Янка Купала і Якуб Колас

Спадчына Купалы і Коласа на выставе "Дыяменты беларускай літаратуры"

103
(абноўлена 09:24 25.05.2017)
Нацыянальны архіў упершыню прадставіць шэраг унікальных дакументаў - асабістыя справы, рукапісы з аўтографамі Купалы і Коласа.

МІНСК, 24 мая — Sputnik. Выстава "Дыяменты беларускай літаратуры", прымеркаваная да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, адкрыецца25 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

"Экспазіцыя выставы пазнаёміць наведвальнікаў з літаратурнай спадчынай народных паэтаў: прыжыццёвымі і сучаснымі выданнямі твораў, матэрыяламі канферэнцый, зборнікамі артыкулаў аўтарытэтных літаратуразнаўцаў, выданнямі па гісторыі беларускай літаратуры, дзе з пазіцыі сучаснасці ацэньваецца творчая спадчына песняроў і раскрываецца яе значэнне ў далейшым станаўленні мастацтва слова", — распавялі пра выставу ў бібліятэцы.

Нацыянальны архіў упершыню прадставіць шэраг унікальных дакументаў — асабістыя справы, рукапісы з аўтографамі пісьменнікаў, пасведчанні аб прысуджэнні ім узнагарод і іншыя архіўныя дакументы.

Да падвойнага юбілею класікаў беларускай літаратуры Нацыянальная бібліятэка распрацавала тэматычныя экскурсіі з цыклу "Славутыя імёны Бацькаўшчыны".

103
Тэги:
Літаратура, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Якуб Колас, Янка Купала, Беларусь
Фестываль кельцкай культуры Бельтайн

Дудары, файер-шоу і ірландскія танцы: свята "Бельтайн" адкрывае фестывальны сезон

28
(абноўлена 21:35 26.04.2021)
Феерычную змену цёмнай паловы года на светлую будуць адзначаць у Цэнтральным батанічным садзе па старажытнай кельцкай традыцыі

МІНСК, 27 кра – Sputnik. Урачыстае адкрыццё беларускага фестывальнага сезона – 2021 адбудзецца 1 траўня на тэрыторыі Цэнтральнага батанічнага сада, дзе пройдзе вясновае этнічнае свята "Бельтайн", прысвечанае культуры, музыцы і традыцыям кельтаў!

Для гасцей фестывалю арганізатары падрыхтавалі шматлікія інтэрактыўныя пляцоўкі і лакацыі. Прыхільнікаў кельцкай культуры чакаюць трукавыя паядынкі на халоднай і дрэўкавай зброі, гульні шатландскіх горцаў (кіданне бервяна, кіданне піўной бочкі, барацьба на руках), традыцыйныя абрады друідаў і варажба на рунах, а таксама знакамітыя ірландскія танцы.

На галоўнай пляцоўцы свята пройдзе традыцыйны выбар Майскай каралевы. Падчас фестывалю можна будзе таксама сустрэць і аднаго з самых таямнічых персанажаў кельцкага фальклору – містычнага "Зялёнага чалавека", а яшчэ завітаць на вялікі рынак рамеснікаў і адмысловы фудкорт з рознымі пачастункамі і гарачым глінтвейнам.

Жадаючыя змогуць паспрабаваць свае сілы ў лучным і арбалетным ціры, навучыцца сапраўднаму фехтаванню, спасцігнуць кельцкі дзэн у лакацыі баланс-бордаў, паўдзельнічаць у манетным атракцыёне і здабыць перамогу ў старажытных настольных гульнях. Тых жа, хто захоча на пэўны час стаць сярэднявечным рамеснікам, чакаюць шматлікія майстар-класы, сярод якіх традыцыйнае мылаварэнне і вытворчасць свечак, майстар-клас па чаканцы, ганчарны майстар-клас і інш. А вось дакрануцца да таямніцы друідаў дапаможа эка-квэст "Майскае дрэва".

