Апублікаваны трэйлер новага сезону "Гульні тронаў"

© Photo : HBO (2011-...)Кадр з серыялу "Гульня прастолаў"
Кадр з серыялу Гульня прастолаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Фанатам чакаць выхаду серыяла яшчэ амаль два месяцы, хоць звычайна вясной усе ўжо глядзелі новыя серыі "Гульні тронаў".

МІНСК, 25 мая — Sputnik. Першы паўнавартасны трэйлер сёмага сезона папулярнага тэлесерыяла "Гульня тронаў" прадставілі ў кампаніі HBO ў сераду.

"Гульня тронаў" — адзін з самых папулярных і дарагіх серыялаў сучаснасці. Яго бюджэт ацэньваецца ў суму каля 100 мільёнаў долараў за сезон, а аўдыторыя кожнай новай серыі дасягае дзясяткаў мільёнаў чалавек.

Першы паўнавартасны трэйлер сёмага сезону "Гульні тронаў" быў прадстаўлены толькі 24 мая. Дату выхаду новага сезону стваральнікі серыяла перанеслі на 16 ліпеня — з-за складаных здымак і багацця знятага матэрыялу.

Галоўнай гераіняй у трэйлеры становіцца Серсэя Ланістэр, каралева Сямі каралеўстваў — ёй трэба будзе пазмагацца з канкурэнтамі за жалезны трон. Сярод супернікаў Серсэі — маці драконаў Дэйнерыс Таргарыен, бастард Джон Сноў, яго сястра Ар'я Старк і іншыя персанажы.

Сюжэт сёмага сезону "Гульні тронаў" пакуль застаецца ў таямніцы: аўтар арыгінальнай кніжнай серыі Джордж Марцін пакуль не выпусціў новую кнігу. Лёс персанажаў і сакрэты фантастычнага свету строга ахоўваюцца ў HBO. Нават пасля разбору трэйлера "Гульні тронаў" фанаты не могуць здагадацца, хто ж з любімых герояў загіне, а хто пераможа ў новых серыях.

Сёмы сезон стане перадапошнім для "Гульні тронаў". У адрозненне ад папярэдніх сезонаў, у ім і наступным будзе толькі па сем серый.

Стужка навiн
0