Гісторыю рэвалюцыі ў плакатах прадстаўляе Дом-музей РСДРП

Выстава, прысвечаная плакатнаму мастацтву, пройдзе ў Мінску

19
На выставе будуць прадстаўлены 60 прац плакатнай тэматыкі студэнтаў з Акадэміі мастацтваў у Катавіцах.

МІНСК, 27 мая — Sputnik. У нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (пляцоўка — пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё выставы "Акадэмія 100 плакатаў", распавялі ў НЦСМ.

Выстава пад назвай "Акадэмія 100 плакатаў" — гэта рэтраспектывы, своеасаблівае сентыментальнае падарожжа, якое прадстаўляе творцаў, трэнды, з'явы, што фарміруюцца ўжо цягам некалькіх дзесяцігоддзяў.

"Мы пакажам плакаты майстроў, педагогаў і студэнтаў. Гэта працы, створаныя за апошнія 40 гадоў. Выстава ахоплівае як плакаты, зробленыя па замове, так і ўратаваныя ад забыцця працы, створаныя ў майстэрнях", — распавялі арганізатары выставы.

Наведвальнікі выставы даведаюцца, з якімі тэмамі сутыкаліся маладыя творцы амаль 40 гадоў таму.

"Плакат — гэта мастацтва. Гэта насычаны дыялог творцы і адрасата. А яшчэ гэта мастацтва вуліцы, якое сёння аздабляе сцены галерэй па ўсім свеце. Гэта так званая "Шафа прафесара Тадэвуша Грабоўскага", ён цягам доўгага часу кіраваў майстэрняй праектавання плаката катавіцкай акадэміі яшчэ ў дакамп'ютарную пару", — адзначылі арганізатары.

Гісторыя катавіцкай Акадэміі мастацтваў бярэ пачатак у сярэдзіне мінулага стагоддзя. Цягам доўгага часу вучэльня функцыянавала як Іншагародні факультэт прапагандысцкай графікі кракаўскай Акадэміі мастацтваў, і гэта значыць, што плакат з самага пачатку быў тым вызначальным кірункам, які старанна развівалі ў мурах установы.

Афіцыйнае адкрыццё выставы адбудзецца 1 чэрвеня а 17-й гадзіне ў НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47).

19
Тэги:
плакат, Выяўленчае мастацтва, Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва, НЦСМ, Мінск
Каментары