Даспех Генрыха VIII (каля 1539 года), прадстаўлены ў экспазіцыі выставы Залаты век англійскага двара: ад Генрыха VIII да Карла I  у музеях Маскоўскага Крамля, архіўнае фота

Музей Маскоўскага Крамля ўпершыню прыме ўдзел у акцыі "Ноч у музеі"

12
(абноўлена 11:04 17.05.2017)
Адзінаццатая "Ноч у музеі" адкрыецца ў Маскве 20 мая ў садзе Эрмітаж у 17:00. Бясплатна і да позняга вечара будуць адкрыты больш за 200 музеяў.

МІНСК, 17 мая — Sputnik. Музей-запаведнік "Маскоўскі Крэмль" сёлета ўпершыню прыме ўдзел у акцыі "Ноч у музеі", якая пройдзе з 20 па 21 мая, паведаміў першы намеснік кіраўніка міністэрства культуры РФ Уладзімір Арыстархаў, перадае РІА "Новости".

"Упершыню прымае ўдзел у "Ночы музеяў" музей Маскоўскага Крамля. Па зразумелых прычынах Крэмль уначы зачынены, але ў лекцыйным зале музея за сценамі Крамля будзе спецыяльная праграма, вельмі цікавая", — сказаў Арыстархаў на прэс-канферэнцыі.

Адзінаццатая "Ноч у музеі" адкрыецца ў Маскве 20 мая ў садзе Эрмітаж у 17:00. Бясплатна і да позняга вечара будзе адкрыта больш за 200 музеяў, галерэй, школ мастацтваў, арт-цэнтраў, дзе пройдуць творчыя сустрэчы, лекцыі, экскурсіі, перформансы і канцэрты.

Усяго па Расіі ў акцыі ўдзельнічаюць 80 рэгіёнаў. Галоўнымі тэмамі акцыі ў 2017 годзе сталі 100-годдзе рэвалюцыі 1917 года і Год экалогіі ў Расіі.

12
Тэги:
музей, Ноч музеяў-2017, Музей Маскоўскага Крамля, Масква, Расія
Тэмы:
"Ноч музеяў"-2017 (8)
Спектакль Убачыць ружовага слана

Тэатр HomoCosmos запрашае на восеньскія прэм’еры ўжо зараз

45
(абноўлена 14:46 15.05.2020)
Адзін з самых яркіх тэатральных праектаў сталіцы рыхтуе тры цікавыя пастаноўкі, сярод якіх спектакль па кнізе Святланы Алексіевіч.

МІНСК, 15 мая - Sputnik. Незалежная тэатральная кампанія Homocosmos рыхтуецца прадставіць восенню адразу тры прэм’еры, якія прыйшлося адкласці з-за пандэміі каронавіруса.

Зараз тэатр збірае грошы на падрыхтоўку рэквізіта і рашэнне арганізацыйных момантаў праз творчую ініцыятыву #АртПроездной, што аб’ядноўвае творчыя калектывы, якія зараз маюць патрэбу ў падтрымцы.

HomoCosmos, знакаміты гледачам такімі пастаноўкамі як "Дора, ці Сэксуальныя неўрозы нашых бацькоў", "Убачыць ружовага слана", "Бог козыту", "Раскрыццё", не проста просіць грошы: яны прапануюць сваім наведвальнікам цікавую альтэрнатыву.

Сёння гледачы могуць набыць квіткі з адкрытай датай на спектаклі: такім чынам, калі адновіцца праца, яны змогуць абраць любую пастаноўку.

Патрапіць можна будзе не толькі на знаёмыя спектаклі, але і на запланаваныя на восень гэтага года прэм’еры - "Хлопчыкі" (па рамане "Цынкавыя хлопчыкі" Святланы Алексіевіч рэжысёра Алега Хрысталюбскага), "Нічога святога" рэжысёра Аляксандра Марчанкі і "Ясь і Малгося" рэжысёрак Кацярыны Аверкавай і Паліны Дабравольскай.

Чытайце таксама:

45
Тэги:
Мінск, Тэатр
Святочнае афармленне Мінска да Дня Перамогі

Стала вядома, якія мерапрыемствы пройдуць у Мінску ў Дзень Перамогі

13
(абноўлена 09:32 09.05.2020)
Асноўныя мерапрыемствы стартуюць а 11-й з ваеннага парада і завершацца ў 23:15 феерверкам, які будзе дадзены ў васьмі кропках.

Нягледзячы на пандэмію каронавіруса, у Мінску вырашылі не адмаўляцца ад мерапрыемстваў 9 мая. Зрэшты, традыцыйных масавых гулянняў у горадзе не плануецца: ва ўсякім выпадку, мэрыя нічога не кажа пра тое, ці будуць працаваць традыцыйныя кірмашы - напрыклад, каля Палаца Спорту.

