Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў

Фестываль вулічнага мастацтва "Горад унутры" пройдзе 20 мая

24
(абноўлена 17:04 16.05.2017)
Лічбавізацыя творчай прасторы, конкурсы скетчаў ад вулічных мастакоў і майстар класы па стварэнні твораў мастацтва са смецця – у "Ночы музеяў" у НЦСМ.

МІНСК, 16 мая — Sputnik. Фестываль "Горад унутры" — гэта інтэрвенцыя мастацтва вуліц у прастору Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў, то бок тое, што адбываецца ў горадзе звонку і ўнутры ў арт-прасторы на адзін дзень стане адзіным цэлым, распавялі ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў.

"Гэтым мерапрыемствам мы мусім паказаць, як мастацтва буйнога горада зрываецца са сценаў і абжывае гарадскую прастору. Як мегаполіс становіцца своеасаблівым інструментам для дзеячаў мастацтва і прапаноўвае ім новыя формы змянення і пераўтварэння навакольнага асяроддзя", — распявялі ў НЦСМ.

"Вулічнае мастацтва, у сваю чаргу, з вуліц імкнецца ў музеі, галерэі, арт-прасторы, сціраючы межы і руйнуючы сцены. Цяпер outside і inside пераўтвараецца ў адзінку", — распавялі арганізатары.

Праграма "Ночы музеяў" у НЦСМ:

Надворак ля НЦСМ:

  • 19:00 — 19:30 — стварэнне графіці на планшэтах у рэжыме рэальнага часу ад каманды ZADELO.

Другі паверх НЦСМ:

  • 19:30 — 22:00 — конкурс скетчаў ад вулічных мастакоў і выстава скетчаў;
  • 20:00 — 22:00 — спаборніцтвы па брэйкінгу і DJ сэт;
  • 22:00 — 00:00 — WILDSTYLE: перформанс ад STRUCTURERS;
  • 19:00 — 23:00 — "бойлер-рум" ці бітмэйкінг у хатніх умовах (перфоманс);
  • 20:00 — 22:00 — інтэрактыўны перформанс і майстар-клас па стварэнню мастацтва са смецця;
  • 20:00 — 23:00 — лічбавізацыя творчай прасторы (інсталяцыя і DJ сэт);
  • 20:00 — 23:00 — чыл-зона, DJ сэт і відэашэраг;
  • 21:00 — 00:00 — адкрыты мікрафон, відэашэраг і інсталяцыя;
  • 19:00 — 00:00 — відэапраэкцыі твораў мінскіх графіці-мастакоў, дэманстрацыя відэа аб розных відах вулічнага мастацтва, інсталяцыя і артэфакты;
  • 19:00 — 00:00 — Інсталяцыя Мануэля Шрэдэра (Берлин).

Акцыя да Міжнароднага дня музея "Горад унутры" пройдзе 20 мая ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3), пачатак а 19-й гадзіне, кошт квіткоў — 5 рублёў.

24
Тэги:
Ноч музеяў, Сучаснае мастацтва, Ноч музеяў-2017, НЦСМ, Мінск
Тэмы:
"Ноч музеяў"-2017 (8)
Спектакль Убачыць ружовага слана

Тэатр HomoCosmos запрашае на восеньскія прэм’еры ўжо зараз

45
(абноўлена 14:46 15.05.2020)
Адзін з самых яркіх тэатральных праектаў сталіцы рыхтуе тры цікавыя пастаноўкі, сярод якіх спектакль па кнізе Святланы Алексіевіч.

МІНСК, 15 мая - Sputnik. Незалежная тэатральная кампанія Homocosmos рыхтуецца прадставіць восенню адразу тры прэм’еры, якія прыйшлося адкласці з-за пандэміі каронавіруса.

Зараз тэатр збірае грошы на падрыхтоўку рэквізіта і рашэнне арганізацыйных момантаў праз творчую ініцыятыву #АртПроездной, што аб’ядноўвае творчыя калектывы, якія зараз маюць патрэбу ў падтрымцы.

HomoCosmos, знакаміты гледачам такімі пастаноўкамі як "Дора, ці Сэксуальныя неўрозы нашых бацькоў", "Убачыць ружовага слана", "Бог козыту", "Раскрыццё", не проста просіць грошы: яны прапануюць сваім наведвальнікам цікавую альтэрнатыву.

Сёння гледачы могуць набыць квіткі з адкрытай датай на спектаклі: такім чынам, калі адновіцца праца, яны змогуць абраць любую пастаноўку.

Патрапіць можна будзе не толькі на знаёмыя спектаклі, але і на запланаваныя на восень гэтага года прэм’еры - "Хлопчыкі" (па рамане "Цынкавыя хлопчыкі" Святланы Алексіевіч рэжысёра Алега Хрысталюбскага), "Нічога святога" рэжысёра Аляксандра Марчанкі і "Ясь і Малгося" рэжысёрак Кацярыны Аверкавай і Паліны Дабравольскай.

Чытайце таксама:

45
Тэги:
Мінск, Тэатр
Святочнае афармленне Мінска да Дня Перамогі

Стала вядома, якія мерапрыемствы пройдуць у Мінску ў Дзень Перамогі

13
(абноўлена 09:32 09.05.2020)
Асноўныя мерапрыемствы стартуюць а 11-й з ваеннага парада і завершацца ў 23:15 феерверкам, які будзе дадзены ў васьмі кропках.

