Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР)

У БДУІР адкрыецца лабараторыя па ахове інфармацыі

18
(абноўлена 15:22 10.05.2017)
БДУІР у партнёрстве з вядучым расійскім распрацоўшчыкам сродкаў інфармацыйнай бяспекі Searchinform адкрые вучэбную лабараторыю па абароне інфармацыі.

МІНСК, 10 мая — Sputnik. Searchinform перадала ўніверсітэту свой праграмны прадукт "Контур інфармацыйнай бяспекі" і метадычнае забеспячэнне для яго, паведамілі Sputnik у БДУІР.

"Гэта ПА, ужо інсталіраванае ў новай лабараторыі, дазваляе процідзейнічаць уцечцы камерцыйнай таямніцы і іншай канфідэнцыйнай інфармацыі праз кантроль інфармацыйных патокаў, даследаванне ўсіх дадзеных, апавяшчэнне аб парушэннях палітык бяспекі ў арганізацыях, а таксама правядзенне расследаванняў і папярэджання ўцечцы канфідэнцыйнай інфармацыі", — распавялі ва ўніверсітэце.

Таксама з верасня гэтага года ў БДУІР для магістрантаў факультэта тэлекамунікацый будзе ўведзена спецыялізаваная дысцыпліна "Супрацьдзеянне ўцечцы канфідэнцыйнай інфармацыі", таксама створанае на аснове распрацовак Searchinform.

"Чаму важна акцэнтаваць увагу на важнасць абароны інфармацыі? Штодня мы здзяйсняем сотні анлайн-аперацый і не думаем пра захаванасць карпаратыўных і персанальных дадзеных. Напрыклад, перадаем дадзеныя ад банкаўскіх картках трэцім асобам, што прыводзіць да страты грошай", — тлумачыць загадчык кафедры абароны інфармацыі, прафесар Цімафей Барбоцька.

Да новага навучальнага года на кафедры абароны інфармацыі БДУІР Searchinform адкрые аўтарызаваны цэнтр кампаніі, у якім выкладчыкі і студэнты будуць праходзіць бясплатнае сертыфікаванае навучанне. Спецыялісты цэнтра распрацуюць асобную праграму па навучанні інфармацыйнай бяспецы школьнікаў. Акрамя гэтага, кампанія Searchinform мае досвед правядзення ў Расіі алімпіяды па інфармацыйнай бяспекі сярод студэнтаў і школьнікаў, таму ў бліжэйшых планах — правядзенне такіх спаборніцтваў у БДУІР.

БДУІР мае ўнікальныя распрацоўкі ў сферы абароны інфармацыі — прылада абароны маўленчай інфармацыі "Прыбой", кейс для абароны электронных носьбітаў інфармацыі, электрамагнітныя экраны для занальнага экранавання памяшканняў і інш., што сёлета былі адзначыны дыпломамі на міжнародным выставачным форуме ТІBО.

Адкрыццё адзінай у Беларусі спецыялізаванай лабараторыі па ахове інфармацыі адбудзецца 12 мая ў 11:00.

18
Тэги:
IT-тэхналогіі, Вышэйшая адукацыя, Адукацыйныя ўстановы, Адукацыя, Тэхналогіі і інавацыі, БДУІР, Мінск
Фестываль кельцкай культуры Бельтайн

Дудары, файер-шоу і ірландскія танцы: свята "Бельтайн" адкрывае фестывальны сезон

28
(абноўлена 21:35 26.04.2021)
Феерычную змену цёмнай паловы года на светлую будуць адзначаць у Цэнтральным батанічным садзе па старажытнай кельцкай традыцыі

МІНСК, 27 кра – Sputnik. Урачыстае адкрыццё беларускага фестывальнага сезона – 2021 адбудзецца 1 траўня на тэрыторыі Цэнтральнага батанічнага сада, дзе пройдзе вясновае этнічнае свята "Бельтайн", прысвечанае культуры, музыцы і традыцыям кельтаў!

Для гасцей фестывалю арганізатары падрыхтавалі шматлікія інтэрактыўныя пляцоўкі і лакацыі. Прыхільнікаў кельцкай культуры чакаюць трукавыя паядынкі на халоднай і дрэўкавай зброі, гульні шатландскіх горцаў (кіданне бервяна, кіданне піўной бочкі, барацьба на руках), традыцыйныя абрады друідаў і варажба на рунах, а таксама знакамітыя ірландскія танцы.

На галоўнай пляцоўцы свята пройдзе традыцыйны выбар Майскай каралевы. Падчас фестывалю можна будзе таксама сустрэць і аднаго з самых таямнічых персанажаў кельцкага фальклору – містычнага "Зялёнага чалавека", а яшчэ завітаць на вялікі рынак рамеснікаў і адмысловы фудкорт з рознымі пачастункамі і гарачым глінтвейнам.

Жадаючыя змогуць паспрабаваць свае сілы ў лучным і арбалетным ціры, навучыцца сапраўднаму фехтаванню, спасцігнуць кельцкі дзэн у лакацыі баланс-бордаў, паўдзельнічаць у манетным атракцыёне і здабыць перамогу ў старажытных настольных гульнях. Тых жа, хто захоча на пэўны час стаць сярэднявечным рамеснікам, чакаюць шматлікія майстар-класы, сярод якіх традыцыйнае мылаварэнне і вытворчасць свечак, майстар-клас па чаканцы, ганчарны майстар-клас і інш. А вось дакрануцца да таямніцы друідаў дапаможа эка-квэст "Майскае дрэва".