Якія ж мерапрыемствы пройдуць у Мінску на Дзень Перамогі - 2020?

Ваенны парад

Парад стартуе ў 11:00 каля абеліска "Мінск - горад-герой".

"Галоўная яго асаблівасць у гэтым годзе - паказ толькі новых і мадэрнізаваных узораў ваеннай тэхнікі. Плануецца ўдзел больш за 3 тысячы вайскоўцаў і 185 адзінак тэхнікі. Над сталіцай праляцяць 42 паветраныя судны", - распавялі ў мэрыі.

Трансляцыя парада пачнецца ў 10:50.

Музыка ў парках

У шэрагу сталічных паркаў - Чалюскінцаў, Горкага, Уга Чавеса, Паўлава, а таксама каля Чыжоўка-Арэны - з поўдня будуць гучаць папулярныя творы савецкіх і беларускіх кампазітараў аб Вялікай Айчыннай вайне.

Музыка ў парках будзе гучаць да 23:30, выключэнне - парк Горкага, дзе скончыцца ўсё ў 16:00.

Акцыя ў музеі

З поўдня да васьмі гадзін вечара можна будзе па ільготным тарыфе наведаць музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Там можна будзе дакрануцца да Сцяга Перамогі, які пабыў у Мінску 75 гадоў таму.

Ускладанне кветак

З гадзіны дня да манумента Перамогі пачнуць урачыста ўскладаць кветкі.

"Ушанаваць памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны прыйдуць афіцыйныя дэлегацыі дзяржаўных органаў, працоўных калектываў сталічных прадпрыемстваў, прадстаўнікоў грамадскіх і прафсаюзных арганізацый, адміністрацый раёнаў, духавенства, дэпутаты, моладзь. Мерапрыемства будзе доўжыцца да 16.30", - сказалі ў Мінгарвыканкаме.

Канцэрт і салют

А палове на дзясятую вечара на плошчы Перамогі стартуе канцэрт "На славу агульнай Перамогі". Сярод выступоўцаў - "Песняры", "Купалінка", "Спадчына", салісты Вялікага тэатра і беларускія поп-выканаўцы - напрыклад, Аляксандр Саладуха.

Пры жаданні паслухаць канцэрт зусім не абавязкова выходзіць у горад - трансляцыю пакажуць па тэлебачанні.

Завершыцца Дзень Перамогі феерверкам у 23:15. Дадзены салют будзе з васьмі кропак, а назіраць за ім можна будзе і з вокнаў.

13
Тэги:
Дзень Перамогі, Мінск
Тэмы:
Дзень Перамогі - 2020
Які сёння дзень: 30 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 30 верасня 2020 года

0
(абноўлена 10:00 21.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце семдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 92 дні.

У гэты дзень у 1931 годзе нарадзіўся беларускі паэт Ніл Гілевіч. Якія яшчэ падзеі адбыліся 30 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 30 верасня

  • У 1472 годзе Іаган Гутэнберг выдаў у Майнцы першую ў Еўропе друкаваную кнігу, зараз вядомую як "Біблія Гутэнберга" або "42-радковая Біблія".
  • У 1791 годзе ў Вене адбылася прэм’ера апошняй оперы Моцарта "Чароўная флейта".
  • У 1939 годзе Уладзіслаў Сікорскі ўзначаліў польскі эмігранцкі ўрад у Францыі.

Хто нарадзіўся 30 верасня

  • 1892 год: Зоська Верас, беларуская пісьменніца і грамадская дзяячка.
  • 1931 год: Ніл Гілевіч, дзеяч беларускай культуры, пісьменнік, літаратуразнавец, перакладчык, фалькларыст, адзін з заснавальнікаў ТБМ.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі фізік Ганс Вільгельм Гейгер і брытанская актрыса Дэбора Кер.

30 верасня ў народным календары

Сёння вернікі шануюць памяць пакутніц Веры, Надзеі, Любові і іх маці Сафіі. Гэты дзень лічыўся дзявоцкім святам.

Пакуль старыя жанчыны збіраліся ў хатах, чыталі Біблію і маліліся, маладыя дзяўчаты ладзілі танцы, гульні, спявалі песні і гадалі. Лічылася, што гэты дзень спрыяльны для навядзення любоўных чараў.

Назіралі таксама за надвор'ем. Калі раніцай было пахмурна, наступныя некалькі дзён надвор'е будзе добрым. Калі ідзе дождж, вясна будзе ранняй, а калі, наадварот, суха – зіма прыйдзе яшчэ не скора.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей