Уваход у Лошыцкі парк

У Лошыцкай сядзібе загучаць "Майскія музычныя вечары"

14
(абноўлена 15:51 12.05.2017)
На кожным з вечароў наведвальнікі пачуюць вакальныя і інструментальныя кампазіцыі ў розных жанрах і стылях - ад паланэза да раманса ў выкананні маладых музыкаў.

МІНСК, 12 мая — Sputnik. Сядзіба ў Лошыце распачынае майскія музычныя вечары, у бальнай зале музыкі будуць граць мелодыі беларускіх, рускіх і еўрапейскіх кампазітараў мінулых эпох, паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

"Праект накіраваны на адраджэнне багатых традыцый музычных салонаў XVII-XX стагоддзяў і папулярызацыю класікі", — падкрэслілі ў Мінгарвыканкаме.

На кожным з вечароў наведвальнікі пачуюць вакальныя і інструментальныя кампазіцыі ў розных жанрах і стылях — ад паланэза да раманса ў выкананні маладых музыкаў.

Так 13 мая пройдзе канцэрт пад назвай "Вясновая серэнада", 20 мая прадставяць праграму "Музыка ў беларускіх сядзібах", 27 мая — "І жыццё, і слёзы, і любоў…".

Музычныя вечары пройдуць у Лошыцкім парку 13, 20, 27 мая, пачатак а 19-й гадзіне, кошт квіткоў — 5 рублёў, для дзяцей да 7 гадоў уваход вольны.

14
Тэги:
Музыка, Мінгарвыканкам, Мінск
Каментары