Аматары этнічнай музыкі таксама атрымаюць задавальненне: гасцей фестываля чакае вялікі open-air канцэрт з выступленнямі вядомых калектываў, сярод якіх Всё_Crazy, PAWA, Cloverland, Няміга, Hard Wood, Без Панікі, KaS, студыя этнічнага танца і музыкі "Кетры" і інш. Аздобіць свята і непераўзыдзенае шоу дудароў.

На тэрыторыі фестывалю будуць працаваць і інтэрактыўныя фотазоны – "Шаманскі куток", "Дрэва жаданняў", "Фотозона з жывымі птушкамі", "Шацёр Чараўніцы".

А ўвечары на галоўнай пляцоўцы адбудзецца самая яскравая падзея свята – конкурс вогненных і піратэхнічных тэатраў, на які немагчыма глядзець без захаплення!

Дзе: Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі

Калі: 1 траўня, пачатак у 11:00

Кошт квітка: ад 6 да 12 руб.

28
Тэги:
Цэнтральны батанічны сад, Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі, Бельтайн, ірландскія танцы, вогненныя тэатры, дудары
Дудуткі. Рыцары ў прадчуванні паядынкаў

Дудуткі запрашаюць у беларускае сярэднявечча на сапраўдны рыцарскі турнір

33
(абноўлена 21:08 06.04.2021)
Інтэрактыўны гістарычны праект "Легендарныя эпохі" вяртаецца ў знакаміты музейны комплекс ля вёскі Птіч.

МІНСК, 7 кра – Sputnik. У вясновым сезоне на тэрыторыі музейнага комплекса "Дудуткі" аднаўляецца папулярная інтэрактыўная праграма, удзельнікі якой кожныя выхадныя будуць даведвацца пра самыя значныя эпохі, падзеі і асобы, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі Беларусі.

10 красавіка адбудзецца першае мерапрыемства, прысвечанае Рыцарам Вялікага Княства і цікавым сярэдневяковым беларускім традыцыям. Займальны экскурс у гісторыю беларускай дзяржавы пачнецца з аповеда пра даспехі, зброю і тактыку бою сярэднявечных войскаў.

Дудуткі. У чаканні саперніка па турніры
© Photo : "Берсерк"
Дудуткі. У чаканні саперніка па турніры

Наведвальнікаў Дудутак чакаюць рыцарскія баталіі, старажытныя танцы, традыцыйныя гульні і рамёствы бяларускага сярэднявечча.

Гасцей свята ахіне атмасфера часоў высакародных рыцараў і вандроўных менестрэляў з касцюміраваным тэатралізаваным прадстаўленнем і пастановачнымі паядынкамі!

На працягу ўсяго дня наведвальнікі будуць мець магчымасць адчуць прыгажосць беларускай сярэднявечнай музыкі і змогуць паўдзельнічаць у майстар-класах па старажытных танцах.

Дудуткі. Хутка пачнуцца бугурты
© Photo : "Берсерк"
Дудуткі. Хутка пачнуцца бугурты

Арганізатары свята падрыхтавалі розныя інтэрактыўныя лакацыі з сярэдневяковымі гульнямі і забавамі, уключаючы лучны і арбалетны цір, а такасама шмат іншага.

Дарэчы, праграмы ў межах праекта "Легендарныя эпохі" будуць праходзіць кожную суботу з 12 да 17 гадзін і будуць прысвечаны розным гістарычным перыядам. Таму кожны, хто пажадае, зможа і сэрцам, і рукой дакарнуцца да беларускай спадчыны праз імклівыя стагоддзі!

Дзе: Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі" (Мінская вобласць, ля в. Птіч).

Калі: 10 красавіка, пачатак у 12:00.

Кошт квітка: дарослы – 14 руб., дзіцячы – 7 руб., дашкольнікі – бясплатна.

33
Тэги:
вёска, эпоха, праект, Рыцарскі турнір, турнір, Сярэднявечча, Музейны комплекс "Дудуткі", Дудуткі
Які сёння дзень: 13 траўня

Які сёння дзень: 13 траўня 2021 года

0
(абноўлена 17:24 12.05.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто трыццаць чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 232 дні.

Якія падзеі адбыліся 13 траўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 13 траўня

  • У 1986 годзе адкрыўся V з'езд Саюза кінематаграфістаў СССР, на якім першым сакратаром быў абраны рэжысёр Элем Клімаў. З "паліцы" былі знятыя раней забароненыя цэнзурай фільмы.

Хто нарадзіўся 13 траўня

  • 1879 год: Іван Серада, беларускі палітык і навуковец, першы старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
  • 1905 год: Стэфанія Станюта, беларуская актрыса.
  • 1933 год: Аляксандр Кішчанка, мастак, аўтар вядомага "Габелену стагоддзя".
  • 1949 год: Сяргей Краўчанка, беларускі акцёр.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі пісьменнік-фантаст Роджэр Жалязны і французскі спявак Грэгары Лемаршаль.

13 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апостала Іакава Завядзеева - аднаго з дванаццаці апосталаў, бліжэйшага вучня Ісуса Хрыста. У народзе яго называлі Якаў Цёплы, таму што да гэтага дня ўжо ўсталёўвалася добрае надвор'е. Жанчыны верылі, што дождж на Якава прадвяшчае шмат вяселляў увосень. 

13 траўня імкнуліся пазбягаць далёкіх вандровак. Лічылася, што ў гэты час вандруюць па свеце апошнія ліхаманкі, і каб зберагчы здароў'е, лепей было застацца дома.

Калі неба на захадзе яснае, лета будзе пагодлівае, калі ж сонейка сядае ў аблокі, будуць дажджы.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей