Vuraj заспявае Літо ў Купалаўскім

Vuraj заспявае "Літо" ў Купалаўскім

43
(абноўлена 13:01 22.05.2017)
Купалаўскі тэатр стане пляцоўкай для вялікага сольнага канцэрта гурта Vuraj з новай праграмай песень Палесся.

МІНСК, 22 мая — Sputnik. Музычны гурт Vuraj 20 чэрвеня прадставіць на сцэне Купалаўскага тэатра новую музычную праграму "Літо".

Саліст гурта Сяржук Доўгушаў распавёў, што "ў Купалаўскім усіх чакае вялікі сольны канцэрт і прэзентацыя новай праграмы. Гэта будзе па-свойму ўнікальны канцэрт — там будзе тэатральная сцэна, і святло, і гук там іншыя".

Раней Vuraj выступаў толькі ў клубах і на аткрытых пляцоўках.

"Наш кантрабасіст працуе ў Купалаўскім тэатры, і ад яго прыйшла цікавая прапанова. І мы вырашылі зладзіць канцэрт менавіта ў тэатры", — патлумачыў выбар пляцоўкі Сяржук Доўгушаў.

Паводле яго словаў, слухачоў чакае прэзентацыя новай палескай праграмы, матэрыялы для якой збіраліся ў этнаграфічных экспедыцыях цягам чатырох апошніх год.

Песні да новай праграмы збіраліся ў экспедыцыях на Палессі
© Photo : Гурт Vuraj
Песні да новай праграмы збіраліся ў экспедыцыях на Палессі

"Мы прэзентуем песні Палесся. Гэта творы, якія пабудаваны на аснове палескіх песень. Там і гучанне новае. Праграма "Літо" перадасць адметнасць мовы — там кожная песня на спяваецца сваёй дыялектнай мове. Гэта такая асобная палеская мікрамова, яна вельмі каштоўная", — падкрэсліў саліст гурта.

Ён адзначыў, што назва праграмы зразумелая кожнаму палешуку. Літо — гэта характэрны і вельмі цікавы жанр песень на Палессі.

43
Тэги:
Vuraj, Палессе, этнаграфія, канцэрт, Музыка, Купалаўскі тэатр, Сяржук Доўгушаў, Мінск, Беларусь
Фестываль кельцкай культуры Бельтайн

Ірландскія танцы, вогнішча і абрады: што чакае гасцей свята "Бельтайн"

29
(абноўлена 16:55 27.03.2020)
Бельтайн – свята пачатку лета, якое па старажытнай кельцкай традыцыі адзначаецца на пачатку мая.

МІНСК, 27 сак - Sputnik. Вясновы фестываль "Белтайн" прысвечаны музуцы і традыцыям кельтаў пройдзе на тэрыторыі Цэнтральнага батанічнага сада 1-2 мая, паведамілі арганізатары мерапрыемства.

Гасцей фестываля чакаюць open-air канцэрт, інтэрактыўныя пляцоўкі, шматлікія фотазоны, конкурс вогненных тэатраў, ірландскія танцы, кантактны заапарк, выступ шатланскіх дудараў, вялікі рынак рамеснікаў і фудкорт.

На галоўнай пляцоўцы фестываля пройдзе традыцыйны для гэтага свята выбар Майскай каралевы, можна будзе таксама сустрэць і містычнага "Зялёнага чалавека".

На музычнай сцэне фестываля выступяць тэматычныя калектывы: Всё_Crazy, PAWA, Няміга, Hard Wood, Без Панікі, KaS, PyLai, студыя этнічнага танца і музыкі "Кетры"і многія іншыя.

Адным з галоўных рытуалаў свята Бельтайн было распальванне вялікіх вогнішчаў на вяршынях гор або размешчаных паблізу паселішча высокіх узгоркаў – на фестывалі гэтую традыцыю прадставяць маштабным вогненным шоу.

29
Тэги:
Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі, Мінск
Брытанскі спявак Крыс Норман

Голас некалькіх пакаленняў Крыс Норман прыедзе ў Мінск

13
(абноўлена 11:05 24.02.2020)
Група Smokie дасягнула піка папулярнасці ў 1978 годзе, але сам экс-вакаліст Норман працягвае збіраць залы.

Крыс Норман - былы вакаліст гурта Smokie - сустрэнецца з мінчанамі 20 красавіка ў Палацы рэспублікі.

Песні Smokie яшчэ ў 1970-х сталі папулярныя не толькі ў яго роднай Англіі, але ў ЗША і Еўропе.

Сам Норман прызнае, што свайму поспеху ён у вялікай ступені абавязаны бацьку. Калі вакалісту споўнілася 7 гадоў, тата падарыў яму першую гітару. У той перыяд у сэрцах і розумах падлеткаў гучаў рок-н-рол, і Крыс гэтак жа, як і многія, быў захоплены гэтым напрамкам, музыкай Элвіса Прэслі, Літл Рычарда і Лоні Донегана.

Пасля кар'еры ў Smokie вакаліст пачаў выступаць як сольны выканаўца. Першая ж сольная кампазіцыя Нормана Midnight Lady пабіла ўсе папярэднія дасягненні, шэсць тыдняў заставалася на першым месцы ў еўрапейскіх чартах. Зараз на рахунку Крыса Нормана больш за 20 сольных альбомаў.

Норман не старэе, ён крочыць у нагу з часам. Ён не толькі не перастае радаваць аматараў яго музыкі новымі кампазіцыямі, але і не забывае аб трэндах, актыўны ў сацыяльных сетках, дзе рэгулярна выкладвае фатаграфіі з выступленняў і дзеліцца навінамі з жыцця.

А галоўная навіна для беларускага слухача - мінскі канцэрт Нормана.

13
Тэги:
Беларусь, музыка
Сапраўдная вясна! На наступным тыдні ў Беларусі - да +20°C

Сапраўдная вясна! На наступным тыдні ў Беларусі - да +20°C

0
(абноўлена 12:26 05.04.2020)
Наступны тыдзень у Беларусі павінен быць вельмі цёплай, хоць у другой дэкадзе тэмпература паветра можа знізіцца.

МІНСК, 5 кра - Sputnik. Цёплае надвор'е ўсталюецца ў Беларусі на наступным працоўным тыдні, сведчаць дадзеныя доўгатэрміновага прагнозу Gismeteo.

Апошні тыдзень выдаўся ў Беларусі дастаткова прахалодным, а красавік і зусім пачаўся са снегападу. Зрэшты, зараз у краіну ідзе сапраўдная вясна: ужо ў нядзелю будзе прыкметна цяплей.

Наступны ж тыдзень, паводле дадзеных доўгатэрміновых прагнозаў, будзе радаваць цеплынёй. Так, 6-8 красавіка тэмпература паветра складзе +11..+16°C, а да канца тыдня паднімецца яшчэ вышэй.

Па поўдні рэспублікі да пятніцы магчыма павышэнне тэмпературы паветра да +20°C.

Пры гэтым, паводле дадзеных доўгатэрміновых прагнозаў, ападкаў у бліжэйшы тыдзень практычна не прадбачыцца - гэта значыць можна будзе атрымаць асалоду ад сонцам.

Калі верыць прагнозам, пасля цёплага тыдня ў рэспубліку прыйдзе невялікае пахаладанне, аднак замаразкаў у красавіку больш не прадбачыцца.

0
Тэги:
Беларусь, Прагноз надвор'я