Аматары этнічнай музыкі таксама атрымаюць задавальненне: гасцей фестываля чакае вялікі open-air канцэрт з выступленнямі вядомых калектываў, сярод якіх Всё_Crazy, PAWA, Cloverland, Няміга, Hard Wood, Без Панікі, KaS, студыя этнічнага танца і музыкі "Кетры" і інш. Аздобіць свята і непераўзыдзенае шоу дудароў.

На тэрыторыі фестывалю будуць працаваць і інтэрактыўныя фотазоны – "Шаманскі куток", "Дрэва жаданняў", "Фотозона з жывымі птушкамі", "Шацёр Чараўніцы".

А ўвечары на галоўнай пляцоўцы адбудзецца самая яскравая падзея свята – конкурс вогненных і піратэхнічных тэатраў, на які немагчыма глядзець без захаплення!

Дзе: Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі

Калі: 1 траўня, пачатак у 11:00

Кошт квітка: ад 6 да 12 руб.

28
Тэги:
Цэнтральны батанічны сад, Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі, Бельтайн, ірландскія танцы, вогненныя тэатры, дудары
Дудуткі. Рыцары ў прадчуванні паядынкаў

Дудуткі запрашаюць у беларускае сярэднявечча на сапраўдны рыцарскі турнір

33
(абноўлена 21:08 06.04.2021)
Інтэрактыўны гістарычны праект "Легендарныя эпохі" вяртаецца ў знакаміты музейны комплекс ля вёскі Птіч.

МІНСК, 7 кра – Sputnik. У вясновым сезоне на тэрыторыі музейнага комплекса "Дудуткі" аднаўляецца папулярная інтэрактыўная праграма, удзельнікі якой кожныя выхадныя будуць даведвацца пра самыя значныя эпохі, падзеі і асобы, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі Беларусі.

10 красавіка адбудзецца першае мерапрыемства, прысвечанае Рыцарам Вялікага Княства і цікавым сярэдневяковым беларускім традыцыям. Займальны экскурс у гісторыю беларускай дзяржавы пачнецца з аповеда пра даспехі, зброю і тактыку бою сярэднявечных войскаў.

Дудуткі. У чаканні саперніка па турніры
© Photo : "Берсерк"
Дудуткі. У чаканні саперніка па турніры

Наведвальнікаў Дудутак чакаюць рыцарскія баталіі, старажытныя танцы, традыцыйныя гульні і рамёствы бяларускага сярэднявечча.

Гасцей свята ахіне атмасфера часоў высакародных рыцараў і вандроўных менестрэляў з касцюміраваным тэатралізаваным прадстаўленнем і пастановачнымі паядынкамі!

На працягу ўсяго дня наведвальнікі будуць мець магчымасць адчуць прыгажосць беларускай сярэднявечнай музыкі і змогуць паўдзельнічаць у майстар-класах па старажытных танцах.

Дудуткі. Хутка пачнуцца бугурты
© Photo : "Берсерк"
Дудуткі. Хутка пачнуцца бугурты

Арганізатары свята падрыхтавалі розныя інтэрактыўныя лакацыі з сярэдневяковымі гульнямі і забавамі, уключаючы лучны і арбалетны цір, а такасама шмат іншага.

Дарэчы, праграмы ў межах праекта "Легендарныя эпохі" будуць праходзіць кожную суботу з 12 да 17 гадзін і будуць прысвечаны розным гістарычным перыядам. Таму кожны, хто пажадае, зможа і сэрцам, і рукой дакарнуцца да беларускай спадчыны праз імклівыя стагоддзі!

Дзе: Музейны комплекс старадаўніх рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі" (Мінская вобласць, ля в. Птіч).

Калі: 10 красавіка, пачатак у 12:00.

Кошт квітка: дарослы – 14 руб., дзіцячы – 7 руб., дашкольнікі – бясплатна.