Нягледзячы на пандэмію каронавіруса, у Мінску вырашылі не адмаўляцца ад мерапрыемстваў 9 мая. Зрэшты, традыцыйных масавых гулянняў у горадзе не плануецца: ва ўсякім выпадку, мэрыя нічога не кажа пра тое, ці будуць працаваць традыцыйныя кірмашы - напрыклад, каля Палаца Спорту.

Якія ж мерапрыемствы пройдуць у Мінску на Дзень Перамогі - 2020?

Ваенны парад

Парад стартуе ў 11:00 каля абеліска "Мінск - горад-герой".

"Галоўная яго асаблівасць у гэтым годзе - паказ толькі новых і мадэрнізаваных узораў ваеннай тэхнікі. Плануецца ўдзел больш за 3 тысячы вайскоўцаў і 185 адзінак тэхнікі. Над сталіцай праляцяць 42 паветраныя судны", - распавялі ў мэрыі.

Трансляцыя парада пачнецца ў 10:50.

Музыка ў парках

У шэрагу сталічных паркаў - Чалюскінцаў, Горкага, Уга Чавеса, Паўлава, а таксама каля Чыжоўка-Арэны - з поўдня будуць гучаць папулярныя творы савецкіх і беларускіх кампазітараў аб Вялікай Айчыннай вайне.

Музыка ў парках будзе гучаць да 23:30, выключэнне - парк Горкага, дзе скончыцца ўсё ў 16:00.

Акцыя ў музеі

З поўдня да васьмі гадзін вечара можна будзе па ільготным тарыфе наведаць музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Там можна будзе дакрануцца да Сцяга Перамогі, які пабыў у Мінску 75 гадоў таму.

Ускладанне кветак

З гадзіны дня да манумента Перамогі пачнуць урачыста ўскладаць кветкі.

"Ушанаваць памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны прыйдуць афіцыйныя дэлегацыі дзяржаўных органаў, працоўных калектываў сталічных прадпрыемстваў, прадстаўнікоў грамадскіх і прафсаюзных арганізацый, адміністрацый раёнаў, духавенства, дэпутаты, моладзь. Мерапрыемства будзе доўжыцца да 16.30", - сказалі ў Мінгарвыканкаме.

Канцэрт і салют

А палове на дзясятую вечара на плошчы Перамогі стартуе канцэрт "На славу агульнай Перамогі". Сярод выступоўцаў - "Песняры", "Купалінка", "Спадчына", салісты Вялікага тэатра і беларускія поп-выканаўцы - напрыклад, Аляксандр Саладуха.

Пры жаданні паслухаць канцэрт зусім не абавязкова выходзіць у горад - трансляцыю пакажуць па тэлебачанні.

Завершыцца Дзень Перамогі феерверкам у 23:15. Дадзены салют будзе з васьмі кропак, а назіраць за ім можна будзе і з вокнаў.

13
Тэги:
Дзень Перамогі, Мінск
Тэмы:
Дзень Перамогі - 2020
Працоўныя мантуюць базавую станцыю сотавай сувязі

Адмена роўмінгу: беларускі мабільны аператар пачаў тэсціраваць сетку

0
(абноўлена 17:09 29.09.2020)
Профільныя міністэрствы Беларусі і Расіі цяпер працуюць над адменай роўмінгу, тэма стала адной з галоўных на VII Форуме рэгіёнаў дзвюх краін, які ў гэтыя дні праходзіць у дыстанцыйным фармаце.

МІНСК, 29 вер - Sputnik. На сённяшнім пленарным пасяджэнні Форуму рэгіёнаў віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Петрышэнка распавёў, што для адмены роўмінгу паміж дзвюма краінамі трэба дасагласаваць пытанні паміж аператарамі. Адзін з найбуйнейшых беларускіх мабільных правайдараў, тым часам, пачаў тэсціраваць роўмінгавы трафік, паведамілі Sputnik у прэс-службе аператара сувязі.

"Цяпер кампанія праводзіць падрыхтоўчыя мерапрыемствы ў сувязі са зменай умоў аказання паслуг роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы. На дадзеным этапе завяршаецца тэсціраванне пропуску роўмінгавага трафіку, падчас якога правяраецца яго карэктнасць вылучэнні з адзінага патоку міжнароднага абмену дадзенымі", - распавяла Sputnik спецыяліст аддзела карпаратыўных камунікацый аператара мабільнай сувязі Алена Станкевіч.

Выніковыя тэрміны змены ўмоў аказання паслуг роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы, якія прадугледжваюць зніжэнне тарыфаў на некаторыя віды паслуг, будуць агучаныя ўпаўнаважанымі прадстаўнікамі органаў дзяржаўнага кіравання, дадала прадстаўнік кампаніі.

Ідэя адмены роўмінгу паміж Расіяй і Беларуссю ўпершыню была агучана менавіта на Форуме рэгіёнаў. На сваім апошнім нарадзе, якое прайшло 25 верасня, міністэрства сувязі дзвюх краін абяцалі да 1 кастрычніка ўжо прынцыпова вырашыць гэтае пытанне (тэхнічна гэта яшчэ зойме нейкі час).

0
Тэги:
роўмінг, Расія, Беларусь