаў

19:00

Іван Крэпасны "Сонечны круг"

Рэжысёр Марыя Ісаева

21 мая

15:30

Канстанцін Сцешык "Ляцелі арэлі"

Рэжысёр Дзяніс Паршын

Намінацыя "Тутэйшыя"

18:00

Максім Дасько "Лабрум"

Режиссёр Антаніна Аляшкевіч

Усе паказы адбудуцца ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3), кошт квіткоў — 3 рублі, абанемент на ўсе паказы — 20 рублёў. 

39
Тэги:
тэатр, НЦСМ, Мінск, Беларусь
Рэканструкцыя Першай сусветнай вайны, архіўнае фота

Паглядзець на баі Першай сусветнай вайны запрашаюць у Дудуткі

14
(абноўлена 11:33 29.10.2020)
Аматары гістарычнай рэканструкцыі таксама змогуць убачыць зброю тых часоў.

МІНСК, 29 кас – Sputnik. Рэканструкцыю штыкавага боя часоў Першай сусветнай вайны зладзяць у Дудутках у рамках праекта "Легендарныя эпохі", паведамілі арганізатары мерапрыемства.

Акрамя рэканструкцыі 31 кастрычніка гасцей чакае аповед пра падзеі Першай сусветнай вайны і выстава зброі тых часоў, праца інтэрактыўных і фота- зон.

"Праект "Легендарныя эпохі" закліканы ў інтэрактыўным фармаце распавесці пра самыя цікавыя эпохі, падзеі і людзей Беларусі. Кожныя выхадныя на тэрыторыі музейнага комплекса будзе праходзіць інтэрактыўная праграма, якая адлюстроўвае пэўны гістарычны перыяд або падзеі", - паведамілі арганізатары.

Праграмы ў межах праекта будуць праходзіць кожную суботу з 12:00 да 17:00.

7 лістапада тэмай мерапрыемства стане Другая Сусветная вайна, 14 лістапада – шатландскія найміты, 21 лістапада – эпоха вікінгаў, а 28 лістапада ў Дудутках пройдзе рыцарскі турнір сярэднявечча.

Чытайце таксама:

14
Тэги:
Музейны комплекс "Дудуткі", Першая сусветная вайна
Спектакль Убачыць ружовага слана

Тэатр HomoCosmos запрашае на восеньскія прэм’еры ўжо зараз

50
(абноўлена 14:46 15.05.2020)
Адзін з самых яркіх тэатральных праектаў сталіцы рыхтуе тры цікавыя пастаноўкі, сярод якіх спектакль па кнізе Святланы Алексіевіч.

МІНСК, 15 мая - Sputnik. Незалежная тэатральная кампанія Homocosmos рыхтуецца прадставіць восенню адразу тры прэм’еры, якія прыйшлося адкласці з-за пандэміі каронавіруса.

Зараз тэатр збірае грошы на падрыхтоўку рэквізіта і рашэнне арганізацыйных момантаў праз творчую ініцыятыву #АртПроездной, што аб’ядноўвае творчыя калектывы, якія зараз маюць патрэбу ў падтрымцы.

HomoCosmos, знакаміты гледачам такімі пастаноўкамі як "Дора, ці Сэксуальныя неўрозы нашых бацькоў", "Убачыць ружовага слана", "Бог козыту", "Раскрыццё", не проста просіць грошы: яны прапануюць сваім наведвальнікам цікавую альтэрнатыву.

Сёння гледачы могуць набыць квіткі з адкрытай датай на спектаклі: такім чынам, калі адновіцца праца, яны змогуць абраць любую пастаноўку.

Патрапіць можна будзе не толькі на знаёмыя спектаклі, але і на запланаваныя на восень гэтага года прэм’еры - "Хлопчыкі" (па рамане "Цынкавыя хлопчыкі" Святланы Алексіевіч рэжысёра Алега Хрысталюбскага), "Нічога святога" рэжысёра Аляксандра Марчанкі і "Ясь і Малгося" рэжысёрак Кацярыны Аверкавай і Паліны Дабравольскай.

Чытайце таксама:

50
Тэги:
Мінск, Тэатр
Тбілісі

На самалёце і з ПЦР-тэстам: Грузія дазволіла ўезд беларусам

23
(абноўлена 17:27 24.02.2021)
Новы прэм'ер паведаміў, што зняў усе абмежаванні, уведзеныя з-за каронавіруса, - акрамя каменданцкай гадзіны.

МІНСК, 24 лют – Sputnik. Беларусы змогуць уехаць у Грузію з 1 сакавіка, пра гэта паведаміў прэм'ер Грузіі Іраклій Гарыбашвілі.

Уехаць можна пакуль што толькі паветраным шляхам - сухапутныя межы застаюцца зачыненымі для турыстаў. Абавязковая ўмова - наяўнасць з сабой адмоўнага ПЦР-тэста.

У Грузіі таксама здымаецца вялікая частка абмежаванняў, якія раней былі ўведзены з-за каронавіруса - за выключэннем каменданцкай гадзіны. Яна дзейнічае па ўсёй краіне з 21:00 да 05:00.

Адновяць работу рэстараны, якія знаходзяцца ў закрытых памяшканнях (за выключэннем выхадных дзён), хоць ім прыйдзецца выконваць шэраг умоў і рэкамендацый.

З 25 лютага ў краіне адновіць працу міжгародні транспарт і гасцініцы ў гарналыжных курортных гарадах. З 15 сакавіка адкрыюцца спартыўныя залы, тэатры, гандлёвыя цэнтры і рынкі, з 1 сакавіка зноў пачнуць працу дзіцячыя сады і ВНУ.

Нагадаем, што абмежаванні былі ўведзены ў краіне з-за пандэміі каронавіруса. Уехаць у яе маглі з ПЦР-тэстам толькі грамадзяне краін ЕС, ад астатніх патрабавалася прадаставіць даведку аб праходжанні поўнага курса вакцынацыі. Зараз спісак стаў больш: да іх, акрамя Беларусі, дадаліся Расія, Арменія, Азербайджан, Украіна і Казахстан.

За ўвесь перыяд пандэміі каронавіруса ў Грузіі былі зафіксаваны 269 438 выпадкаў заражэнняў, памерлі 3 463 чалавекі. Вакцынацыю ад каронавіруса ўлады плануюць пачаць у сакавіку.

Дзе ў Мінску можна здаць ПЦР-тэст для паездкі за межы рэспублікі - можна прачытаць тут.

Чытайце таксама:

23
Тэги:
каронавірус, беларусы, Грузія, тэст, Самалёты
Тэмы:
Каронавірус COVID-19