33
Тэги:
вёска, эпоха, праект, Рыцарскі турнір, турнір, Сярэднявечча, Музейны комплекс "Дудуткі", Дудуткі
Вакцынацыя ад каронавірусу

Міністэрства аховы здароўя Беларусі аб'явіла флэшмоб - вакцынаваўся, а ты?"

0
(абноўлена 14:30 12.05.2021)
Каб далучыцца, трэба апублікаваць фота ў сацсетках з тэматычнымі хэштэгамі або даслаць здымкі на электронную пошту.

МІНСК, 12 тра - Sputnik. Флэш-моб "Я - вакцынаваўся, а ты?" стартаваў у Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Першымі яго падтрымалі супрацоўнікі Цэнтра экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя, БелМАПА, холдынгу "Белфармпром", 2-й гарадской бальніцы Мінска, студэнты-медыкі.

У профільным ведамстве адзначаюць, што прышчэпка застаецца бяспечным і эфектыўным спосабам прадухілення хвароб і выратавання жыццяў. І зараз вакцынацыя стала яшчэ больш актуальнай. Лекары падкрэсліваюць, што яна дазваляе засцерагчы ад хвароб не толькі сябе, але і людзей вакол: чым больш тых, хто прышчапіўся ад каронавірусу, тым вышэй калектыўны імунітэт. Адпаведна, зніжаецца верагоднасць усплёску захворванняў.

Каб далучыцца да флэшмобу, досыць размясціць фота з хэштэгамі: #явакцинировался #общийиммунитет #защищенывместе #stopcovidbelarus. Можна адправіць здымкі на пошту: minzdravbelarus@yahoo.com або info@medvestnik.by.

Як у іншых?

Акцыі і флэшмобы, якія падахвочваюць людзей зрабіць прышчэпку ад каронавірусу, праводзяць у розных краінах. Ёсць і вельмі спецыфічныя.

Напрыклад, улады амерыканскага штата Нью-Джэрсі паабяцалі бясплатнае піва тым, хто зробіць прышчэпку ў траўні. Пасля паходу ў клініку трэба проста зайсці ў адзін з мясцовых пабаў (удзельнічаюць 13 устаноў) і паказаць даведку.

У Канэктыкуце пенны напой дастанецца кліенту, калі ён замовіць яшчэ і нешта з ежы.

А ў Арызоне і Мічыгане пасля вакцынавання можна атрымаць марыхуану. Такую ўзнагароду абяцалі мясцовыя крамы, у якіх ёсць ліцэнзія на яе продаж. Праўда, гэта тычыцца толькі паўналетніх (каму больш за 21 год).

У Індыі, дзе сітуацыя з каронавірусам пагаршаецца, супольнасць ювеліраў у красавіку раздавала жанчынам залатыя ўпрыгажэнні для пірсінгу, мужчынам - бытавую тэхніку. У адным з найбольш пакутуючых штатаў Утар-Прадэш арганізавалі латарэю сярод прышчэпленых. Праўда, якія падарункі будуць разыгрываць, не паведамлялася.

Сталіца Расіі сканцэнтравала ўвагу на самай неабароненай катэгорыі жыхароў - старэйшых за 60. Пра акцыю ў сваім блогу паведаміў мэр Масквы Сяргей Сабянін. Зрабіўшы першую з двух неабходных прышчэпак вакцынай "Спутник V", людзі ва ўзросце атрымаюць падарункавую карту наміналам у тысячу расійскіх рублёў, ёй можна скарыстацца ў крамах, аптэках і кафэ, якія ўдзельнічаюць у акцыі.

Канцэптуальны флэшмоб прыдумалі расійскія карыстальнікі сацсетак. Яны пачалі перарабляць вершы вядомых паэтаў, уяўляючы, як яны маглі б апісваць вакцынацыю.

Чытайце таксама:

0
Тэги:
пошта, фотаздымкі, Вакцынацыя, флэшмоб, Міністэрства аховы здароўя
Тэмы:
Каронавірус COVID-19